КАМПЕ́ЧЭ ЗАЛІ́Ўпаўднёвая частка Мексіканскага зал., на З ад п-ва Юкатан. Даўж. 300 км, шыр. ўвахода каля 750 км, глыб. да 3286 м (каля ўсх. берага да 34 м — банка Кампечэ). Прылівы пераважна сутачныя, выш. ад 0,6 да 1,2 м. Гал. парты: Кампечэ, Веракрус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
алеа́ндр, ‑а, м.
Паўднёвая вечназялёная расліна сямейства кутравых з вузкім лісцем і вялікімі белымі або ружовымі пахучымі кветкамі. Вялікі ўчастак зямлі быў абсаджаны алеандрамі. Кусты спляліся і ўтварылі жывую вечназялёную агароджу.Шамякін.
[Фр. oleandre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНТАРКТЫ́ЧНЫХ ПУСТЫ́НЯЎ ЗО́НА,
самая паўднёвая зона сушы ў межах антарктычнага пояса. Ахоплівае Антарктыду і сумежныя а-вы. Ландшафты антарктычных пустыняў зоны фарміруюцца ва ўмовах пастаянна нізкіх т-р паветра і распаўсюджвання ледавіковага покрыва. Пераважаюць ледзяныя пустыні, у прыбярэжных раёнах у антарктычных аазісах і на астравах — камяністыя пустыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шафра́н, -у, м.
1.Паўднёвая травяністая расліна сямейства касачовых, а таксама рыльцы яе кветак, высушаныя і расцёртыя на парашок, якія выкарыстоўваюцца як вострая прыправа і фарбавальнік.
2. Гатунак яблыкаў.
|| прым.шафра́навы, -ая, -ае ішафра́нны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Шафранавы або шафранны колер (аранжава-жоўты з карычневым адценнем).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АГНЁЎКІ (Pyralididae),
сямейства дзённых матылёў. У сусв. фауне каля 20 тыс. відаў. Пашыраны на ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. Жывуць у пустынях, стэпах, лясах, на лугах, некаторыя — на водных раслінах, у прадуктовых складах, збожжасховішчах, млынах. На Беларусі 150 відаў; найб. вядомыя: лугавы і сцябловы (кукурузны) матылькі (пашкоджваюць буракі, каноплі, бабовыя, сланечнік, кукурузу, проса), паўднёвая свірнавая агнёўка (шкодзіць зернебабовым); шышкавая агнёўка (псуе хвою і лісце хваёвых і мяшаных лясоў), млынавая і мучная агнёўкі (пашкоджваюць зерне і харч. прадукты); вял. васковая агнёўка (псуе воск і вашчыну ў вуллях).
Дробныя і сярэдніх памераў: крылы (размах 1—5 см) складаюцца трохвугольнікам ці абгортваюць цела трубачкай. Развіццё з поўным ператварэннем. Вусені жывуць звычайна ўнутры раслін (кормяцца каранямі, парасткамі, пладамі і г.д.) або ў скручаным лісці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ту́ндра, ‑ы. ж.
Паўднёвая зона арктычнага пояса зямнога шара, якая характарызуецца суровым кліматам, бязлессем, вечнай мерзлатой, беднай расліннасцю. Ілюмінатар адкрываў даволі сумны пейзаж: бясконцую бель тундры, на якой дзе-нідзе кусціліся карлікавыя бярозкі.«Маладосць».
[Ад фін. tunturi — бязлесая плоская вяршыня.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сафло́р, ‑у, м.
1.Паўднёвая травяністая расліна сямейства складанакветных, з насення якой атрымліваюць алей, а з суквеццяў фарбу.
2. Чырвоная і жоўтая фарбы, здабытыя з суквеццяў гэтай расліны.
3. Эфірны алей з насення гэтай расліны.
[Гал. saffloer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАЛЕМБА́НГ (Palembang),
горад у Інданезіі, на Пд в-ва Суматра. Адм. цэнтр прав.Паўднёвая Суматра. Каля 1,2 млн.ж. (1999). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Порт у вусці р. Мусі. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр раёна здабычы нафты. Прам-сць: нафтаперапр., суднабуд., каўчукавая, харч., тэкст., дрэваапр., мэблевая, гумава-тэхнічная. Ун-т. Музей. Арх. помнікі: мячэць (1740, мінарэт 1753), пахавальні султанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫМО́РСКІЯ А́ЛЬПЫ (франц. AlpesMaritimes, італьян. Alpi Marittime),
паўднёвая частка Зах. Альп у Італіі і Францыі. Даўж. каля 150 км. Выш. да 3297 м (г. Арджэнтэра). Паўд. адгор’і стромка спускаюцца да Лігурыйскага м., утвараюць узбярэжжа Рыўеры. У ніжніх ч. схілаў характэрны міжземнаморскія хмызнякі, рэдкастойныя дубовыя і хваёвыя лясы, вышэй — мяшаныя і хваёвыя лясы, субальпійскія лугі. Нац. парк Меркантур (Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ДНЯЕ ВО́ЗЕРА, Галбея Паўднёвая,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Галбіца (працякае праз возера), за 5 км на Пн ад г. Паставы. Пл. 0,36 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі 4,2 км. Схілы катлавіны выш. да 6 м, на З і ПнУ разараныя, на ПдЗ пад лесам. На З упадае ручай Цімара.