баі паміж партызанамі і ням. фашыстамі ў вёсцы і на чыг. ст.Цімкавічы Капыльскага р-на 16 ліп. ў Вял.Айч. вайну. У гарнізоне гітлераўцаў, што размяшчаўся ў вёсцы і на станцыі, былі сканцэнтраваны ўправы трох валасцей, склады з нарабаваным у насельніцтва харчаваннем для арміі. Увечары 16 ліп. партызаны брыгады імя Варашылава Мінскай вобл. (кіраўнік П.П.Капуста) знялі вартавых і раптоўна атакавалі праціўніка. У выніку партызаны разграмілі гарнізон, разбурылі і спалілі станцыю, знішчылі склады з харчаваннем, захапілі трафеі і дакументы і арганізавана адышлі. Баючыся паўторнага нападу, гітлераўцы да сак. 1943 не аднаўлялі гарнізон.
1.каго-што. Падпільнаваўшы, злавіць або знянацку застаць.
П. спадарожную машыну.
П. каго-н. на месцы злачынства.
2.перан., каго (што) на чым. Раптоўна спыніць увагу на чым-н. (сказаным, зробленым).
П. каго-н. на слове.
|| незак.падло́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
накаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.
1. Коцячыся, наткнуцца, ускаціцца на каго-, што-н.
Бочка накацілася на нагу.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Коцячыся, набегчы, пакрыць сабою.
Хваля накацілася на бераг.
3.перан. Нечакана ўзнікнуўшы, ахапіць.
Бяда раптоўна накацілася на вёску.
|| незак.нако́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыхлы́нуць, ‑не; зак.
Раптоўна, імкліва прыцячы, прыліць. У Віктара прыхлынула да вушэй кроў, стала горача.Лобан.//перан.Раптоўна ахапіць, напоўніць каго‑н. (пра пачуцці). Мне нават сорамна стала перад другімі: чаму іменна мой партрэт наклеілі тут? Хіба я ўжо такі адметны ад усіх? Але ў той жа час і нейкі ціхі гонар прыхлынуў да сэрца.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)