пале́пшанне, ‑я, н.
Тое, што і паляпшэнне. [Страмілін:] Я прапаную падтрымаць таварыша Гусаковіча і ўзяцца за палепшанне канструкцыі. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кляпа́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад кляпаць.
2. у знач. прым. Зроблены кляпаннем. Кляпаная труба. Кляпаныя канструкцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брэге́т, ‑а, М ‑геце, м.
Уст. Гадзіннік асобай канструкцыі, які адбіваў гадзіны і долі гадзін і паказваў лічбы месяца.
[Ад імя французскага майстра — Breguet (1747–1823).]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРМІ́РАВАННЕ (ад лац. armare умацоўваць, забяспечваць),
умацаванне матэрыялу ці канструкцыі інш. матэрыялам. Выкарыстоўваецца пры вырабе жалезабетонных і каменных канструкцый (гл. Армакаменныя канструкцыі, Армацэментавыя канструкцыі, Жалезабетонныя канструкцыі), вырабаў са шкла (гл. Арміраванае шкло), пластмасаў, керамікі, гіпсу і г.д. (гл. Арміраваныя матэрыялы). Пашыраны кампазіцыйныя матэрыялы, арміраваныя высокатрывалымі валокнамі.
т. 1, с. 495
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
армабето́н
[ад арма(тура) + бетон]
узмоцненыя арматурай канструкцыі з бетону.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ванты, ‑аў; адз. ванта, ‑ы, ж.
Спец.
1. Снасці, пры дапамозе якіх умацоўваюцца мачты з бартоў.
2. Элемент вісячай канструкцыі.
[Ад гал. want — канат.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
максі́м, ‑а, м.
Станковы кулямёт асобай канструкцыі. Ззаду за намі ідуць кулямётчыкі і па бруку ляскочуць жалезныя колы «максімаў». Галавач.
[Англ. maxim ад імя амерыканскага вынаходніка-інжынера Хайрэма Максіма.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Падраздзяленне якой-н. установы, арганізацыі, канферэнцыі, з’езда і пад. з пэўнай спецыялізацыяй.
Спартыўная с. клуба.
Пасяджэнне секцыі па культуры мовы.
2. Частка збудавання, канструкцыі, якая складаецца з некалькіх дэталей.
С. паравога ацяплення.
С. дзевяціпавярховага дома.
|| прым. секцы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
металі́чны прям., перен. металли́ческий;
~ныя канстру́кцыі — металли́ческие констру́кции;
~ная — вытво́рчасць металли́ческое произво́дство;
м. го́лас — металли́ческий го́лос
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Лыжок ’частка сахі, якая служыць для ўмацавання канструкцыі’ (маз., Смул.). Да лыгаць 2. Суфікс паводле віжок (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)