антыфеадальнае казацка-сял. паўстанне на Украіне і Беларусі пад кіраўніцтвам С.Налівайкі. Восенню 1595 Налівайка ўзначаліў антыфеад. рух на Правабярэжнай Украіне. Пры падтрымцы гар. нізоў казакі захапілі г. Луцк, разграмілі шмат магнацкіх і шляхецкіх маёнткаў на Падоллі і Валыні. Супраць Налівайкі быў пасланы 7-тысячны атрад рэестравых казакоў на чале з гетманам Р.Лабадой. Каб пазбегнуць сутыкнення, Налівайка накіраваў паўстанцаў у Беларусь. Казакі занялі г.Петрыкаў, 6.11.1595 — г. Слуцк. Адзін з раз’ездаў Налівайкі быў разбіты 25 ліст. каля г. Капыль войскамі К.Радзівіла. 27 ліст. казакі пакінулі Слуцк і рушылі ў напрамку на Бабруйск, але, не дайшоўшы да яго, павярнулі на Магілёў і 13 снеж. штурмам авалодалі ім. 25 снеж. да Магілёва падышло ўрадавае 18-тысячнае войска на чале з рэчыцкім старостам М.Буйвідам. Налівайка і 2 тыс. яго казакоў занялі пазіцыю за горадам, на Ільінскай гары каля Буйніцкага поля, агарадзіўшыся вазамі. Бітва на працягу дня не прынесла поспеху ні аднаму з бакоў. З прыцемкамі казакі пачалі адыход у напрамку Быхаў—Рагачоў—Рэчыца—Петрыкаў. Рухаючыся ўздоўж Прыпяці, яны захапілі Давыд-Гарадок, Тураў, Лахву, Пінск. На ПдУ Беларусі дзейнічала частка рэестравых казакоў пад кіраўніцтвам М.Шавулы, якая падтрымала Налівайку. Да вясны 1596 Налівайка з атрадам адышоў на Валынь, Шавула — ад Прапойска праз Быхаў на Чарнігаўшчыну. 2.4.1596 каля Белай Царквы атрады Шавулы і Налівайкі злучыліся і рушылі ўніз па Дняпры з мэтай перайсці расійскую мяжу. Урадавае войска на чале з гетманам С.Жалкеўскім адрэзала шляхі адыходу. Казакі ўмацаваліся на р. Саланіца каля мяст. Лубны. Аблога іх табара працягвалася амаль 2 тыдні. У лагеры абвастрыліся супярэчнасці паміж рэестравымі і нерэестравымі казакамі. Частка казацкай старшыны, спадзеючыся на каралеўскую амністыю, 7.7.1596 захапіла Налівайку, Шавулу і інш. кіраўнікоў паўстання і выдала іх Жалкеўскаму. Паўстанне было задушана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЦ (Ісаак Ізраілевіч) (3.2.1896, г.п. Крынічкі Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 5.4.1991),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1946). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Маскоўскі ін-т чырвонай прафесуры (1926). У час грамадз. вайны 1918—20 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі. У 1932—72 заг. кафедры ў Маскоўскім ун-це і інш.ВНУ Масквы. З 1954 у Ін-це гісторыі АНСССР. З 1962 старшыня Навук. савета АНСССР па комплекснай праблеме «Гісторыя Вял.Кастр.сацыяліст. рэвалюцыі». Асн. працы прысвечаны гісторыі КПСС, сав. улады, грамадз. вайны (у т. л. разгледжаны падзеі ў Беларусі), міжнар. адносін СССР. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, Ленінская прэмія 1974.
