АПАЛО́Н, Феб,

у грэчаскай міфалогіі бог сонца, святла, мудрасці, апякун мастацтваў. Сын Зеўса і Леты, брат-блізня Артэміды. У выяўл. мастацтве Апалон паказваўся прыгожым юнаком з лукам і стрэламі ці з кіфарай у руках. Валодаў дарам прадбачання і надзяляў ім людзей. У гонар перамогі Апалону над драконам-пачварай Піфонам каля Дэльфаў пабудаваны Дэльфійскі храм, дзе адбываліся святкаванні ў гонар Апалона (Піфійскія гульні). Былі шматлікія свяцілішчы Апалона, найб. вядомыя ў Дэльфах і на в-ве Дэлас. Міф аб Апалоне натхняў ант. скульптараў, жывапісцаў А.​Мантэнья, Рафаэля, Джарджоне, кампазітараў І.​С.​Баха, В.​А.​Моцарта, І.​Стравінскага і інш.

Да арт. Апалон. Апалон Бельведэрскі. Скульпт. Леахар. 350 — 330 да н.э. Рымская копія.

т. 1, с. 416

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСІ́РЫС,

у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог расліннасці, вады, уладар замагільнага свету. Лічыўся сынам бога зямлі Геба і багіні неба Нут, яго сястрой і жонкай была Ісіда. Асірыса ўяўлялі ў вобразе чалавека з муміфікаваным целам і знакамі царскай улады; лічылі, што ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, навучыў сеяць злакі, пячы хлеб, здабываць руды, будаваць гарады і інш. Брат Асірыса, бог пустыні Сет, забіў яго, але Ісіда знайшла цела мужа, здабыла ўтоеную ў ім жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага Асірыса сына Гора. Грэкі атаясамлівалі Асірыса з Дыянісам. Міф пра смерць і ўваскрэсенне Асірыса паўплываў на ўзнікненне міфа пра Хрыста.

Да арт. Асірыс. Гор вядзе памерлага да трона Асірыса. Малюнак з «Кнігі мёртвых». Каля 1450 да н.э.

т. 2, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Chaos ['ka:os] n -

1) міф. хао́с

2) хао́с, вэ́рхал

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Neptún m -

1) міф. Непту́н

2) астран. Непту́н

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Sónnenpferd n -(e)s, -e міф. Фе́баў конь

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Héxensabbat m -(e)s, -e міф. шаба́ш ве́дзьмаў

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Разры́ўнік ’жывучка’, ’гарлянка’ (Касп.), разры́ў ’расліна гарлянка, Ajuga reptans L.’ ’тс’ (Кіс.), рус. дыял. разрыв‑трава. Ад рва́ць, разрыва́ць, паколькі расліна лічылася чароўнай травой, ад якой замкі і запоры распадаюцца і скарбы адмыкаюцца (Бел. міф., 421). Пра паўднёваславянскія адпаведнікі (серб. расковник ’тс’) гл. Мароевіч, ЗФЛ, 21/1, 220–223.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раёк у песні: Ішоў раёк дарогаю, / дарогаю шырокаю. / Хади раёк, на мой дварок (Рам. 8), ’пучок нязжатага жыта на полі, убраны кветкамі’, ’дажыначная песня’ (рас., брасл., красл., Сл. ПЗБ). Памяншальная форма ад уласнага імя міфічнай істоты Рая — апякуна ўраджаю і багацця, “жытнага дзеда” (Бел. міф., 422). Гл. рай 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

skrzat

м.

1. міф. дамавік;

2. разм. малыш; малеча

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Apollo

н.

1. міф. Апалон;

2. перан. прыгажун; прыгажунчык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)