Атэ́ль ’гасцініца’ (БРС). Рус. отель, укр. готель. З рускай (Крукоўскі, Уплыў, 79). Рус. з франц. hôtel (Фасмер, 3, 170).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акварэ́ль. Новае запазычанне з рус. акварель (Крукоўскі, Уплыў, 85), якое з франц. aquarelle (XIX ст.) (Шанскі, 1, А, 58).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акушэ́р. Новае запазычанне з рус. акушер (Крукоўскі, Уплыў, 88), якое з франц. accoucheur (XVIII ст.) (Шанскі, 1, А, 71).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прара́б ’выканаўца работ, непасрэдны кіраўнік работ’ (ТСБМ). Запазычанне новага часу з рус. складанаскарочанага прораб ’производитель работ’ (Крукоўскі, Уплыў, 70).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парць’е́ ’швейцар у гасцініцы’ (ТСБМ). Праз рус. портье́ ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78), якое з франц. portiè (ССРЛЯ, 10, 328).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вальфра́м ’рэдкі метал’ (КТС). Праз рус. вольфрам (Крукоўскі, Уплыў, 89) з ням. Wolfram (Шанскі, 1, В, 156; Рудніцкі, 1, 474).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акампанеме́нт (БРС). Новае запазычанне праз рус. аккомпанемент (Крукоўскі, Уплыў, 84), якое з франц. accompagnement (XVIII ст.) (Шанскі, 1, А, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ар ’мера плошчы 100 кв м’. Запазычана праз рус. ар (Крукоўскі, Уплыў, 82) з франц. are ад лац. area ’плошча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падкула́чнік ’селянін, які дзейнічаў у інтарэсах кулака’. Да кулак2 (гл.). Калька (або запазычанне) з рус. подкула́чник (Крукоўскі, Уплыў, III).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяшочнік, мяшэчнік ’той, хто мяшкамі скупляе харчовыя прадукты з мэтай іх спекуляцыі’ (ТСБМ). З рус. мешочник ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 110).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)