2. Верхні слой з гэтага металу на паверхні металічных вырабаў. Трапяткія водбліскі запалкі .. успыхвалі на які міг на нікелі дзвярной ручкі і знікалі.Лынькоў.
[Ням. Nickel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адрасо́граф
(ад адрас + -граф)
машына для друкавання з металічных пласцінак трафарэтных тэкстаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БІ́ЛА, кляпайла,
старажытны муз. інструмент класа ідыяфонаў. Мае выгляд прадаўгаватай драўлянай або метал. пласціны розных памераў. Вял. біла падвешваюць да слупа («білніцы»), малое трымаюць у руцэ. Пры ўдарах па біле палкай або малатком узнікае паслядоўнасць гукаў рознай тэмбравай афарбоўкі (рэзкай сухаватай у драўляных, працяглай гулкай у металічных) і рытмічнай арганізацыі, часам з прыкметным вышынным адхіленнем і фразіроўкай. Пашырана ў многіх народаў свету (славянскіх, фіна-угорскіх, азіяцкіх). З 1-га тыс. вядомы як сігнальны інструмент: выкарыстоўваецца і цяпер у хрысц.царк. практыцы, старажоўстве, вясковым і гар. побыце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бра́згаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Утвараць кароткія звонкія гукі, удараючы чым‑н. па металічных, шкляных і інш. прадметах. За плячыма ў Даражкова была скрынка з інструментам; там бразгалі адно аб адно гаечныя ключы, балты, кастылі.Васілёнак.//чым. Рабіць, выклікаць шум, гукі ўдарамі металічных або шкляных і інш. прадметаў аб што‑н. Нехта ідзе да дзвярэй хаты Рудзінскіх і бразгае клямкаю.Скрыган.У кухні засталася адна маці — яна яшчэ доўга там бразгала посудам.Хадкевіч.
•••
Бразгаць зброяй — пагражаць вайною.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асарці́, нескл., н.
Спецыяльна падабраная сумесь чаго‑н., пераважна аднароднага; набор. Асарці з суніц, малін і чарніц. □ Гэтае кафэ вельмі ўпадабалі падлеткі: тут можна было заказаць марожанае асарці ў металічных келіхах, ліманад.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расчака́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Спец.
1. Выбіць на паверхні металічных вырабаў узор, адбітак; пакрыць чаканкай.
2. Апрацаваць шво, месца злучэння ў якім‑н. металічным вырабе з мэтай сціскання. Расчаканіць заклёпачныя швы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяро́¹, -а́, мн. пёры і (з ліч. 2, 3, 4) пяры́, пёраў, н.
1. Рагавы стрыжань з пушыстымі адросткамі па баках, які вырастае на скуры птушак.
Страусавае п.
Гусінае п. (да паяўлення металічных пёраў² — прылада для пісання чарнілам).
2. Зялёны ліст цыбулі і часнаку (разм.).
|| памянш.пёрка, -а, мн. -і, -рак і -ркаў, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сле́сар, ‑а, м.
Рабочы, спецыяліст па ручной апрацоўцы, зборцы і рамонту металічных вырабаў. Слесар-інструментальшчык. Слесар-зборшчык. □ У 1698 годзе англійскі слесар Томас Ньюкомен атрымаў першы патэнт на цеплавую машыну для падняцця вады.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анадзі́раваць
(ад анод)
утвараць ахоўную вокісную плеўку на паверхні металічных вырабаў спосабам электролізу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
набо́р, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. набіраць — набраць (у 3–5 знач.).
2. Сукупнасць прадметаў аднолькавага прызначэння. Набор хірургічных інструментаў. Туалетны набор.// Група вучняў, студэнтаў і пад. аднаго году паступлення. У інстытут прыйшоў новы набор.
3. Сукупнасць металічных літар, якія перадаюць які‑н. тэкст. Рассыпаць набор. □ Бацька і сын Воранавы часткамі пераносілі набор да сябе на кватэру, якая знаходзілася на Шорнай вуліцы.Пятніцкі.
4. Аздабленні з металічных прадметаў на вупражы, рэмені і г. д.
•••
Набор слоў — спалучэнне слоў без усякага сэнсу; бяссэнсіца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)