1. Афіцыйны дакумент аб заканчэнні сярэдняй навучальнай установы, які пацвярджае ўзровень адукацыі.
А. сталасці.
2. Афіцыйны дакумент аб прысваенні вучонага звання.
А. прафесара.
3. Дакумент на права атрымання ваеннаслужачым грашовага, харчовага і інш. забеспячэння.
|| прым.атэста́тны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прае́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.
1. Распрацаваны план стварэння, пабудовы чаго-н.
П. гідратурбіны.
Дыпломны п. (у тэхнічнай вышэйшай навучальнай установе).
2. Папярэдні тэкст якога-н. дакумента.
П. рэзалюцыі.
3. План, задума.
Строіць п. асушэння балот.
|| прым.прае́ктны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дартуа́р
(фр. dortoir)
уст. агульная спальня для вучняў у закрытай навучальнай установе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЯ ПРАГІМНА́ЗІЯ,
няпоўная сярэдняя навуч. ўстанова ў г. Маладзечна ў 1860—64. Уваходзіла ў склад Віленскай навучальнай акругі. Кіраваў прагімназіяй інспектар. Мела 4 класы. Вучэбная праграма была аднолькавай з адпаведнымі класамі гімназій. Выкладаліся: рус. мова і славеснасць, ням. і франц. мовы, гісторыя, матэматыка, фізіка, прыродазнаўства, геаграфія, чыстапісанне, гімнастыка, танцы. Асоб, якія скончылі прагімназію, прымалі ў наступны клас гімназіі без экзаменаў. Рыхтавала таксама настаўнікаў прыходскіх школ. У 1864 зачынена, на яе базе створана Маладзечанская настаўніцкая семінарыя.
Літ.:
Ярушевич А. Молодечно и его учебные заведения. Вильна, 1914.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
студэ́нцтва, ‑а, н.
1.зб. Студэнты. Прадстаўнікі студэнцтва будуць цяпер з большай актыўнасцю ўдзельнічаць і ў пасяджэннях вучонага і метадычнага саветаў.«Маладосць».
2. Перыяд вучобы ў вышэйшай навучальнай установе. Прамільгнулі ў памяці [Хадкевіча] гады студэнцтва.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
studiować
незак.
1. вывучаць;
2. вучыцца (у вышэйшай навучальнай установе)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
выхава́нецм.
1. (навучальнай установы) Absolvent [-´vɛnt] m -en, -en (выпускнік); Schüler m -s, - (вучань);
2. Zögling -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Absolvént[-v-]m -en, -en той, хто канча́е курс (навучальнай установы), выпускні́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дыпло́м, ‑а, м.
1. Дакумент аб заканчэнні вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, а таксама аб прысуджэнні вучонай ступені ці прысваенні ганаровага звання. Універсітэцкі дыплом. Дыплом кандыдата філалагічных навук. Дыплом старшага навуковага супрацоўніка.
2. Пасведчанне, грамата, якія прысуджаюцца за якія‑н. дасягненні, поспехі і пад. Дыплом конкурсу піяністаў. □ Калгас быў удзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі і атрымаў дыплом другой ступені.Жычка.
3.Разм. Работа, даследаванне, праект, якія выконваюцца пры заканчэнні вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы; дыпломная работа.
•••
Дыплом з адзнакай — дыплом спецыяліста, які закончыў вышэйшую навучальную ўстанову з выдатнымі адзнакамі.
[Фр. diplôme з грэч.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэрна́т, ‑а, М ‑наце, м.
Памяшканне для сумеснага жыцця асоб, якія вучацца ў адной навучальнай установе або працуюць на адным прадпрыемстве. Студэнцкі інтэрнат. □ На вяселле Андрэй запрасіў хлопцаў, з якімі жыў у заводскім інтэрнаце.Шахавец.
•••
Школа-інтэрнатгл. школа.
[Ад лац. internus — унутраны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)