Які належыць да таго самага роду, разраду; аднолькавага характару; падобны. Аднародныя з’явы. Аднародныя збудаванні.// Аднолькавы ва ўсіх сваіх частках. Аднародная маса. Аднароднае асяроддзе.
•••
Аднародныя члены сказагл. член.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надзе́мны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца над паверхняй зямлі або на паверхні зямлі; проціл. падземны. Надземныя збудаванні. □ Вецер гнаў з-пад мора цёмныя, рэдкія воблакі, кружыў іх і раскідваў у надземных прасторах.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЭ́ЛЕЧНЫ МОСТ,
мост з пралётнымі збудаваннямі, асноўнымі нясучымі канструкцыямі якіх з’яўляюцца суцэльныя бэлькі або бэлечныя фермы. Адрозніваюць бэлечны мост з простымі бэлечнымі пралётнымі збудаваннямі, што апіраюцца на 2 апоры, і неразразныя, якія апіраюцца на 3 апоры і болей. Пралётныя збудаванні робяць са сталі, алюмінію, жалезабетону, дрэва. На бэлечным мосце з бэлькамі суцэльнага профілю пралётныя збудаванні робяць звычайна з яздой па версе, з бэлечнымі фермамі — пераважна па нізе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАЗАБО́РНАЕ ЗБУДАВА́ННЕ, водазабор,
гідратэхнічнае збудаванне, якое ажыццяўляе забор вады з адкрытага вадаёма (ракі, возера, вадасховішча) для мэт гідраэнергетыкі, водазабеспячэння, ірыгацыі і інш. Забяспечвае пропуск вады ў вадавод (канал, трубаправод, тунэль і інш.) у зададзеным аб’ёме, належнай якасці і ў адпаведнасці з графікам водаспажывання.
Бываюць: безнапорныя і напорныя; водазаборныя збудаванніГЭС — берагавыя, вежавыя, на бетонных збудаваннях, плывучыя; водазаборныя збудаванні сістэм водазабеспячэння — водапрыёмнікі (збіраюць ваду ад асушальных сістэм і адводзяць яе); рачныя — берагавыя, рэчышчавыя, каўшовыя (з басейнам-каўшом у галаве канала); ірыгацыйныя — бесплацінныя (у т. л. берагавыя, каўшовыя і шпорныя са. шпорай-дамбай, якая выступае ў рэчышча) і плацінныя (будуюцца ў целе плаціны або на беразе, забіраюць ваду з верхняга б’ефа). Для забору падземных вод выкарыстоўваюць вертыкальныя (у выглядзе буравых свідравін і шахтавых калодзежаў) і гарызантальныя (траншэйныя, галерэйныя) водазаборныя збудаванні, а таксама каптажныя збудаванні (гл.Каптаж).
А.Я.Вакар.
Схемы водазаборных збудаванняў: а — галаўнога берагавога (1 — рашотка для затрымкі смецця, 2 — засаўка, 3 — рыбазагараджальнік, 4 — усмоктвальная труба); б — бесплаціннага паверхневага берагавога (1 — рэгулятар з засаўкамі, 2 — канал); в — бесплаціннага паверхневага каўшовага (1 — коўш, 2 — трубаправод).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
калана́да
(фр. colonnade)
архіт. рад калон пад агульным перакрыццём (аркай, аркадай) або антаблементам у якім-н.збудаванні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дальме́ны
(фр. dolmens)
старажытныя пахавальныя збудаванні (мегаліты) з вялікіх каменных пліт, пастаўленых вертыкальна і накрытых адной гарызантальнай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
адсто́йнік, ‑а, м.
Басейн або рэзервуар, у якім, адстойваючыся, ачышчаецца вадкасць. Нізінная роўнядзь была перакапана, зрэзана каналамі, прамавугольнікамі сажалак, перагароджана дамбамі, на якіх відаць былі розныя, большыя і меншыя, збудаванні — адстойнікі, фільтры, помпавыя станцыі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гіпаге́й
(гр. hypogeion = падземны)
падземныя збудаванні, галоўным чынам высечаныя ў скале, для калектыўных пахаванняў; адносяцца да эпохі неаліту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АСУША́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА,
меліярацыйная сістэма для асушэння балот і пераўвільготненых тэрыторый. У склад асушальнай сістэмы ўваходзяць асушаныя землі, водапрыёмнікі, асушальная сетка (праводная, агараджальная, рэгулявальная), гідратэхнічныя збудаванні, эксплуатацыйныя і прыродаахоўныя збудаванні і інш.
Паводле спосабу адвядзення вады асушальныя сістэмы падзяляюць на самацёчныя (вада з асушальнай сеткі паступае ў водапрыёмнік самацёкам, найб. пашыраны на Беларусі), з мех. водапад’ёмам (ваду адводзяць з дапамогай помпавых станцый) і змешаныя. Паводле віду рэгулявальнай сеткі асушальныя сістэмы падзяляюцца на адкрытыя (каналы) і закрытыя (дрэны). Каб забяспечыць асушэнне ці ўвільгатненне зямель, будуюць асушальна-ўвільгатняльныя сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зо́дчы, ‑ага, м.
Высок. Дойлід, мастак-будаўнік, архітэктар. Дружнай сілай сялян і рабочых Будаваў гэты помнік жывы Самы смелы ў гісторыі зодчы, Самы мудры ў вяках бальшавік.Глебка.Высокае майстэрства індыйскіх зодчых і будаўнікоў можна бачыць у збудаванні палацаў.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)