рака ў Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Уша (бас.р. Нёман). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 85 км². Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Сімакава, цячэ праз г.п. Мір. На працягу 7,2 км каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЯДЗА́КІ,
горад у Японіі, на ПдУ в-ва Кюсю. Адм. ц. прэфектуры Міядзакі. Каля 300 тыс.ж. (1997). Гандл.-размеркавальны цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: харчасмакавая, дрэваапр., цэлюлозна-папяровая, шоўкаматальная, машынабудаўнічая. Ун-т. Археал. музей. Паркі Тацібана і Хэйвайдай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАША́ХЦІНСК,
горад у Растоўскай вобл. Расіі. Размешчаны на ПдУ Данецкага кража, каля чыг. ст. Міхайла-Лявонцьеўская. Засн. ў 1939. 105,7 тыс.ж. (1996). Прамысл. цэнтр усх.ч. Данбаса. Здабыча каменнага вугалю. Прам-сць: металаапр., лёгкая, харч.; вытв-сцьбуд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАБА́САЎСКІ КАНА́Л, Чарабасаўка,
меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 32,2 км. Пачынаецца з Агараджальнага канала за 7,5 км на У ад в. Чырвоная Воля, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Намакрава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШХЕ́ЛЬДА,
горны масіў у цэнтр.ч.Вял. Каўказа, на ПдУ ад Эльбруса, у бас.р. Адылсу. Мае 5 вяршынь (выш. ад 4200 м да 4332 м). Складзены пераважна з гранітаў. З паўн. схілу спускаецца ледавік Шхельда даўж. каля 9 км. Альпінізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́КЛЯ, Укла,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вята, за 18 км на ПдУ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёраў. Пл. 9,83 км², даўж. 5,8 км, найб.шыр. 2,8 км, найб.глыб. 25 м. даўж. берагавой лініі 19,9 км, пл. вадазбору 69,3 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы на Пн і Пдвыш. 10—12 м, на З і У нізкія, забалочаныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на З і У забалочаныя, на ПдУ (у заліве) высокія, стромкія, завалуненыя. Дно да глыб. 3—3,5 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем.
Мінералізацыя вады да 230 мг/л, празрыстасць да 3,5 м. Эўтрофнае. Зарастае да глыб. 2—2,5 м, шыр. паласы расліннасці 150—200 м. Выцякае ручай у воз. Абстэрна, упадаюць некалькі ручаёў, у т. л. з воз. Інава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРСЦВЯ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА, Чарсцвяты,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзіва, каля в. Слабада, за 15 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 9,35 км², даўж. 6,9 км, найб.шыр. 2,5 км, найб.глыб. 4,3 м, даўж. берагавой лініі 19,2 км. Пл. вадазбору 152 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, авальная, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы катлавіны выш. 5—10 м, на Пд і З 10—18 м, стромкія, на З і ПдЗ тэрасаваныя. Берагі нізкія, пясчаныя, паступова пераходзяць у вузкую забалочаную пойму, якая на ПдЗ, ПдУ і ПнУ месцамі шыр. да 150 м. Дно да глыб. 0,5—1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. 8 астравоў агульнай пл. 0,8 км². Шыр. паласы надводнай расліннасці ад 20 да 200 м. Упадае р. Выдрыца і 3 ручаі, выцякае ручай у воз. Павульскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎКА,
вёска ў Беларусі, у Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 39 км на ПдУ ад г. Калінкавічы, 161 км ад Гомеля. 460 ж., 215 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВІЧЫ,
вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 51 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Салігорск, 180 км ад Мінска, 369 ж., 142 двары (1997). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВО́РНАЕ СЯЛО́,
вёска ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на ПдУ ад горада і 8 км ад чыг. ст. Міёры, 185 км ад Віцебска. 275 ж., 95 двароў (1997). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі.