УСЦІ́НАЎ Дзмітрый Фёдаравіч (30.10.1908, г. Самара, Расія — 20.12.1984),
савецкі дзярж., парт. і ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1976), Герой Сав. Саюза (1978), двойчы Герой Сац. Працы (1942, 1961). Скончыў Ленінградскі ваен.-мех.ін-т (1934). З 1934 інж.-канструктар НДІ, нач. бюро эксплуатацыі і доследных работ з-да, нам.гал. канструктара, дырэктар з-да. З 1941 нарком, з 1946 міністр узбраення СССР. З 1953 міністр абароннай прамысловасці СССР. З 1957 нам. старшыні, з 1963 першы нам старшыні Савета Міністраў СССР і старшыня ВСНГ. Сакратар ЦККПСС у 1965—76. З 1976 міністр абароны СССР. Чл.ЦККПСС з 1952. Чл. Палітбюро ЦККПСС з 1976 (канд. у чл. Прэзідыума ЦК з 1965, канд. у чл. Палітбюро ЦК з 1966). Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—50, з 1954. Ленінская прэмія 1982, Дзярж. прэмія СССР 1953, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬЦЫН Барыс Мікалаевіч (н. 1.2.1931, с. Бутка Таліцкага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія),
расійскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (Свярдлоўск, 1955). З 1955 працаваў у буд. арг-цыях, з 1963 гал. інжынер, дырэктар Свярдлоўскага домабуд. камбіната. У 1968—88 на парт. рабоце: з 1976 1-ы сакратар Свярдлоўскага абкома, з 1985 сакратар ЦККПСС, 1-ы сакратар Маскоўскага гаркома КПСС, з 1986 канд. у чл. Палітбюро ЦККПСС. З 1987 1-ы нам. старшыні Дзяржбуда СССР — міністр СССР. З 1989 нар. дэпутат СССР. У 1990 выйшаў з КПСС. У 1990—91 старшыня Вярх. Савета РСФСР. З чэрв. 1991 першы Прэзідэнт Рас. Федэрацыі (выбраны 12.6.1991; 3.7.1996 выбраны на другі тэрмін). У снеж. 1991 разам з кіраўнікамі Беларусі і Украіны падпісаў Белавежскія пагадненні, быў адным са стваральнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Ініцыятар пачатай у студз. 1992 радыкальнай эканам. рэформы. У адпаведнасці з яго ўказам «Аб паэтапнай канстытуцыйнай рэформе ў Рас. Федэрацыі» (вер. 1993) ліквідавана сістэма Саветаў. У снеж. 1993 прынята новая Канстытуцыя Рас. Федэрацыі і выбраны парламент — Федэральны Сход Рас. Федэрацыі. 2.4.1996 Е. і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка падпісалі Дагавор аб Супольніцтве Беларусі і Расіі, 2.4.1997 — Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.
Тв.:
Записки президента. М., 1994;
Бел.пер. — Споведзь на зададзеную тэму. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВА́ЦЦАЦЬ ВО́СЬМЫ З’ЕЗД КПБ.
Адбыўся 4—6.2.1976 у Мінску. Прысутнічала 789 дэлегатаў ад 506 220 чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦККПБ (П.М.Машэраў), Рэвіз. камісіі КПБ (І.М.Макараў); аб праекце ЦККПСС да XXV з’езда партыі «Асноўныя напрамкі развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1976—1980 гады» (Ц.Я.Кісялёў); выбары ЦККПБ, Рэвіз. камісіі КПБ. З’езд адобрыў дзейнасць ЦККПБ па выкананні рашэнняў XXIV з’езда КПСС, заданняў 9-га пяцігадовага плана развіцця нар. гаспадаркі БССР, праект ЦККПСС да XXV з’езда партыі «Асноўныя напрамкі развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1976—1980 гады» і даручыў ЦККПБ і СМБССР на яго аснове распрацаваць 10-ы пяцігадовы план развіцця нар. гаспадаркі БССР. Выбраў ЦККПБ у складзе 139 чл. і 65 канд. у чл., Рэвіз. камісію КПБ з 45 чл.
