1. (азначае меркаванне, якое мяжуе з няўпэўненасцю) магчы́ма, мо́жа быць;
They may be late. Яны могуць спазніцца./Магчыма, яны спазняюцца.
2.fml мо́жа (азначае дазвол);
May I speak to the manager? Магу я пагаварыць з менеджарам?;
May I say/ask/suggest? fml (Ці) магу я сказаць/спытаць/прапанаваць?
3.магчы́ма (суадносіць магчымасць дзеяння з прошлым часам);
They may have come in our absence.Магчыма, яны прыходзілі, калі мы адсутнічалі.
4.fml (азначае пажаданне або надзею);
May you be happy! Няхай вам шчасціць!
♦
be that аs it mayfml так таму́ і быць;
may/might as wellinfml што ж, нічо́га не застае́цца, як;
I may as well go to the movies. Нічога не застаецца, як пайсці ў кіно.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ДАВЫ́Д СВЯТАСЛА́ВІЧ,
князь Полацкай зямлі ў 12 ст. Сын кн.Святаслава Усяславіча. Названы ў «Жыціі Ефрасінні» (да 1187), дзе расказана пра паломніцтва Ефрасінні Полацкай у Палесціну з братам Давыдам. У Полацкай зямлі Давыд Святаславіч валодаў адным з удзелаў, магчыма, Віцебскім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТЭРО́МА (ад грэч. athēra кашка + ...ома),
кіста сальнай залозы, якая ўзнікае пры закупорцы вывадной пратокі. Бывае ў вобласці валасянога покрыва галавы, твару, шыі, машонкі ў выглядзе цвёрдай круглаватай бязбольнай пухліны. Мае цвёрдую капсулу з кашкападобнай белай масай. Магчыма нагнаенне. Лячэнне хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПА́ЛА,
ва ўсходнеславянскай міфалогіі гал. персанаж свята летняга сонцастаяння, магчыма, бажаство (гл.Купалле). К. называлі ляльку або чучала (жанчыны ці мужчыны); у бел. рытуалах К. наз. таксама Марай, у рус. песнях — ведзьмай (у рытуалах «ведзьму», конскі чэрап або косці жывёлы спальваюць на вогнішчы). У час свята К. топяць у вадзе. Назва К., магчыма, паходзіць ад агульнаіндаеўрап. кораня «куп» або «коп», галоўны сэнс якога — «укупе», «разам», і паказвае на яднанне (сукупленне) людзей з прыродай і аднаго з адным. Верагодна таксама, што гэтая назва паходзіць ад дзеясловаў «купаць», «кіпець», (роднасна лац. cupido, Купідон — імкненне, палкасць), паказвае на суадносіны купальскіх рытуалаў з агнём (зямным і нябесным) і вадой, што выступаюць у купальскіх міфах як брат і сястра. Тры віды чароўных траў і кветак у купальскіх песнях суадносяцца з матывамі трох змей і трох дачок К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЁТЫНГ (Hötting),
археалагічная культура познабронзавага веку (10—7 ст. да н.э.) на тэр.Паўн. Ціроля і Верхняй Аўстрыі; адна з палёў пахавальных урнаў культур. Носьбіты культуры кантралявалі значныя радовішчы медзі ў Мітэбергу і, магчыма, былі асн. пастаўшчыкамі металу ва ўсх.-альпійскім рэгіёне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІТАХРО́М (ад фіта... + грэч. chroma колер, фарба),
блакітны пігмент раслін з групы складаных бялкоў — хромапратэідаў. Трапляецца ва ўсіх органах раслін. Удзельнічае ў фотарэгуляцыі прарастання насення, цвіценні, кантралюе сінтэз біяпалімераў некат. найважн. фотасінтэтычных пігментаў; магчыма, удзельнічае ў рэгуляцыі дыхання і акісляльнага фасфарыліравання, пранікальнасці мембран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫНО́Й (лац. Antinous; каля 110, Віфінія — 130),
грэчаскі юнак, любімец рым. імператара Адрыяна. Патануў у Ніле (магчыма, прынёс сябе ў ахвяру), пасля чаго быў абагатвораны. На месцы гібелі Антыноя засн.г. Антынопаль, пабудаваны храм, у яго гонар створаны шматлікія статуі і гемы, выпушчаны манеты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАСЛА́Ў Ю́Р’ЕВІЧ,
князь пінскі ў канцы 12 ст. Сын тураўскага і пінскага кн.Юрыя Яраславіча. Упамінаецца як пінскі князь у 1183, калі ўдзельнічаў у паходзе на полаўцаў вял. кіеўскага кн.Святаслава Усеваладавіча. Магчыма, валодаў Пінскам сумесна з братам Яраполкам Юр’евічам.