Тв.:
Великая Октябрьская социалистическая революция и прогресс человечества. М., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЛІВА́ЙКА (Севярын) (Семярын; ?, г.п. Гусяцін Цярнопальскай вобл., Украіна — 21.4.1597),
кіраўнік антыфеад. казацка-сял. паўстання на Украіне і Беларусі ў канцы 16 ст. Служыў у войску К.Астрожскага сотнікам. Вясной 1594 стварыў казацкія атрады і ў 1595 на Правабярэжжы Украіны ўзняў казацка-сялянскае паўстанне (гл.Налівайкі паўстанне 1594—96). Калі ўлады паслалі супраць яго 7 тыс. рэестравых казакоў, ён перайшоў на тэр.паўд. Беларусі, дзе да яго далучыліся мясц. сяляне, мяшчане і дробная шляхта. Паўстанцы захапілі Петрыкаў, Слуцк, Магілёў, Давыд-Гарадок, Тураў, Лахву, Пінск і пайшлі на Валынь. Вясной 1596 пад націскам урадавых войск паўстанцы адышлі на Левабярэжную Украіну, але каля мяст. Лубны былі акружаны. 17.7.1596 частка казацкай старшыны, каб апраўдацца перад каралеўскімі ўладамі, схапіла Н. і інш. кіраўнікоў паўстання і выдала іх гетману С.Жалкеўскаму. Н. пакараны смерцю ў Варшаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАЧНІ́ЦКІ (Аляксей Лявонцьевіч) (16.2.1907, г. Чарнігаў, Украіна — 14.6.1989),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1972), правадз.чл.АПНСССР (1968), д-ргіст.н., праф. (1956). Скончыў Кіеўскі ун-т (1930). З 1946 у Ін-це гісторыі АНСССР (у 1974—79 дырэктар), адначасова выкладаў у ВНУ Масквы, гал. рэдактар час. «Новая и новейшая история» (1962—74). Зрабіў значны ўплыў на арганізацыю і развіццё навук. даследаванняў па ўсеагульнай гісторыі ў СССР, у т. л. на Беларусі. Працы па гістарыяграфіі, гісторыі міжнар. адносін, знешняй палітыкі Расіі і СССР, у т. л. «Каланіяльная палітыка капіталістычных дзяржаў на Далёкім Усходзе, 1860—1895» (1956). Адзін з аўтараў «Гісторыі дыпламатыі» (т. 1, 1941; Дзярж. прэмія СССР 1942), інш.калект. прац, у т. л. падручнікаў для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РЫКС (Oryx gazella),
сернабык, парнакапытная жывёла сям. пустарогіх. 1 від, 3 падвіды (часта лічаць відамі). Пашыраны ў Афрыцы, на Пд Аравійскага п-ва і Сінайскім п-ве, у Іраку, Сірыі. О. белы, або аравійскі (O.g. leucoryx), акліматызаваны ў ЗША. Жывуць у стэпах, паўпустынях і пустынях парамі, невял. групамі, часам утвараюць статкі. Падвіды О. белы і О. шаблярогі, або шаблярогая антылопа (O.g. dammah, або O.g. tao), занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. да 2,35 м, выш. ў карку да 1,4 м, Maca да 200 кг. Самцы і самкі маюць доўгія (да 1,2 м) прамыя або дугападобныя рогі з вострымі канцамі. Афарбоўка цела шэра-пясочная, з рэзка акрэсленымі цёмнымі меткамі. Расліннаедныя. Здольныя доўгі час абыходзіцца без вады Нараджаюць 1, зрэдку 2 дзіцяняці. Аб’ект палявання і прыручэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДКА́МЕНШЧЫКІ, бычкі-падкаменшчыкі (Cottus),
род рыб сям. керчакавых атр. скарпенападобных. Каля 30 відаў. Пашыраны ў прэсных водах Еўропы, Азіі і Паўн. Амерыкі, зрэдку трапляюцца ў, перадвусцевых участках мора. Донныя маларухомыя жывёлы. Актыўныя на змярканні і ноччу. Жывуць паасобку ў водных зарасніках або пад камянямі (адсюль назва). На Беларусі П. звычайны (C. gobio, нар. назвы аўдотка, бычок, галавач, пундач, пячкур, шыракалобка) трапляецца ў рэках і ручаях з хуткім цячэннем і камяністым дном, у многіх азёрах Бел. Паазер’я.
