Wégbereitung f - перан. пракла́дванне шля́ху; падрыхто́ўка (чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

teacher [ˈti:tʃə] n. наста́ўнік; наста́ўніца; выкла́дчык; выкла́дчыца;

a teacher edition метады́чны дапамо́жнік;

teacher education падрыхто́ўка наста́ўнікаў;

a student teacher наста́ўнік-практыка́нт

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АД’ЮНКТУ́РА,

адна з асн. формаў падрыхтоўкі навук. і навукова-пед. кадраў у ВНУ і н.-д. установах Узбр. Сіл некаторых краін СНД. Засн. ў 1938. Камплектуецца з асоб афіцэрскага саставу. Падрыхтоўка прынятых у ад’юнктуру прадугледжвае абарону дысертацый на атрыманне вучонай ступені канд. навук па абранай спецыяльнасці. Аналагічная аспірантуры ў цывільных ВНУ.

т. 1, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

warlike [ˈwɔ:laɪk] adj. fml

1. ваяўні́чы; агрэсі́ўны;

a warlike tribe ваяўні́чае пле́мя

2. вае́нны;

warlike preparations падрыхто́ўка да вайны́;

warlike equipment баява́я тэ́хніка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прасеміна́рый, прасеміна́р

(ад лац. pro = для + семінар)

уст. практычныя заняткі ў вышэйшых навучальных установах, мэтай якіх з’яўляецца падрыхтоўка студэнтаў да работы на семінарах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Рыхтава́ць ’прыводзіць у стан гатоўнасці’, ’гатаваць’, ’працаваць над чым-небудзь’ (ТСБМ), ’выпраўляць’ (Яруш.), рыхтава́цца ’рабіць прыгатаванні’, ’збірацца’ (ТСБМ; віл., беласт., в.-дзв., Сл. ПЗБ; Гарэц.), рихтовацьца ’тс’ (Нас.), рыхту́нак ’падрыхтоўка’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. рихтовати ’рыхтаваць’, с.-в.-ням. richten ’накіроўваць’ (Чартко, Дасл. па літ. і мове, Гродна, 1967). Сюды ж рыхтова́ць ’парадкаваць, раўняць канцы калод у плыце’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАЕ́ННЫ КАМІСАРЫЯ́Т, ваенкамат,

орган мясц. ваен. кіравання на Беларусі і ў некаторых інш. краінах. Задачы: падрыхтоўка моладзі да нясення ваеннай службы, правядзенне прызываў на тэрміновую ваен. і альтэрнатыўную службу і вучэбныя зборы, ажыццяўленне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні ваен. мабілізацыі, выкананне інш. абаронных мерапрыемстаў. Для правядзення прызываў на ваен. службу пры ваенных камісарыятах ствараюцца прызыўныя камісіі.

т. 3, с. 444

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БЕЛАРУ́С»,

клуб рабочых-беларусаў у Маскве ў 1919. Адкрыты 23 лют. культ.-асветным аддзелам Беларускага нацыянальнага камісарыята і Маскоўскай бел. секцыяй РКП(б). Асн. мэты: правядзенне паліт. і культ.-асв. работы сярод беларусаў, падрыхтоўка кадраў для работы на Беларусі. Меў бібліятэку з чытальняй. У снеж. таго ж года пераўтвораны ў літоўска-бел. клуб, які дзейнічаў у 1920.

т. 2, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гарантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Даць (даваць) гарантыю ў чым‑н., забяспечыць (забяспечваць) што‑н. Гарантаваць свабоду і незалежнасць народаў. Гарантаваць права на працу. // Быць гарантыяй у чым‑н., засцерагчы (засцерагаць) ад чаго‑н. Старанная падрыхтоўка да аперацыі гарантавала поспех.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

run-up [ˈrʌnʌp] n. BrE падрыхто́ўка; папярэ́дняе мерапрые́мства; пярэ́дадзень;

It happened in the run-up to the election. Гэта здарылася ў час перадвыбарчай кампаніі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)