Літ.:
Матэрыялы XXVIII з’езда Камуністычнай партыі Беларусі. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМЯ́НІН Міхаіл Васілевіч (21.11.1914, г. Віцебск — 1.5.1995),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1939). У 1940—46 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. У Вял.Айч. вайну адзін з арганізатараў парт.-камсам. падполля і партыз. руху ў Беларусі. У 1947—53 сакратар, 2-і сакратар ЦККПБ. З 1953 у Мін-ве замежных спраў СССР, надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у В’етнаме, Чэхаславакіі. З 1965 гал. рэдактар газ. «Правда», з 1966 старшыня праўлення Саюза журналістаў СССР. У 1976—87 сакратар ЦККПСС. Чл.ЦК у 1945—54, Бюро ЦККПБ у 1947—53. Чл.ЦККПСС у 1952—56, 1966—89. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі КПСС у 1956—66. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—54, 1966—89, Вярх. Савета БССР у 1947—55.
Тв.:
Под знаменем ленинизма: Избр. статьи и речи. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ КАМІТЭ́Т КПБ (ЦККПБ),
вышэйшы калектыўны кіруючы орган Камуністычнай партыі Беларусі паміж з’ездамі ў 1924—91. Выбіраўся з’ездам КПБ у складзе членаў і кандыдатаў у члены ЦК. У сваёй дзейнасці кіраваўся Праграмай і Статутам Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, рашэннямі з’ездаў КПСС і КПБ, пленумаў ЦККПСС. Да ўтварэння ЦК вышэйшымі кіруючымі органамі Кампартыі рэспублікі былі Цэнтр. бюро КП(б)Б, ЦК КП(б)ЛіБ, Часовае Беларускае бюро ЦК РКП(б). ЦККПБ узначальваў усю дзейнасць рэсп.парт. арг-цыі, арганізоўваў выкананне дырэктыў ЦККПСС, кіраваў абл., гар., раённымі парт. арг-цыямі, ажыццяўляў падбор і расстаноўку кіруючых кадраў. ЦККПБ фактычна кіраваў работай усіх органаў і грамадскіх арг-цый, вырашаў усе гал. пытанні дзярж. і грамадскага жыцця Беларусі. Праводзіў не менш як 1 пленарнае пасяджэнне ў 4 месяцы; паміж пленумамі дзейнічалі Бюро і Сакратарыят ЦККПБ, якія выбіраліся ЦККПБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 10.12.1927, в. Каралі Віцебскага р-на),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1964). У Вял.Айч. вайну партызан у Віцебскай вобл. З 1944 пам. машыніста, з 1949 на прафс., камсамольскай і парт. рабоце ў Віцебску. З 1964 кіраўнік лектарскай групы, у 1969—74 сакратар Мінскага абкома КПБ. У 1965—69 выкладчык, дэкан завочнага ф-та, у 1974—91 прарэктар БДУ. Даследаваў праблемы гісторыі КПСС. Адзін з аўтараў «Курса лекцый па гісторыі КПСС» (ч. 1—2, 1971).
