адзінка тэмпературы. Абазначаюцца °R. Апорныя тэмпературныя (рэперныя) пункты: т-ра плаўлення лёду (0 °R) і т-ра кіпення вады пры нармальным атм. ціску (80 °R). Прапанаваны франц. вучоным Р.А.Рэамюрам у 1730. Гл. таксама Градус, Тэмпературныя шкалы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕДАВІКО́ЎЕ, гляцыял, ледавіковая эпоха,
адрэзак часу ў геал. гісторыі Зямлі, які характарызуецца значным пахаладаннем клімату і развіццём магутных покрываў мацерыковага лёду ў палярных і ва ўмераных шыротах. Л. падзяляліся эпохамі амаль поўнага знікнення льдоў — міжледавікоўямі. Гл. таксама Зледзяненні, Ледавіковы перыяд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЎЛЕ́ННЕ,
пераход рэчыва з цвёрдага агрэгатнага стану ў вадкі (гл.Агрэгатныя станы рэчыва); адзін з фазавых пераходаў 1-га роду. Працэс П. адыгрывае важную ролю ў прыродзе (напр., П. лёду і снегу на паверхні Зямлі, мінералаў у яе нетрах) і ў тэхніцы (гл.Плаўка).
П. крышталічных цел адбываецца пры нязменнай т-ры (гл.Тэмпература плаўлення) незалежна ад колькасці падведзенай цеплаты і характарызуецца цеплатой плаўлення. Залежнасць т-ры П. ад знешняга ціску выражаецца Клапейрона—Клаўзіуса ўраўненнем. Пры П. ўдзельны аб’ём цела звычайна павялічваецца і т-ра П. расце з ростам ціску (за выключэннем, напр., лёду, вісмуту, галію, шчыльнасць якіх пры П. памяншаецца). Аморфныя целы не маюць пэўнай т-ры П. і пераходзяць у вадкі стан паступова ў некат. дыяпазоне т-р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зімо́йнареч. зимо́й;
◊ з. лёду не даста́неш (не вы́прасіш) — (у каго) зимо́й сне́га не вы́просишь (у кого)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зімо́й, прысл.
У час зімы. Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы.Прыказка.Калі старанна косяць, то сена зімою не просяць.З нар.
•••
Зімой лёду (снегу) не дастацьгл. дастаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
По́жарка ’трэшчына на лёдзе’ (Сл. Брэс.), пожо́ра ’вада паверх лёду, верхаводка’ (ТС); параўн. абжо́ра ’вада паверх лёду’ (ЛА, 2), рус.обжо́р ’тс’, зажо́ра ’палонка’, ’яма’, зажо́ры ’талая вада пад снегам, у ямах на дарозе і палях’, чэш.požírka, požeradlo ’прадонне, глыбокае месца ў вадзе’. Узыходзіць да прасл.*žerdlo/*žьrdlo (гл. жарало), з якога ў некаторых дыялектах развілося значэнне ’крыніца’: параўн. укр.бойк.žereło ’крыніца’, польск.źródło ’тс’ і пад. У якасці назвы балота гэтая аснова ў рус.жорло́ ’правал; багністае месца на балоце’ (Куркіна, Этимология–1967, 132). Са значэння ’крыніца’, г. зн. ’вада, якая выступае з-пад зямлі’, развілося значэнне ’вада, якая выступае з-пад лёду ці снегу’. Параўн. яшчэ нажор.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛЕДЗЯНА́Я ПУСТЫ́НЯ,
разнавіднасць халоднай пустыні з вельмі нізкімі т-рамі паветра ў раёнах Арктыкі і Антарктыды, а таксама ў гляцыяльна-нівальным поясе высокіх гор. Пераважаюць ледавікі; бедная разрэджаная расліннасць (накіпныя лішайнікі і імхі) трапляецца на свабодных ад лёду ўчастках сушы, у т. зв. аазісах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гарбі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Памянш.да гарбіна; маленькая гарбіна. Нос з гарбінкай. □ Кожная грудка лёду, кожны парог — гарбінка, выступ зямлі, узгорачак становяць .. [ручайкам] замінкі.. ў іх імклівым руху.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыясфе́ра
(ад крыя- + сфера)
абалонка зямнога шара, якая характарызуецца наяўнасцю лёду або магчымасцю яго існавання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
cobbler
[ˈkɑ:blər]
n.
1) шаве́ц -ўца́m.
2) напо́й зь віна́, со́ку й лёду
3) садаві́нны піро́г
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)