мемарыяльны комплекс у гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны ў Вял.Айч. вайну. Пастаўлены ў 1974 (арх. Ю Шпіт, скульпт. Б.Маркаў, Я.Печкін) на Перамогі плошчы. Плошча мемарыяла знаходзіцца ніжэй за ўзровень пл.Перамогі (да яе вядуць 14 прыступак) і мае форму выцягнутага прамавугольніка. Да гал. манумента пракладзена дарога паміж 2 доўгімі басейнамі, з бакоў якіх пастаўлена па 5 прамавугольных пілонаў, на кожным з іх лічбы, што абазначаюць адзін з гадоў Вял.Айч. вайны. Па цэнтр. восі мемарыяла на высокім абрыве над р.Зах. Дзвіна ўзвышаецца гал. манумент. Ён складаецца з 3 трапецападобных пілонаў-абеліскаў (выш. 56 м), рэзка звужаных уверсе і аб’яднаных на вышыні 5 м 3-гранным звонку і круглым знутры маналітным скульпт. рэльефам, на гранях якога размешчаны сюжэтныя кампазіцыі «Воіны», «Партызаны», «Падпольшчыкі». У сярэдзіне манумента ўтвораны сімвалічны пантэон за кошт пілонаў-абеліскаў, злучаных кальцом-фрызам з надпісам «Слава героям», завершаным паўсферай з адтулінай уверсе; унізе, на невысокім стылабаце выкладзена 5-канцовая зорка з чырвонага граніту, у сярэдзіне якой — Вечны агонь. Плошча мемарыяла пакрыта чырвоным бетонам, акаймавана газонамі і абмежавана падпорнымі сценкамі з паліраванага чырвонага граніту. Іл.гл. да арт.Перамогі плошча ў Віцебску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
азна́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што.
1. Вызначыць характэрныя рысы чаго-н., даць фармуліроўку чаму-н.
А. геаграфію як навуку.
2. Паказаць кірунак, шлях каму-, чаму-н.; вылучыць на фоне чаго-н.
А. шлях да перамогі.
3. Абумовіць сабой, прадвызначыць.
Вялікая падзея азначыла прыход новага ў жыцці.
|| незак.азнача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.азначэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жыватво́рны, ‑ая, ‑ае.
Які дае жыццё, аднаўляе сілы, ажыўляе. Жыватворнае летняе сонца. □ А пройдзе ноч, жыватворная летняя ноч, — ізноў усё ажывае, зелянее.Кулакоўскі.//перан. Спрыяльны, дабратворны, плённы. Жыватворныя ідэі рэвалюцыі атрымліваюць новыя і новыя перамогі.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГО́РНЫ ВУ́ЗЕЛ,
месца перасячэння двух або некалькіх горных хрыбтоў. Звычайна высокі і цяжкадаступны, часта з’яўляецца цэнтрам зледзянення (напр., горны вузел у Цэнтр. Цянь-Шані з вяршынямі пік Перамогі і Хан-Тэнгры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕНТАХО́ЎСКАЯ Валянціна Міхайлаўна (н. 19.1.1938, Мінск),
бел. мастак. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). З 1961 выкладала ў Мінскай гар.маст. школе, у 1970—95 у Рэсп. школе-інтэрнаце па музыцы і выяўл. мастацтве. Працуе ў жанрах нацюрморта, пейзажа, тэматычнай карціны. Творчасці ўласцівы дакладнасць прапрацоўкі элементаў, ураўнаважанасць кампазіцыі, гармонія колеравых спалучэнняў. Сярод лепшых работ: «Снеданне» (1968), «Яблыкі» (1973), «На радзіме А.Пашкевіч (Цёткі)» (1976), «Памяці Галі Вішнеўскай» (1978), «Свята Перамогі» (1982), «Сынам Радзімы» (1984), «Вясельны нацюрморт» (1988), дыпціх «Ушанаванне паэта» і «Сум па паэце», прысвечаны М.Багдановічу (1991), «Лілеі маім бацькам» (1992), «Кветкі і яблыкі» (1996), «Беларускі пейзаж» (1997); габелены «Шляхі паэта» (1980), «Дарогамі асветніка Ф.Скарыны» (1990). Аформіла кнігі Цёткі, Л.Геніюш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГІ́ШЦІ I (1-я пал. 8 ст. да н.э.),
цар Урарту. У час яго праўлення Урарту ператварылася ў магутную дзяржаву Б. Усходу. Пакінуў некалькі дзесяткаў клінапісных надпісаў пра перамогі над Асірыяй і будаўніцтва гарадоў Аргішціхінілі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абстраля́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад абстраляць.
2.узнач.прым. Прывучаны да стральбы, да баявых абставін. Абстралянае войска. □ Толькі абстраляны чалавек не так губляецца ў цяжкіх абставінах, у яго воля да перамогі не паралізуецца страхам.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заці́хлы, ‑ая, ‑ае.
Які заціх, перастаў гучаць або чуцца. Вечарам у Дзень перамогі на ўзлессі за мястэчкам успыхнуў вялізны касцёр і пошчакам панесліся па заціхлым лесе гукі піянерскага горна.Нядзведскі.Заціхлы матыў песні аб запаветнай кветцы ўзнікае зноў.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЯСНА́Я,
малая планета № 3482. Сярэдні дыяметр 14 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна 416,1 млн.км, перыяд абарачэння 4,638 г. Адкрыта ў 1975 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар перамогі рускіх воінаў у бітве пад Лясной 1708.