Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГЛЫБО́ЦКІ МАЛОЧНАКАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т.
Дзейнічае з 1971 у г.Глыбокае на аснове сыравінных зон Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага р-наў Віцебскай вобл. Прадукцыя: згушчаныя малако і вяршкі, масла розных найменняў, разнастайныя цэльна- і кісламалочныя вырабы, сухія малочныя сумесі, сыры. Рэалізуецца на Беларусі і ў краінах СНД.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВІ́ЦКІ РАЁН.
Адміністрацыйна-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл. Цэнтр — в.Крывічы (з 1958 гар. пасёлак). 12.10.1940 падзелены на 14 сельсаветаў. З 1944 у Маладзечанскай, з 1960 у Мінскай абласцях. Скасаваны 25.12.1962, тэрыторыя ўвайшла ў склад Мядзельскага і Вілейскага р-наў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРА́КА (Paracco) Антоні, архітэктар 2-й пал. 18 ст.; прадстаўнік архітэктуры барока. Італьянец, родам з Генуі. У 1762—83 працаваў на Віленшчыне і Навагрудчыне. Пабудаваў касцёлы бернардзінцаў (1773) у г.п. Друя Браслаўскага і місіянераў (1783) у г.п. Асвея Верхнядзвінскага р-наў Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЎКІ, наўкі,
ва ўсходнеславянскай міфалогіі злыя духі, якія часта прыносяць смерць, русалкі. Паводле ўкр. павер’яў, у М. ператвараюцца дзеці, што памерлі да хрышчэння. Імя М. (наўкі) утворана ад наў (увасабленне смерці). Паводле міфалагічных уяўленняў, М. спераду маюць чалавечае цела, а спіны ў іх няма і таму відаць усе вантробы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЕ́Я,
вадасховішча на мяжы Магілёўскага і Чавускага р-наў, каля вёсак Гародня і Мядзвёдаўка. Створана на р. Рудзея ў 1986. Пл. 3,8 км², даўж. 12 км, найб.шыр. 700 м, найб.глыб. 7,6 м, аб’ём вады 8,3 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі і адпачынку.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БЛАКІРАВА́НЫ ДОМ,
тып малапавярховага жылога дома, які складаецца з некалькіх размешчаных у рад кватэр (блокаў) з асобнымі ўваходамі ў кожную і прыкватэрнымі зямельнымі ўчасткамі. Будуюцца 1-, 2-, 3-павярховыя і 2-павярховыя з кватэрамі ў 2 узроўнях (катэджны тып). Віды блакіроўкі: у 1 ці 2 рады, «пілой», «у елачку», «са зрухам». Колькасць блокаў у радзе і працягласць будынка залежаць ад канкрэтных умоў буд-ва.
На Беларусі буд-ва блакіраваных дамоў пачалося ў 1920-я г. (пас. Чырвоны Чыгуначнік у Мінску, Асінторф у Дубровенскім р-не, Залінейны р-н у Гомелі). З 1960-х г. шырока выкарыстоўваецца ў сельскім буд-ве. 1—3-павярховыя дамы пабудаваны па тыпавых праектах у вёсках Верцялішкі Гродзенскага, Мухавец Брэсцкага, Расна Камянецкага р-наў; 2-павярховыя ў 2 узроўнях на 2, 4, 6 кватэр у вёсках Сялюты Віцебскага, Новы Двор Шчучынскага, Міхалёва Бабруйскага, Новыя Гараны Полацкага р-наў і інш.
Блакіраваныя дамы ў в. Міхалёва Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці.Блакіраваныя дамы жылога тыпу ў г. Лурд (Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРУ́ЕЎ Віктар Іванавіч (4.4.1864, Масква — 12.7.1924),
бел. архітэктар. Скончыў Строганаўскае вучылішча і вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1892) у Маскве. З 1893 у Мінску, епархіяльны архітэктар, у 1914 выкладчык малюнка ў жан. епархіяльным вучылішчы, інжынер буд. адзела губ. праўлення МУС, з 1915 губ. архітэктар. З 1920 архітэктар рэсп. пададдзела К-тадзярж. збудаванняў. У 1921 дэкан арх. аддзялення Мінскага арх.-буд. дарожнага тэхнікума, адначасова архітэктар Нар. камісарыята асветы, у 1923 акруговы архітэктар Зах. мытнай акругі, у 1924 Мінскі гар. архітэктар. Паводле яго праектаў узведзены: Мінская царква Аляксандра Неўскага, будынак Мінскага царкоўна-археалагічнага музея, званіца Барысаўскага Васкрасенскага сабора, мураваныя цэрквы ў г. Лунінец (1907), г.п. Любча (1908), вёсках Зембін Барысаўскага (1901), Камень Валожынскага, Мядзведзічы Ляхавіцкага (1904), Латыголічы Чашніцкага (1906), Тарасава Мінскага (1908) р-наў. У 1909—12 выканаў праекты мураваных будынкаў школ для гарадоў Тураў, Заслаўе, вёсак Ракаў Мінскага (узорныя), Даманавічы Салігорскага, Бабчын Хойніцкага р-наў. Распрацаваў 5 тыпавых праектаў царк.-прыходскіх школ (1912).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЛА,
нізіннае балота на З Ельскага і У Лельчыцкага р-наў Гомельскай вобл., у вадазборы р. Убарць і Батыўля. Пл. 17,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 12,4 тыс.га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,2 м. Балота асушана адкрытай сеткай, 4,2 тыс.га дрэнажом. Вырошчваюць сеяныя травы і збожжавыя.