Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПРАРО́КІ БІБЛЕ́ЙСКІЯ,
рэлігійна-палітычныя прапаведнікі ў стараж.-яўр.Ізраільскім царстве і Іудзейскім царстве ў 8—4 ст. да н.э. Ужо ў 2-м тыс. да н.э. лічылася, што П.б. надзелены дарам успрымаць божыя пасланні і паведамляць іх людзям, што яны як пасрэднікі паміж богам і людзьмі могуць прадказваць ад імя бога будучыню, у т. л. засухі, голад, рэліг. і паліт. падзеі, чалавечыя лёсы. З 8 ст. да н.э. прарокі становяцца таксама паліт. прамоўцамі і прапаведнікамі. Яны выкрывалі людскія заганы (сквапнасць, распусту, імкненне да раскошы), выступалі супраць войнаў, прыгнёту, абеззямельвання сялян, прадказвалі перамогу сац. справядлівасці ў будучым, калі «людзі перакуюць мячы на аралы» (Ісая). Іх рэліг.-паліт. прамовы, пропаведзі і аракулы (прароцтвы) напачатку перадаваліся вусна, потым іх запісвалі і збіралі ў зборнікі, якія паступова аб’ядноўваліся ў асобныя кнігі прарокаў у Бібліі, канчаткова адрэдагаваныя ў час праўлення Ахеменідаў (6—5 ст. да н.э.). Жыццё і дзейнасць П.б. ахутваліся шматлікімі міфамі і легендамі аб здзейсненых імі цудах. Найб. вядомыя П.б.: Ілія і яго вучань Елісей (9 ст. да н.э.), Амос, Осія, Ісая, Міха (8 ст. да н.э.), Іерэмія, Сафонія, Навум, Авакум (7 ст. да н.э.), Іезекііль, Агей, Захарыя (6 ст. да н.э.). П.б. зрабілі вял. ўплыў на рэліг.-паліт. мысленне. Да іх ідэй звярталіся хрысц. ерэтычныя рухі сярэднявечча, ідэолагі сял. войнаў і інш.нар. рухаў, сацыялісты-утапісты.
Літ.:
Рижский М.И. Библейские пророки и библейские пророчества. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
apprise, apprize
[əˈpraɪz]
v.t.
паведамля́ць; нака́зваць, інфармава́ць
We apprised him of the change of date — Мы паведамі́лі яго́ аб зьме́не да́ты
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
komunikować
komunik|ować
незак.
1.паведамляць, перадаваць;
prasa ~uje — прэса паведамляе;
2. прычашчаць;
3. прычашчацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
herald
[ˈherəld]1.
n.
вясту́н вестуна́m., гэро́льд, апавяшча́льнік -а m.
2.
v.t.
1) паведамля́ць, абвяшча́ць (прыхо́д, надыхо́д)
2) прадвяшча́ць, служы́ць прыкме́тай
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
інфарма́тыка
(рус. информатика, ад лац. informare = паведамляць)
галіна навукі, якая вывучае структуру і агульныя ўласцівасці навуковай інфармацыі, а таксама пытанні, звязаныя з яе зборам, захаваннем і выкарыстаннем у розных сферах чалавечай дзейнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
паведамле́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл.паведамляць — паведаміць.
2. Тое, аб чым паведамляюць. Важнае паведамленне. □ Паведамленне бацькі моцна ўразіла Міхася.Чарнышэвіч.//толькімн. (паведамле́нні, ‑яў). Звесткі, якія перадаюцца, паведамляюцца. Апошнія паведамленні. Паведамленні бюро надвор’я. □ Увечары часта разам заседжваліся [сябры] каля рэпрадуктара, трывожна слухалі паведамленні з фронту...Мележ.// Невялікі даклад, інфармацыя. Навуковае паведамленне. Зрабіць паведамленне на канферэнцыі.
3. Дакумент, які ўтрымлівае звесткі аб чым‑н. Паведамленне на пасылку. □ Наташа дастала паведамленне, знайшла патрэбнае слова «залічана».Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
impart
[ɪmˈpɑ:rt]
v.t.
1) дадава́ць, надава́ць
to impart an air of elegance to — нада́ць чаму́ элега́нтны вы́гляд
2) паведамля́ць, каза́ць
3) перадава́ць, надава́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
communicate
[kəˈmju:nɪkeɪt]
v.
1) перадава́ць
2) паведамля́ць, каза́ць
to communicate news — паве́даміць наві́ну
3) паразумява́цца, дамаўля́цца
4) спалуча́цца, быць спалу́чаным (пако́і)
5) прычашча́цца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
bring in
а) уво́дзіць
б) дава́ць прыбы́так
в) афіцы́йна паведамля́ць, абвяшча́ць
to bring in a verdict — абвясьці́ць прысу́д
г) здабыва́ць на́фту
д) арышто́ўваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)