Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАНУ́ЗА Паўлюк (Павел Кузьміч; н. 18.3.1918, в. Вылева Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1941). У 1945—78 настаўнічаў у г. Нясвіж Мінскай вобл. Друкуецца з 1936. У зб. «Разгневаная зямля» (1946) біяграфія франтавога пакалення пазначана асабістай выверанасцю, суаднесена з уласным лёсам. Стваральная праца народа, вернасць грамадз. абавязку, трываласць маральна-этычных ідэалаў, гісторыя і сучаснасць адлюстраваны ў зб-ках «Добрай раніцы» (1951), «У дальнім раёне» (1954), «Мае землякі» (1957), «Калі верыш» (1963), «Непаўторнасць» (1974), «Трываласць» (1978), «Сустрэчы» (1983), «Рукі салдата» (1990), «Памяць, памяць...» (1994). Піша для дзяцей (зб-кі «Добры дожджык», 1960; «Дзе вясны пачатак» 1965; «Вясновыя тэлеграмы», 1976; «Фарбы восені», 1982; «Звініць ручаёк», 1988). Перакладае з рус., укр., польск. і інш. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pamiątka
pamiątk|a
ж. памятная рэч; сувенір;
na ~ę — напамяць;
sklep z ~ami — сувенірная крама;
dostać ~ę — атрымаць падарунак напамяць;
~i rodzinne — сямейныя рэліквіі;
~a po wojnie — сляды вайны; напамінак аб вайне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
рэлі́квія, ‑і, ж.
1. Прадмет рэлігійнага пакланення, які, паводле ўяўленняў веруючых, мае цудадзейную сілу.
2. Прадмет, які беражліва захоўваецца як памяць аб мінулым. З маленькаю латкай і локцем працёртым Вісіць у кутку на цвіку гімнасцёрка — Мая франтавая рэліквія.Панчанка.
[Ад лац. reliquiae (мн.) — астаткі, астанкі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
памі́нкі, ‑нак; адз.няма.
Абрадавы абед у памяць памёршага пасля хаўтур або праз пэўны тэрмін са дня смерці. Заплаканая ўдава і сваякі запрашалі на памінкі.Самуйлёнак.— Пане Жукоўскі! — нечакана для самога сябе сказаў Андрэй. — У нас сёння памінкі па бацьку.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрысціянская царк. служба па нябожчыку, а таксама ў гадавіну яго смерці. Існуюць таксама ўсяленскія П. ў памяць пра ўсіх памерлых. П. грамадзянская — агульны сход тых, хто прыйшоў на пахаванне, прысвечаны памяці памерлага; жалобны мітынг каля труны (урны з прахам) з развітальнымі прамовамі перад пахаваннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мемарыя́л ’гандлёвая кніга для запісаў’, ’скульптурнае збудаванне — помнік на месцы якой-небудзь падзеі’, ’спартыўнае спаборніцтва ў гонар падзеі, асобы’ (ТСБМ). З рус.мемориал ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 82), якое праз новав.-ням.Memorial ці франц.mémoriał (Фасмер, 2, 597) або праз італ. (Ин. сл., 1988) з лац.memoriālis ’памятны’ < memōria ’памяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ТАРА́САЎ Канстанцін Іванавіч (н. 10.10.1940, Мінск),
бел. пісьменнік, публіцыст. Скончыў БПІ (1965). Працаваў у геал. экспедыцыі, на заводзе ў Мінску, у выд-ве «Вышэйшая школа» (1967—75), на кінастудыі «Беларусьфільм», у перыяд. друку, у т. л. ў час. «Нёман» (1977—83), «Спадчына» (1989—95) і інш. Друкуецца з 1966. Піша нарус. і бел. мовах. Асн. тэма твораў — гіст. мінулае Беларусі. Аўтар аповесці пра Грунвальдскую бітву «Дзень рассеяння» (1980), зб.гіст.-літ. нарысаў «Памяць пра легенды: Беларускай даўніны галасы і абліччы» (1984), гіст. аповесцей «Пагоня на Грунвальд» (1980), рамана «Тры жыцці княгіні Рагнеды» (1994). Маральна-этыч. праблемы ў творах дэтэктыўнага жанру (зб-кі «У час Стральца», 1981; «Залатая горка...», 1998, і інш.).
Тв.:
Странствие в тесном кругу: Повести. Мн., 1986;
Памяць пра легенды: Постаці бел. мінуўшчыны. Мн., 1990;
Единственный свидетель — Бог: Повести. Мн., 1991;
Апошняе каханне князя Міндоўга. Мн., 2000;
Беларусь: Пст. падарожжа для дзяцей. Мн., 2000;
Крыж Памяці: Кароткі спіс войнаў, паўстанняў, рэпрэсій, катастрофаў, якія выпалі на лёс Беларусі за тысячагоддзе. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІКО́РА Іван Паўлавіч (7.9.1885, в. Малыя Алашкі Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл. — 26.9.1966),
бел. селекцыянер-аматар, паслядоўнік І.У.Мічурына. Займаўся гібрыдызацыяй і адборам пладова-ягадных і дэкар. культур. Вывеў каля 500 сартоў яблыні (найб. вядомы названы яго імем «Памяць Сікоры»), каля 100 — груш, 70 — сліў, сарты ляшчыны, бэзу, руж і інш.