адна з цюркскіх моў. Пашырана ў паўд. раёнах Малдовы і Украіны (б. Бесарабія), на Паўн. Каўказе, нязначнымі арэаламі ў Казахстане, а таксама ў паўн.-ўсх. Балгарыі і Румыніі. На тэр. Малдовы і Украіны вылучаюць 2 асн. дыялекты: чадырлунгска-камрацкі (цэнтр.) і вулканешцкі (паўд.), існуюць і змешаныя гаворкі. Да перасялення ў пач. 19 ст. большасці гагаузаў з паўд.-ўсх. Балгарыі ў Бесарабію на гагаузскую мову ўплывалі навакольныя балканскія мовы і тур. гаворкі, пасля перасялення — рум., малд. і рус. мовы. У выніку гагаузская мова набыла рысы, не ўласцівыя фанет. і граматычнаму ладу цюркскіх моў: наяўнасць другасных доўгіх галосных, дыфтангізацыя і ётацыя галосных верхняга і сярэдняга пад’ёму у пач. слова; моцная палаталізацыя большасці зычных у суседстве з галоснымі пярэдняга рада; свабодны парадак слоў у сказе, развітая злучнікавая сувязь і інш.Пісьменства на аснове рус. графікі з 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТЫ́ШСКАЯ МО́ВА,
адна з балтыйскіх моў. Мова латышоў, дзярж. мова Латвіі. Мае 3 дыялекты: сярэднелатышскі (аснова літ. мовы), лівонскі, верхнелатышскі.
У фанетыцы — адрозненне доўгіх і кароткіх галосных, 5 дыфтонгаў, складовая інтанацыя, націск на 1-м складзе; у марфалогіі — 2 роды назоўнікаў (мужч. і жан.), зваротныя назоўнікі, 6 скланенняў, 7 склонаў, 5 ладоў дзеяслова, яго складаныя часавыя формы, скланенне дзеепрыслоўяў, складаная сістэма дзеепрыметнікаў; у сінтаксісе — недапасаванае азначэнне, параўнальна вольны парадак слоў, канструкцыя «давальны самастойны».
Літ. мова склалася ў канцы 19 ст.Пісьменства з 16 ст. на аснове лац. гатычнага пісьма. У аснове сучаснай лат. графікі — лац. алфавіт (антыква) з дадатковымі дыякрытыкамі. Л.м. ўзаемадзейнічае з бел. мовай. У яе літ. мове і гаворках ёсць беларусізмы [kaza (каза), kożuch (кажух) і інш.], адпаведна ў бел. мове — латышызмы («дылда», «мітусіць» і інш.).
Літ.:
Векслер Б.Х., Юрик В.А. Латышский язык. 6 изд. Рига, 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТО́ЎСКАЯ МО́ВА,
адна з балтыйскіх моў. Пашырана пераважна ў Літве. Вылучаюць 2 групы гаворак: верхнелітоўскія (аўкштайцкія) і ніжнелітоўскія (жэмайцкія). Аснова літаратурнай Л.м. — сярэднеаўкштайцкі дыялект. У фанетыцы — адрозненне доўгіх і кароткіх галосных, толькі кароткія зычныя, 6 дыфтонгаў, 2 трыфтонгі, рухомы танічны націск; у марфалогіі — 2 роды назоўнікаў (мужч. і жан.), 5 скланенняў, 7 склонаў, прыметнікі 3 родаў, 4 часы дзеясловаў, складаная сістэма дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў; у сінтаксісе — недапасаванае азначэнне, дапаўненне пры непераходных дзеясловах. Пісьменства з 16 ст. на аснове лац. графікі. Літаратурная мова склалася ў канцы 19 — пач. 20 ст. Л.м. ўзаемадзейнічае з бел. мовай. У літаратурнай мове і гаворках ёсць беларусізмы «abrakas» («аброк»), «guzas» («гуж»), у бел. мове адпаведна — літуанізмы, пераважна лексічныя («парсюк», «пуня»), а таксама сінтаксічныя — дзеепрыслоўе ў ролі простага выказніка («каровы пад’еўшы») і інш.
