тэлепа́тыя, ‑і, ж.

Тэрмін, які ўжываецца для абазначэння перадачы думак, пачуццяў на адлегласці без пасрэдніцтва органаў пачуццяў.

[Ад грэч. tēle — далёка і pathos — пачуццё.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотатрапі́зм, ‑у, м.

Змена напрамку росту органаў раслін у адносінах да святла, якое падае з аднаго боку.

[Ад грэч. phos, phōtós — святло і trópos — паварот.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Патрана́т ’апякунства; выхаванне дзяцей-сірат пад кантролем дзяржаўных органаў’ (ТСБМ), ст.-бел. патронатъ ’апякунскае таварыства’ (XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. patronat ’тс’, якое з лац. patrōnātus ’патранат, правы патрона’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кампетэ́нцыя, -і, ж.

1. Дасведчанасць у якой-н. справе, у якіх-н. пытаннях.

2. Сукупнасць правоў і абавязкаў той ці іншай установы або адказнай асобы (спец.).

К. праваахоўных органаў.

Гэта ўжо не мая к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́рва ’разрыў’, ’разрыў унутранных органаў ад вялікага напружання’, ’надрыў’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч. Вытв.), по́рвішча ’цяжар’ (Юрч. Вытв.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння. Да рваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тро́ба ‘панос’ (пін., Сл. ПЗБ). Да утроба (гл.), параўн. утроба ‘хвароба органаў стрававання’ (Мат. Гом.). Магчыма, эўфемізм з адсячэннем пачатковага у‑, успрынятага як прыстаўка ці прыназоўнік, аналагічна балг. дыял. тро́ба ‘жывот’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гамало́гія, ‑і, ж.

Спец. Падабенства органаў аднолькавага паходжання, якія развіваюцца з аднолькавых зачаткаў і маюць аднолькавыя марфалагічныя суадносіны.

[Грэч. homologia — адпаведнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імпланта́цыя, ‑і, ж.

Перасаджванне жывым арганізмам асобных клетак, тканак або цэлых органаў з наступным прыжыўленнем іх. Імплантацыя ныркі.

[Ад лац. in — у і plantare — саджаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плесі́метр, ‑а, м.

Спец. Тонкая металічная або касцяная пласцінка, якая служыць для прастуквання (пры вызначэнні стану ўнутраных органаў).

[Ад грэч. plesso — удараю і metreō — мераю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працатэрапі́я, ‑і, ж.

Прымяненне ў медыцыне працэсаў працы з мэтай аднаўлення працаздольнасці чалавека або функцый пэўных яго органаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)