КАР’Е́РА (ад італьян. carriera бег, жыццёвы шлях, поле дзейнасці),

высокае становішча асобы ў грамадстве, дасягнутае дзейнасцю ў якой-н. галіне; вядомасць, слава, напр., бліскучая К. Род дзейнасці, прафесія, занятак, напр., К. настаўніка, артыстычная К.

т. 8, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

малакары́сны, ‑ая, ‑ае.

Які прыносіць малую карысць. Малакарысны занятак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэпеты́тарства, ‑а, н.

Работа, занятак рэпетытара. Зарабляць грошы рэпетытарствам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наста́ўніцтва, -а, н.

1. Праца, занятак настаўніка; прафесія настаўніка.

Першыя гады настаўніцтва.

2. зб. Школьныя настаўнікі.

3. Форма выхавання і прафесійнай падрыхтоўкі маладых рабочых вопытнымі спецыялістамі.

Н. на заводах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

profesja

ж. кніжн. прафесія; занятак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Háuptbeschäftigung f -, -en асно́ўны [гало́ўны] заня́так

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дактаранту́ра, ‑ы, ж.

Сістэма падрыхтоўкі дактароў навук. // Занятак, дзейнасць дактаранта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

планеры́зм, ‑у, м.

Умельства лятаць на планёрах; занятак планёрным спортам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mug​2 [mʌg] n. infml ду́рань

♦

a mug’s game заня́так для ду́рняў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pursuit [pəˈsju:t] n.

1. прасле́даванне, паго́ня

2. по́шукі;

in pursuit of pleasures у по́шуках заба́ў

3. заня́так;

outdoor pursuits заня́ткі на во́льным паве́тры;

Hunting is his favourite pursuit. Паляванне – яго любімы занятак.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)