únverschuldet a

1) незаслу́жаны (пра няшчасце)

2) без даўго́ў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Нядо́ля ’няшчасце, няўдача’ (Нас., Яруш.), ’няўдалы чалавек’ (Гарэц., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’ненадзейнае, нямоцнае на трываласць што’ (Сл. ЦРБ). Да доля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адме́ннік, ‑а, м.

Тое, што і сінонім. Існаванне сінонімаў мае свае гістарычныя падставы. У арабскай мове, як было падлічана ў свой час, ёсць тысяча адменнікаў для слова «меч» і чатыры тысячы для слова «няшчасце». Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unhappily [ʌnˈhæpɪli] adv.

1. нешчаслі́ва

2. на няшча́сце; на жаль; на бяду́;

Unhappily, she is not here today. На жаль, сёння яе тут няма.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Malheur [ma'lø:r] n -s, -e і -s непрые́мнасць, няшча́сце; няўда́ча, бяда́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Kalamität f-, -en няшча́сце, бяда́; ця́жкасці, турбо́ты;

wírtschaftliche ~ эканамі́чнае ўзрушэ́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Pláge f -, -n

1) мучэ́нне, паку́та, турбо́ты

2) няшча́сце, бе́дства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ліхту́га ’бедства, няшчасны выпадак’ (БРС), ’перасыханне рэчкі’ (стаўб., Жд. 2). Беларускае. Магчыма, з ліхата ’зло, няшчасце’ пры дапамозе суфікса ‑уга (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 66).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

О́ПЕРА-БАЛЕ́Т (франц. opera-ballet),

музычна-тэатральны жанр. Склаўся ў Францыі на мяжы 17—18 ст. Яе вытокі ў прыдворным балеце 16 ст., камедыях-балетах, створаных Ж.​Б.​Люлі разам з Мальерам і інш. О.-б. вылучаюцца маляўнічасцю і дэкаратыўнасцю. Звычайна ўключаюць пралог і 3—4 карціны, сюжэтна амаль не звязаныя, падпарадкаваныя толькі агульнай ідэі твора, у іх танцы чаргуюцца з рэчытатывамі, арыямі, ансамблямі і інш. опернымі формамі. У адрозненне ад прыдворных балетаў і лірычных трагедый з алегарычнымі і міфал. сюжэтамі ў О.-б. часта ўвасоблены вобразы рэальных асоб. Найб. яскравыя ўзоры О.-б. створаны А.​Кампра («Галантная Еўропа», 1697; «Каханне Марса і Венеры», 1712), Ж.​Ф.​Рамо («Галантная Індыя», 1735; «Святкаванні Гебы», 1739, і інш.). Сярод твораў 19—20 ст.: «Перамога Вакха» А.​Даргамыжскага (1848), «Млада» М.​Рымскага-Корсакава (1890), «Снежная каралева» М.​Раўхвергера (1965), «Тэатр цудаў» Г.​В.​Генцэ (1948, 2-я рэд. 1965), «Давід Сасунскі» Э.​Аганесяна (1976), «Вій» В.​Губарэнкі (1980). На Беларусі О.-б. ставіліся ў прыватнаўласніцкіх т-рах сярэдзіны 18 ст., у т. л. «Шчаслівае няшчасце» Ф.​У.​Радзівіл у Нясвіжскім т-ры Радзівілаў (1752).

т. 11, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

го́рести мн. няшча́сці, -цяў, ед. няшча́сце, -ця ср.; няго́ды, род. няго́д, ед. няго́да, -ды ж.; го́ра, -ра ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)