французскі філолаг-славіст. Чл. Акадэміі надпісаў і прыгожага пісьменства (1941). Замежны чл.АНСССР (1928), інш. замежных акадэмій. Вучыўся ў Сарбоне і Пражскім ун-це. Выкладчык франц. мовы Харкаўскага (1905—08), праф.слав. філалогіі Страсбурскага (1919—23) ун-таў, Калеж дэ Франс (1924—51). У 1909—14 працаваў у Ін-це жывых усходніх моў. У 1937—59 ганаровы прэзідэнт Ін-та слав. даследаванняў Парыжскага ун-та. Аўтар прац па слав. філалогіі: «Марфалогія трыванняў рускага дзеяслова» (1908), «Граматыка чэшскай мовы» (1921), «Славянскія казкі паўднёва-заходняй Македоніі» (1923), «Парыжскія рукапісы Івана Тургенева» (1930), «Дакументы, славянскія казкі і песні паўднёвай Албаніі» (1936), «Слова аб палку Ігаравым» (1940), «Граматыка рускай мовы» (1943) і інш. Адзін з заснавальнікаў і рэдактар час. «Revue des études slaves» («Часопіс славянскіх даследаванняў», з 1921). У 1958—67 віцэ-старшыня Міжнар. камітэта славістаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́ЙСКАЯ МО́ВА, чараміская мова,
адна з фіна-угорскіх моў. Пашырана ў Рэспубліцы Марый Эл, Татарстане, Удмурціі, Башкортастане, Ніжагародскай, Кіраўскай, Свярдлоўскай, Пермскай абл. Расіі. Мае 4 гаворкі (лугавая, горная, усх., паўн.-зах.) і 2 літ. мовы (лугава-ўсх. і горна-марыйская). Развівалася пад уплывам цюркскіх (з 8 ст.) і рус. (з 13 ст.) моў, захоўваючы асн. фіна-угорскія рысы. У фанетыцы — палатальныя, звонкія фрыкатыўныя зычныя, ад 8 да 12 галосных (па дыялектах). У марфалогіі — некалькі паказчыкаў множнасці ў назоўнікаў, клас сумесных лічэбнікаў, формы цяперашне-будучага і 6 прошлых часоў дзеяслова, наяўнасць дзеепрыметнікаў адмоўнага і будучага часу. Словаўтварэнне шляхам суфіксацыі і словаскладання. Пісьменства з 18 ст. на аснове рус. графікі (з дадатковымі літарамі).
Літ.:
Современный марийский язык. Ч. 1—2. Фонетика. Морфология. Йошкар-Ола, 1960—61;
Казанцев Д.Е., Патрушев Г.С. Современный марийский язык: Лексикология. Йошкар-Ола, 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРКМЕ́НСКАЯ МО́ВА адна з цюркскіх моў
(агузская група). Мова туркменаў, афіц. мова Туркменістана. Пашырана таксама ў Расіі, Узбекістане, Таджыкістане, Казахстане, Іране, Афганістане, Турцыі, Іраку. Мае дыялекты: тэкінскі (аснова літ. мовы),
ёмудскі, эрсарынскі, салырскі, сарыкскі, чаўдурскі. Т.м. ўласцівы: у фанетыцы — сінгарманізм з гармоніяй губных і з першаснымі доўгімі галоснымі, наяўнасць міжзубных гукаў «з» і «с», націск пераважна на апошнім складзе; у марфалогіі — аглюцінацыя, адрозненні ад інш. цюркскіх моў у сістэме дзеяслоўнага спражэння ў цяперашне-будучым часе. Старая літ. Т.м. была пераважна мовай паэзіі. Сучасная літ. мова сфарміравалася ў 1920-я г.Пісьменства да 1928 на аснове арабскага алфавіта, пазней — лацінкі, з 1940 на аснове рус. графікі, з 1997 на аснове лацінкі.
Літ.:
Баскаков Н.А. К истории изучения туркменского языка. Ашхабад, 1965;
Грамматика туркменского языка. Ч. 1. Фонетика и морфология. Ашхабад, 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНІКІ́ЙСКАЯ МО́ВА,
адна з мёртвых семіцкіх моў (паўн.-зах. група). Была пашырана з 4-га тыс. да н.э. ў Фінікіі (цяпер тэр. Лівана). У выніку фінікійскай каланізацыі (11—10 ст. да н.э.) пашырылася на тэр.зах. часткі басейна Міжземнага мора (Паўн. Афрыка, узбярэжжа Іспаніі). Ф.м. ўласцівы: у фанетыцы — «оканне»; у марфалогіі — наяўнасць энклітычнага займенніка 3-й асобы адз. л. мужчынскага і жаночага роду -y; у лексіцы — ужыванне спецыфічных слоў тыпу kn (быць), hrs (золата), няпэўнага займенніка mnm і інш.
