НЕАНТАЛО́ГІЯ [ад неа... + грэч. on (ontos) існае, істота + ...логія],
комплекс біялагічных навук пра сучасны арган. свет. Вывучае будову і функцыян. асаблівасці жывых арганізмаў, іх індывід. развіццё, роднасныя сувязі, пашырэнне, узаемаадносіны з навакольным асяроддзем і паміж сабой. Пры вывучэнні слаба змененых рэшткаў арганізмаў з антрапагенавых адкладаў (напр., трупаў мамантаў) мяжуе з палеанталогіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Апавяда́ць. Ст.-бел. з пач. XVII ст.: оповѣдати (Карскі, 1, 440–441; Александрыя); укр.оповіда́ти, польск.opowiadać, н.-луж.wopowědaś. Пашырэнне ў мовах, якія сутыкаліся з польск., сведчыць аб верагоднасці запазычання з польск.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
інтразана́льнасць
(ад лац. intra = унутры + зона)
пашырэнне пэўнай прыроднай з’явы на асобных участках унутры некалькіх сумежных зон, прыватны выпадак азанальнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЗАНА́ЛЬНАСЦЬ (ад а... + занальнасць),
пашырэнне прыроднай з’явы без сувязі з занальнымі асаблівасцямі пэўнай тэрыторыі. Абумоўлена геал. структурай, асаблівасцямі літалогіі, тэктанічным рэжымам, характарам рэльефу і інш.ўнутр. фактарамі. Прыводзіць да прасторавых адрозненняў у клімаце, водным рэжыме, глебах і арган. свеце. Найб. яскрава выяўляецца ў гарах.
Да арт.Азанальнасць. Пяскі, якія развяваюцца, у тайзе Забайкалля (Чарская катлавіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ ДЗЕНЬ ТЭА́ТРА,
міжнароднае тэатр. свята. Асн. мэта — пашырэнне творчай садружнасці тэатр. дзеячаў і прапаганда ўсіх відаў тэатр. мастацтва. Устаноўлены ў 1961 у Вене 9-м кангрэсам Міжнар. ін-та т-ра па прапанове прэзідэнта Фінскага нац. цэнтра Ківімаа. З 1962 адзначаецца штогод 27 сак. ў многіх краінах свету, у т. л. на Беларусі.
II. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і прыметнікаў са значэннем больш высокага становішча, напрыклад: надброўе, надгартанны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пастройка, постройка, пострбикі, пустрбика ’будынак, будынкі’ (Янк. 1, Тарн., Сл. Брэс., Ян.; лудз., Сл. ПЗБ). З рус.постройка ’тс’. Пашырэнне слова, відаць, было звязана з уключэннем Беларусі ў тэрыторыю Расійскай імперыі ў XVIII ст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жапе́нь ’кароткая палка’ (Бяльк.). Магчыма, утворана з суфіксам ‑ень (як лядзень ’ільдзіна’), аб якім гл. Сцяц., Бел. нар. сл., 152. Аб аснове гл. Фасмер (2, 61–62), аднак яе пашырэнне ў бел. мове фіксуецца абмежавана.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасява́ць ’сеяць (доўга)’, ’высяваць’ (Ян.). Дуратыўны дзеяслоў, утвораны ад сеяць (гл.); пашырэнне суфікса ‑ва‑ ў сувязі з тым, што аснова дзеяслова заканчваецца на галосны (параўн. быць — бываць, чуць — чуваць). Прыстаўка па‑ тут мае значэнне ’вы-’.⇉/
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мікратапані́міка
(ад мікра + тапаніміка)
раздзел тапанімікі, які вывучае назвы дробных геаграфічных аб’ектаў (мікратапонімы), іх значэнне, паходжанне і пашырэнне на пэўнай тэрыторыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)