Стаць узбуйнелым, зрабіцца больш буйным па памерах, аб’ёму, складу і пад. Цяпер, калі калгас узбуйніўся, павялічыўся разы ў тры, патрэбен быў добры гаспадар-бухгалтар — правая рука старшыні.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэ́нтнер, ‑а, м.
Адзінка вымярэння вагі, роўная 100 кг. — Наш калгас можа даць не менш як, сто пяцьдзесят цэнтнераў мяса і па восемсот малака на кожныя сто гектараў, — гаварыў дакладчык.Дуброўскі.
[Ням. Zentner.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырнаццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Узростам у чатырнаццаць гадоў. На другі дзень палова вёскі ўступіла ў калгас, і ў ліку першых — яе Сяргей, чатырнаццацігадовы гаспадар.Шамякін.
2. Працягласцю ў чатырнаццаць гадоў. Чатырнаццацігадовы перыяд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРЫБАЧО́Ў (Мікалай Мацвеевіч) (19.12.1910, в. Лопуш Бранскай вобл., Расія — 10.3.1992),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1974). Гал. рэдактар час. «Советский Союз» (1950—54 і 1956—91). Аўтар паэтычных зб. «Паўночны Захад» (1935), «Па дарогах вайны» (1945), «Пасля навальніцы» (1952), «Дарагія землякі» (1954), «Роздум» (1955), «Белае — чорнае» (1965), «І вецер з чатырох бакоў...» (1968), «Споведзі на шляху» (1970), «... І песня зорак» (1979), «Секунды, дні, гады» (1982); паэм «Відліца» (1940), «Калгас «Бальшавік» (1947; Дзярж. прэмія СССР 1948), «Вясна ў «Перамозе» (1948; Дзярж. прэмія СССР 1949), «У нашых знаёмых» (1955), «Амерыка, Амерыка!» (1961), «Сталь і моль» (1962); аповесці «Белы анёл у полі» (1967); раманаў «Ударная сіла» (1971), «Бітва» (1976). Пісаў нарысы, публіцыстыку (кн. «Выбар стагоддзя», 1983), артыкулы пра л-ру (кн. «Палеміка», 1963). Ленінская прэмія 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́СКІ (Георгій Рыгоравіч) (21.1.1903, г. Гомель — 19.6.1987),
расійскі мастак. Нар.маст. Расіі (1965). Правадз.чл.АМСССР (1958). Вучыўся ў Гомельскай студыі імя М.Урубеля (1919—21), Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях і Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1921—30). Зазнаў уплыў А.Дайнекі. У пейзажах імкнуўся перадаць рытм сучаснага жыцця праз яркае каларыстычнае вырашэнне ў спалучэнні з абагульненасцю кампазіцыі. Сярод твораў: «Беларускі пейзаж» (1947), «Верхняя Волга» (1949), «Вясёлка», «Ля берагоў Далёкага Усходу», «Порт Адэса» (цеплаход «Расія»), «Пейзаж з маяком» (усе 1950), «Падмаскоўная зіма» (1951), «Рыбінскае мора» (1953—54), «Парусны спорт. Пестава» (1954), «Падмаскоўе. Люты», «Падмаскоўная ракада» (абодва 1957), «Азёрны край» (1958), «Над снягамі», «Калгас «Загор’е» (абодва 1959—60), «Каля магілы сябра» (1963—64), трыпціха «На Поўначы» (1957). Дзярж. прэміі СССР 1947, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абагаці́цьсов., в разн. знач. обогати́ть;
а. калга́с — обогати́ть колхо́з;
а. ле́ксіку — обогати́ть ле́ксику;
а. руду́ — обогати́ть руду́;
а. гле́бу азо́там — обогати́ть по́чву азо́том
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ка́верза, ‑ы, ж.
Разм. Інтрыга, падкопы. — Сёй-той імкнуўся націснуць на ваш калгас, даўшы палёгку другім, вы думаеце выпадкова? — Для мяне важней было перш уладкаваць неадкладныя справы ў калгасе, чым заняцца каверзамі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Пабудаваць для сябе будынак (будынкі), пабудавацца. — [Паўлюк] хоча, каб я аддаў свой зруб пад клуб у калгас. За дармовы лес, кажа, збудаваўся. А я яго прадам калгасу сам.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
браканье́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.
Разм. Займацца браканьерствам. У калгас на работу [Сенька] не пайшоў і наогул адмовіўся ад усякай работы, а выбраў сабе іншы занятак — пачаў на вачах браканьерыць на рэчцы і азёрах.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«Дваццаць першы з’езд КПСС» (калгас, Мсціслаўскі р-н) 7/574
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)