Даўж. да 12 см. Галава вял., пляскатая. Вочы чырванаватыя, на верхнім баку галавы Цела голае, шаравата-бурае або зеленаватае, з цёмнымі плямамі. Спінных плаўнікоў 2 (1-ы меншы за 2-і). Кормяцца лічынкамі насякомых, ікрой і маляўкамі рыб. Перад нерастам самец будуе прымітыўнае гняздо, потым ахоўвае ікру і малявак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФЯНО́ВІЧ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 2.12.1958, Мінск),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1981). З 1977 інструктар Спарт.к-та пры СМ Беларусі. З 1995 у прадпрымальніцкіх і грамадскіх структурах. Чэмпіён XXII Алімп. гульняў (1980, Масква) на байдарцы-адзіночцы (к-1) на дыстанцыі 500 м, на байдарцы-двойцы (к-2) на дыстанцыях 500 і 1000 м. Чэмпіён свету і Еўропы — 1979, 1981, 1982 (к-1, к-2) на дыстанцыі 500 м; 1981, 1982 (к-2) на дыстанцыі 1000 м; 1983 (к-1) на дыстанцыі 500 м. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы — 1978 (к-1) на дыстанцыі 500 м; 1983 (к-2) на дыстанцыях 500 і 1000 м. 17-разовы чэмпіён СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎМА́ЛПЫ (Prosimii),
падатрад млекакормячых атр. прыматаў. Вядомы з эацэну Еўропы і Паўн. Амерыкі (каля 45 млн.г. назад). 6 сям.: лемуравыя, тупаевыя, даўгапятавыя (Tarsiidae), індрыевыя, або індрызідавыя (Indrisidae), лорыевыя, або лорызідавыя (Lorisidae), руканожкавыя (Daubentoniidae). 24 роды, 53 віды. Пашыраны ў трапічных лясах Афрыкі, в-ва Мадагаскар, Паўд.-Усх. Азіі, Малайскага архіпелага. Жывуць на дрэвах невял групамі, парамі або паасобна. 22 віды ў Чырв. кнізе МСАП.
Даўж цела да 106 см, хвост у некат. відаў можа быць удвая даўжэйшы. Заднія канечнасці ў большасці даўжэйшыя за пярэднія. Поўсць густая, мяккая. часта яркіх адценняў. Вочы вялікія. Мозг з малой колькасцю баразён і звілін, вял. паўшар’і ўкрываюць мазжачок няпоўнасцю. Усёедныя. Нараджаюць 1—4 дзіцянят.
клас другаснаротых жывёл тыпу паўхордавых. 2 атр., 3 роды: атубарыі — Athubaria (пашыраны каля берагоў Японіі), рабдаплеўры — Rhabdopleura (ва ўсіх акіянах) і цэфаладыскусы — Cephalodiscus (у Антарктыцы), 22 віды. Трапляюцца на глыб. 100—650 м. Жывуць прымацаванымі да субстрату, утвараюць калоніі (акрамя атубарый).
Цела даўж. да 1,4 см. Змяшчаецца ў доміку або трубцы, па паверхні якіх жывёлы могуць перамяшчацца. Расшыраны залозісты галаўны шчыток на пярэднім канцы цела (хабаток) служыць для поўзання і выдзяляе рэчыва для пабудовы доміка. На сярэднім аддзеле цела — каўнерыку 1—8 пар перыстых шчупальцаў, пакрытых раснічкамі, якія выконваюць функцыю дыхання (адсюль назва) і збірання кармавых часцінак. Рот на брушным баку цела. Кішэчнік петлепадобны. Кормяцца фіта- і зоапланктонам. Раздзельнаполыя, размнажэнне палавое і бясполае (пачкаванне), ёсць гермафрадыты. Лічынкі свабоднаплаваючыя і поўзаючыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЯНЁВАЕ ПАРАЖЭ́ННЕ,
вынік уздзеяння электрамагнітнага выпрамянення (квантаў), элементарных часціц на клеткі, тканкі, органы, сістэмы арганізма, што выклікае парушэнні іх нармальнай жыццядзейнасці. Крыніцы выпрамяненняў: іанізавальнае выпрамяненне, інфрачырвонае выпрамяненне, лазернае выпрамяненне, ультрафіялетавае выпрамяненне, сонечнае выпрамяненне бачнай ч. спектра (святло), а таксама касмічныя прамяні і інш.Біял. эфект П.п. залежыць ад прасторавага размеркавання выпрамянення, працягласці і рытму яго ўздзеяння, магутнасці дозы выпрамянення і фізіял. стану арганізма.
Найчасцей пад П.п. разумеюць парушэнні, абумоўленыя біялагічным дзеяннем іанізавальных выпрамяненняў (радыяцыйнае паражэнне), якія пры пэўных умовах могуць выклікаць развіццё прамянёвай хваробы. Інфрачырв выпрамяненне праяўляецца праз цеплавыя апёкі і пераграванне ч. цела або арганізма ў цэлым (сонечны ўдар, цеплавы ўдар і інш.). Ультрафіялетавае выпрамяненне аказвае пераважна хім. дзеянне. Магутныя светлавыя пучкі лазераў выклікаюць у асн. апёкі сятчаткі вока, скуры. Гл. таксама Апрамяненне арганізма, Прамянёвыя пашкоджанні.