МАНАПСО́НІЯ (ад мана... + грэч. opsōnia закупка прадуктаў),

сітуацыя на рынку, калі аднаму пакупніку процістаіць вял. колькасць прадаўцоў. Ва ўмовах збалансаванага, насычанага таварамі рынку М. можа прыводзіць да негатыўных вынікаў: штучнае заніжэнне цэн буйнейшым спажыўцом на сыравіну, матэрыялы, паўфабрыкаты, якія ён купляе, навязванне контрагенту неспрыяльных умоў дагавораў і інш. Такія дзеянні прадпрыемстваў-манапсаністаў праследуюцца антыманапольным заканадаўствам. Найб. тыповае праяўленне М. — дзяржаўная М., калі адзіным пакупніком якой-н. прадукцыі (напр., узбраення) з’яўляецца дзяржава. Дзярж. М. часта выкарыстоўваецца як сродак падтрымкі некаторых галін (напр., сельскай гаспадаркі), прадукцыю якіх дзяржава купляе па цвёрдых цэнах. Гл. таксама Манаполія, Алігаполія, Алігапсонія.

т. 10, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

манаме́р

(ад мана- + -мер)

нізкамалекулярнае хімічнае злучэнне, якое з’яўляецца зыходным матэрыялам для сінтэзу палімераў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

манатані́зм

(ад мана- + гр. tonos = тон)

лінгв. адсутнасць меладычнай карэляцыі ў гукавой сістэме мовы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Несусве́тны (нісусветны) ’надта вядомы, якіх мала ёсць на свеце’ (бялын., Янк. Мат.), несусве́тнік ’нялюдскі, нядобры (пра чалавека) (Янк. 3.), несусве́ціцамана’ (там жа), несусве́цце ’недарэчнасць, бязглуздзіца’ (Юрч.), рус. несусветный ’нязвычны; лоўкі’. Гл. сусвет, свет; зыходная семантыка — ’якога свет не бачыў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mendacity

[menˈdæsəti]

n., pl. -ties

1) хлусьлі́васьць, ілжы́васьць f.

2) мана́ f.; хлусьня́ f.; фальш -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fib

[fɪb]

1.

n.

хлусьня́ f.; мана́, няпра́ўда f. (малава́жная)

2.

v.i. (-bb)

хлусі́ць, мані́ць, каза́ць няпра́ўду

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

враньё ср., разг. хлусня́, -ні́ ж., мн. нет, брахня́, -ні́ ж., ілга́нства, -ва ср., (после гласных) лга́нства, -ва ср., мана́, -ны́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

відаво́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Яўны, прыкметны. Відавочная мана. □ Колькі за хвіліну нараджаецца ў галаве думак? Сотня, дзве? Яны змяняюць адна другую, і няма паміж імі ніякай відавочнай сувязі. Навуменка.

2. Ясны; бясспрэчны. Нестабільнасць капіталізму становіцца ўсё больш відавочнай. Брэжнеў. [Лабановіч:] — І наогул гэта справа [са ссыпкай] такая простая і відавочная, што і дзіця зразумее ўсю недарэчнасць вашага дамагання. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГРУ́НДГЕНС ((Gründgens) Густаў) (22.12.1899, г. Дзюсельдорф, Германія — 7.10.1963),

нямецкі акцёр, рэжысёр. Скончыў школу пры Дзюсельдорфскім драм. т-ры (1920). Працаваў у т-рах Гамбурга, Берліна. У 1955—63 кіраўнік Ням. драм. т-ра ў Гамбургу. Вядомы як пастаноўшчык класічных спектакляў «Кароль Лір» (1934) і «Дванаццатая ноч» (1937, іграў ролю Мальволіо) У.​Шэкспіра, «Чайка» А.​Чэхава (1948; роля Трыгорына) і інш. Сярод роляў: Гамлет («Гамлет» Шэкспіра), Фауст («Фауст» І.​В.​Гётэ), Франц Моар, Валенштайн («Разбойнікі», «Смерць Валенштайна» Ф.​Шылера). Паставіў некалькі оперных спектакляў. Здымаўся ў кіно, ставіў фільмы. Жыццё і творчасць Грундгенса ляглі ў аснову рамана К.​Мана «Мефістофель» (экранізаваны ў 1981).

т. 5, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНАФТО́НГ (ад мана... + грэч. phthongos гук),

галосны, які характарызуецца артыкуляцыйнай і акустычнай аднароднасцю, г.зн. стацыянарным становішчам органаў, што артыкулююць гук, і стацыянарнымі частотамі фармант, чым адрозніваецца ад дыфтонга і трыфтонга. Аднароднасць М. адносная: артыкуляцыйны ўклад і фармантна-часавая структура галоснага залежаць ад акаляючых яго зычных. Так, уплыў мяккіх зычных на суседнія галосныя выражаецца ў тым, што пасля мяккіх зычных пераходны ўчастак любога галоснага мае частотныя характарыстыкі фармант, блізкія да характарыстык галоснага [і]. Бел. М. [а] паміж мяккіх зычных набывае асабліва неаднароднае (дыфтангічнае) гучанне. У сістэме галосных розных моў М. сустракаюцца часцей за дыфтонгі.

Літ.:

Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. Мн., 1989.

Л.​Ц.​Выгонная.

т. 10, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)