Лепе́та ’сабака’ (у загадцы) (ТС). Рус.лепёта ’той, хто невыразна гаворыць’, кур.лепета ’сабака’ (у загадцы). Метафарычнае ўтварэнне з суф. ‑а ад гукапераймальнага лепет (гл.).
мармыта́цьшто-н.сабе́ пад носразм.etw. in den Bart brúmmen, vor sich hínbrummen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
splutter2[ˈsplʌtə]v.
1. гавары́ць ху́тка і невыра́зна (ад хвалявання), лапата́ць;
splutter out a few words of apology пралапата́ць не́калькі слоў прабачэ́ння
2. шыпе́ць, трашча́ць
3. пы́рскаць, рабі́ць кля́ксы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
blankly[ˈblæŋkli]adv.
1. абыя́кава; ту́па, невыра́зна;
stare blankly at smb./smth. абыя́кава глядзе́ць на каго́-н./што-н.
2. пра́ма, рашу́ча; катэгары́чна;
decline an offer blankly рашу́ча адхілі́ць прапано́ву
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
прабубні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Разм.
1.Невыразна, незразумела сказаць што‑н. Салдат чамусьці адразу зрабіўся вельмі негаваркі, моўчкі закурыў яшчэ раз, нешта прабубніў на развітанне і, не глянуўшы на Максіма, падаўся з купэ.Машара.
2. і без дап. Бубніць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамя́мліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што і без дап.
Сказаць што‑н. неразборліва, невыразна, нясмела, ціха. — Ты можа захварэў? — дапытвалася маці. — Я вырашыў... жаніцца, — прамямліў Андрэй.Гаўрылкін.Камбайнер Рыгорка, які ўпершыню выступаў на сцэне, ад разгубленасці не дачуў суфлёра і нешта прамямліў ад сябе.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шапяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
Разм.Невыразна вымаўляць некаторыя гукі. Пачынаецца гульня ў даміно. Коля гуляе, як дарослы. Хутка і сур’ёзна абдумвае хады і амаль ніколі не памыляецца. Малы Шурпель.., наадварот, моцна стукае касцямі, злуецца і, як заўсёды ў такіх выпадках, пачынае шапяляць.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
КУ́РДСКАЯ МО́ВА,
адна з іранскіх моў (паўн.-зах. група); мова курдаў. Пашырана ў Турцыі, Іране, Іраку, Сірыі, часткова ў Сярэдняй Азіі, Арменіі, Азербайджане, Грузіі. Афіц. мова (разам з араб. мовай) Ірака. Асн. гаворкі: курманджы (аснова літ. мовы ў Сярэдняй Азіі, Арменіі, Азербайджане, Грузіі) і сарані (аснова літ. мовы ў Іраку).
Курманджы мае 9 галосных, 30 зычных фанем; проціпастаўляюцца простыя зычныя «п», «т», «к», «ч» і прыдыхальныя п’, т’, к’, ч’ Націск сілавы, звычайна на апошнім складае. У марфалогіі 3 склоны (прамы, ускосны, клічны), пэўны і няпэўны артыклі, 2 тыпы спражэння (суб’ектнае і аб’ектнае), 6 часавых форм. У сарані адсутнічае фанема «в», айнізацыя галосных (уплыў на галосны папярэдняга зычнага «айн»), невыразна проціпастаўляюцца простыя і прыдыхальныя зычныя. У некат. гаворках страцілася катэгорыя роду. У літ. мове і некат. гаворках сарані адсутнічае катэгорыя склону.
Першыя пісьмовыя помнікі — на аснове араб. графікі (11 ст.). Пісьменства ў Сярэдняй Азіі, Арменіі, Азербайджане, Грузіі з 1921 на аснове арм., з 1929 — лац., з 1946 — рус. графікі, у Іраку — на аснове араб. графікі.
Літ.:
Курдоев К.К. Грамматика курдского языка. М.; Л., 1957;