Тв.:
Партийные организации Белоруссии в борьбе за укрепление дисциплины труда в промышленности. Мн., 1976;
Партийное руководство внедрением передового опыта в промышленности (1959—63 гг.) // Из практики партийного руководства хозяйством. М., 1964;
Укрепление социалистической дисциплины труда // Деятельность партийных организаций Белоруссии по идейно-политическому воспитанию трудящихся. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
арганізава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан арганізаванага. Арганізаванасць дзеянняў. Арганізаванасць мас. □ Рабочы клас Расіі вызначаўся самай высокай у свеце рэвалюцыйнасцю, арганізаванасцю і меў вялікі вопыт класавай барацьбы.Праграма КПСС.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛУЧЫ́НСКІ (Lucinschy) Петру (н. 27.1. 1940, с. Старыя Радуляны Фларэшцкага р-на, Малдова),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Малдовы. Кандыдат філас.н. Скончыў Кішынёўскі ун-т (1962). З 1960 на камсамольскай і парт. рабоце ў Малдове, з 1978 у апараце ЦККПСС. 2-і сакратар ЦККамуніст. партыі Таджыкістана (1986—89), 1-ы сакратар ЦККамуніст. партыі Малдовы (1989—90), сакратар ЦККПСС (1991). З 1992 пасол Малдовы ў Рас. Федэрацыі, у 1993—96 старшыня Парламента Малдовы. З 1997 прэзідэнт Малдовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРТЫ́ЙНЫЯ ШКО́ЛЫў СССР,
вышэйшыя навучальныя ўстановы Камуністычнай партыі Савецкага Саюза па падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кіруючых парт. і сав. работнікаў. Бяруць пачатак ад парт. школы ў Ланжумо (каля Парыжа), што дзейнічала ў 1911. Пасля Кастр. рэвалюцыі 19.17 у Расіі і інш.сав. рэспубліках ствараліся розныя школы парт.-сав. вучобы. У 1918 — пач. 1930-х г.асн. формай парт.ВНУ былі камуніст. ун-ты (45 у 1931, у т. л.Камуніст.ун-т Беларусі), сярод якіх вядучае становішча займаў Камуніст.ун-т імя Я.М.Свярдлова ў Маскве (1919—32), пазней — вышэйшыя парт. школы (ВПШ) пры ЦККПСС, ЦК кампартый саюзных рэспублік, крайкомах і абкомах партыі. З 1978 гал.парт.ВНУ і навук.-метадалагічным цэнтрам усёй сістэмы парт. адукацыі была Акадэмія грамадскіх навук пры ЦККПСС, створаная на базе аднайм. акадэміі (1946—78) і Вышэйшай парт. школы (1939—78) пры ЦККПСС. У 1980-я г. ў СССР дзейнічалі 15 рэсп. і міжабл. ВПШ (у т. л.Мінская вышэйшая партыйная школа) з тэрмінам навучання 2 гады для асоб з вышэйшай адукацыяй і 3 гады для асоб з сярэдняй адукацыяй (адпаведна 3 і 5 гадоў пры завочным навучанні). У 1991 адбываўся працэс трансфармацыі рэсп. ВПШ у парт. ін-ты паліталогіі і сац. кіравання, якія ў тым жа годзе спынілі існаванне ў сувязі з распадам СССР і роспускам КПСС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВА́ЦЦАЦЬ ШО́СТЫ З’ЕЗД КПБ.
Адбыўся 3—5.3.1966 у Мінску. Прысутнічалі 724 дэлегаты з рашаючым і 57 з дарадчым голасам ад 343 тыс.чл. і канд. у чл. партыі. Парадак дня: справаздачы ЦККПБ (П.М.Машэраў), Рэвіз. камісіі КПБ (І.П.Кожар); праект Дырэктыў XXIII з’езда КПСС па пяцігадоваму плану развіцця нар. гаспадаркі СССР на 1966—70 (Ц.Я.Кісялёў); выбары ЦККПБ, Рэвіз. камісіі КПБ. Адобрыў паліт. і практычную работу КПБ за справаздачны перыяд, падкрэсліў, што вял. ўплыў на дзейнасць рэсп.парт. арг-цыі зрабілі кастрычніцкі, лістападаўскі (1964), сакавіцкі і вераснёўскі (1965) пленумы ЦККПСС. Ухваліў праект Дырэктыў XXIII з’езда КПСС па пяцігадоваму плану развіцця нар. гаспадаркі СССР на 1966—70. Выбраў ЦККПБ з 133 чл. і 59 канд. у чл., Рэвіз. камісію КПБ з 40 чл.
Літ.:
Машэраў П.М. Справаздача Цэнтральнага Камітэта Кампартыі Беларусі XXVI з’езду. Мн., 1966;
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 6. 1966—1975. Мн. 1987.