вы́цягнуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад выцягнуць.

2. у знач. прым. Расцягнуты ўдаўжкі; прадаўгаваты. Выцягнуты твар. □ Затока гэтая.. утварыла з ракою паўвостраў накшталт выцягнутай падковы. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўвы́спа, ‑ы, ж.

Невялікі паўвостраў, часцей пясчаны. Дзедава вёска, Падвалока, стаіць на паўднёвым схіле нешырокай паўвыспы, якая, урэзваючыся ў возера доўгай касою, падзяляе яго на дзве затокі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГААХІ́РА,

паўвостраў на Пн Паўд. Амерыкі, гл. Гуахіра.

т. 4, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

półw.

= półwysep — паўвостраў; п-аў; паўвыспа

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

peninsula

[pəˈnɪnsələ]

n.

паўабто́к -а m., паўво́страў -ва m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

półwysep, ~pu

półwys|ep

м. паўвостраў; паўвыспа

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МЕ́ЛВІЛ (Melville),

паўвостраў на Пн Канады, паміж бас. Фокс на У і зал. Каміты на З. Выш. да 558 м. Пераважае мохава-лішайнікавая тундра. На Пд — эскімоскі пасёлак Рэпалс-Бей.

т. 10, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУ́ТЫЯ (Boothia),

паўвостраў на крайняй Пн Паўн. Амерыкі, тэр. Канады. Паверхня — плато з асобнымі масівамі выш. да 573 м, якое абкружана прыбярэжнымі раўнінамі. Тундравая расліннасць. На Пн мыс Мерчысан — самы паўн. пункт мацерыка.

т. 3, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ю́ГРА, Угра,

назва зямель усходне-угорскіх народаў хантаў і мансі (гл. Фіна-угры) у рус. крыніцах 12—17 ст. Этнонім Ю. захаваўся ў шэрагу геагр. назваў (напр., Югорскі паўвостраў, Югорскі Шар).

т. 18, кн. 1, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паўвы́спа Пясчаны паўвостраў (БРС).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)