Стараж. помнікі фінікійскага пісьменства — псеўдаіерагліфічныя надпісы з Бібла (сярэдзіна 2-га тыс. да н.э.; не дэшыфраваны). Найб. раннія надпісы на Ф.м., выкананыя квазіалфавітным фінікійскім пісьмом, датуюцца 2-й пал. 2-га тыс. да н.э. У канцы 1-га тыс. да н.э. былі спробы фіксаваць фінікійскія тэксты грэч. і лац. пісьмом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУВА́ШСКАЯ МО́ВА,
адна з цюркскіх моў. Пашырана ў Чувашыі, а таксама ва Ульянаўскай, Пензенскай, Куйбышаўскай, Саратаўскай, Арэнбургскай абласцях, Татарстане, Башкортастане. Мае 2 дыялекты: «укаючы» і «окаючы», у якіх вылучаюць шэраг гаворак. Ч.м. ўласцівы: у фанетыцы — ратацызм (замена гукаў s, z у інтэрвакальным становішчы на r), ламбдаізм (замена гука š на l); у марфалогіі — выкарыстанне марфемы множнага ліку «-сем» замест агульнацюрк. «-лар», наяўнасць поўных і кароткіх форм лічэбнікаў, супадзенне канчаткаў давальнага і вінавальнага склонаў, своеасаблівая сістэма ўказальных займеннікаў; у лексіцы — вял. колькасць запазычанняў са стараж.-цюрк. моў, а таксама з манг., фіна-угорскіх, іранскіх, араб. і рус. моў. Літ. мова на аснове «ўкаючага» дыялекту. Першая граматыка Ч.м. выдадзена ў 1769. Пісьменства з 1870-х г. Апошняя рэдакцыя алфавіта на аснове рус. графікі з 1938.
Літ.:
Андреев И.А. Чувашский язык // Языки народов СССР. М., 1966. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІЯ ПІСЬМЕ́ННІКІ»,
біябібліяграфічны слоўнік. Выдадзены ў Мінску ў 1992—95 у 6 тамах пад рэд. А.І.Мальдзіса. Падрыхтаваны Ін-там л-ры імя Я.Купалы АН Беларусі і выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя». Першае на Беларусі шматтомнае энцыклапедычнае выданне, у якім падаюцца найб. поўныя і сістэматызаваныя звесткі пра жыццё і дзейнасць прадстаўнікоў бел. л-ры, што пісалі на стараслав., бел., рус., польск. і інш. мовах за амаль тысячу гадоў развіцця бел. прыгожага пісьменства. Упершыню прыводзяцца звесткі пра пісьменнікаў бел. замежжа. Уключае каля 1500 артыкулаў, кожны з якіх складаецца з 2 раздзелаў: біяграфічнага (інфармацыя пра жыццёвы шлях пісьменніка, яго літ. творчасць, пазаліт. дзейнасць і інш.) і бібліяграфічнага (самыя поўныя звесткі пра творы пісьменніка, апублікаваныя асобнымі выданнямі, у зборніках, перыяд. друку, перакладзеныя на інш. мовы, а таксама л-ра пра пісьменніка). Амаль усе артыкулы суправаджаюцца фотапартрэтамі.
В.К.Шчэрбін.
Выданне «Беларускія пісьменнікі». Т. 1—6. 1992-95.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛЕ́ЦКІ Аляксандр Іванавіч (2.11.1884, г. Казань, Татарстан — 2.8.1961),
украінскі літаратуразнавец. Акад.АНСССР (1958), АН Украіны (1939). Засл. дз. нав. Украіны (1941). Скончыў Харкаўскі ун-т (1907). Дырэктар Ін-та л-ры імя Т.Шаўчэнкі АН Украіны (1939—41, 1944—61), гал. рэдактар час. «Радянське літературознавство» (1957—61). Даследаваў праблемы гісторыі ўкр. і сусв. л-ры (працы: «Зараджэнне драматычнай літаратуры на Украіне», 1923; «Слова аб палку Ігаравым» і ўкраінская літаратура XIX—XX ст.», 1958; «Мастацкая проза. І.Франко», 1956; «Пушкін і Украіна», 1938; «Паэма Дантэ», 1956, і інш.). Працаваў у галіне тэорыі і псіхалогіі літ.-маст. творчасці. Пытанні гісторыі бел. л-ры і ўкр.-бел. літ. узаемасувязяў — у даследаваннях «Вершы Сімяона Полацкага на тэмы з усеагульнай гісторыі» (1914), «Сімяон Полацкі і ўкраінскае пісьменства XVII ст.» (1959), «Украінская літаратура сярод іншых славянскіх літаратур» (1958) і інш.