ліпо́ма

[н.-лац. lipoma, ад гр. lipos = тлушч + (ogk)oma = пухліна)]

дабраякасная пухліна з тлушчавай тканкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ту́мар

(лац. tumor)

мед.. пухліна.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Schwllung f -, -en

1) пухлі́на

2) апуха́нне; узду́цце

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АСТЭО́МА (ад астэа... + ...ома),

дабраякасная пухліна з касцявой тканкі. Адрозніваюць астэому зубчастую, астэому з коркавага пласта і губчатага рэчыва (пераважна на сцегнавой і плечавой касцях) і астэому з суцэльнага кампактнага касцявога рэчыва (пашкоджваюцца пераважна плоскія косці чэрапа). Захворванне можа быць працяглым, але бессімптомным, іншы раз выяўляюць астэому выпадкова пры рэнтгеналагічным даследаванні хворага. Лячэнне хірург. (акрамя маленькіх астэом).

т. 2, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛІЁМА (ад грэч. glia клей + ...ома),

пухліна ц. н. с. (галаўнога і спіннога мозга), што паходзіць з клетак нейрагліі. Да гліёмы адносяцца: астрацытома, алігадэндрагліёма, палярная спангіябластома (разнавіднасць астрацытомы з марудным ростам), эпендымома. Разнавіднасцю злаякасных гліём з’яўляюцца гліябластома і медулабластома (гліёма саркаматозная), якая найчасцей бывае ў дзяцей, лакалізуецца ў вобласці мазжачка з інфільтратыўным ростам і хуткімі неўралагічнымі расстройствамі. Лячэнне хірургічнае.

т. 5, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕЎРЫНО́МА [ад неўра... + is (inos) валакно + ...ома],

дабраякасная пухліна чалавека і жывёл, якая зыходзіць з абалонкі нерв. ствалоў. Часцей узнікае ў слыхавым нерве, бывае таксама на скуры канечнасцей (зрэдку на тулаве, галаве). Магчыма яе злаякаснае перараджэнне. Пры Н. слыхавога нерва з’яўляюцца шумы ў вушах, слых зніжаецца (да поўнай глухаты), узнікае галавакружэнне, галаўны боль і інш. сімптомы, якія звязаны з павышэннем унутрычарапнога ціску. Лячэнне хірургічнае.

т. 11, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЁМА [ад грэч. mys (myos) мышца + ōma канчатак у назвах пухлін],

дабраякасная пухліна з мышачнай тканкі ў чалавека і жывёл. М. з гладкіх мышцаў (леяміёма) развіваецца ў матцы, страўніку, кішэчніку; з папярочна-паласатых (рабдаміёма) узнікае пры парушэннях развіцця з эмбрыянальных клетак у міякардзе і мышцах канечнасцей. Бывае адзіночная і множная. Гл. таксама Пухліны.

М.​К.​Недзьведзь.

Д.Міё.

т. 10, с. 333

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

malignant [məˈlɪgnənt] adj.

1. med. злая́касны;

a malignant growth/tumour злая́касная пухлі́на

2. fml зло́сны;

a malignant look/glance зло́сны по́гляд/по́зірк

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Мы́шкі ’хвароба ў каня’ (смарг., ігн., Сл. ПЗБ), ’запаленне залоз’ (лепел., КЭС), мышкі хапілі ’хвароба статку, колікі’ (КЭС, лаг.). Укр. мишка ’міжвольнае паторгванне мышцы’, рус. мышкапухліна, запаленне падсківічнай залозы’, ’пухліна ў пахах жывёл’, калуж. ’колікі’. Бел.-рус. ізалекса. Да мышка ’мышца’ошш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Грызь ’грыжа, пухліна’ (Касп.). Да гры́зці (гл.); параўн. адносна семантыкі гры́жа1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)