грашовыя даходы, накапленні і паступленні, якія знаходзяцца ў распараджэнні суб’екта гаспадарання. Прызначаны для выканання фін. абавязацельстваў, ажыццяўлення выдаткаў на расшыранае ўзнаўленне, эканам. стымуляванне і задавальненнесац. і інш. патрэб працуючых. Іх фарміраванне ажыццяўляецца за кошт уласных і прыраўнаваных да іх сродкаў, мабілізацыі рэсурсаў на фін. рынку і паступлення грашовых сродкаў ад фін.-банкаўскай сістэмы ў парадку пераразмеркавання. Першапачатковае стварэнне адбываецца ў момант заснавання прадпрыемства, калі зацвярджаецца статутны фонд. Крыніцы Ф.р.: акцыянерны капітал, паявыя ўзносы членаў кааператываў, галіновыя Ф.р., доўгатэрміновы крэдыт, бюджэтныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паба́лавацца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.
1. Балавацца, сваволіць некаторы час. Пабалаваліся і годзе.
2. Атрымаць задавальненне ад чаго‑н. — Дай костку .. [Апацею Еўдаксеевічу], не шкадуй... Няхай пабалуецца, ліха копчанае...Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАКУПНА́Я ЗДО́ЛЬНАСЦЬ,
здольнасць грашовай адзінкі быць абмененай на пэўную колькасць тавараў і паслуг; здольнасць насельніцтва абменьваць заробленыя (накопленыя) сродкі на тавары (купіць іх у дзярж., каап. і інш. гандлі) і аплату розных паслуг. П.з. грошай вызначаецца індэксам, адваротным індэксу цэн і тарыфаў на паслугі: калі індэкс цэн і тарыфаў за пэўны час знізіцца, то індэкс П.з. грошай павысіцца (гл.Індэкс пакупной здольнасці). П.з. насельніцтва залежыць ад узроўню аплаты працы, пенсій, стыпендый і інш. выплат, грашовых накапленняў насельніцтва, таксама і ад узроўню цэн на тавары, прадукты харчавання, паслугі, накіраваныя на задавальненне пэўных патрэб чалавека (гл.Узровень жыцця).
2.на кім. Атрымаць задавальненне, выліўшы свой гнеў, дрэнны настрой на каго-н.
С. злосць на дамашніх.
|| наз.спагна́нне, -я, н. (да 1 знач.).
|| незак.спаганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; наз.спаганя́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
За́досць ’задавальненне (за абразу і г. д.)’ (Нас.). З польск.дыял., а таксама ў фразеалагізмах zadość ’столькі, колькі дрэва для задавальнення’. Параўн. укр.задо́сить ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
задаво́ленасць, ‑і, ж.
Тое, што і задавальненне (у 2 знач.). [У Івана] з’явілася ціхая задаволенасць ад таго, што перад грознаю невядомасцю гор ён не адзін, што побач усё ж чалавек.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пара́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Адчуць радасць, задавальненне. Рука ў хлопца мазолістая, працавітая, сціснуў ён бацькаву так, што Іван Васільевіч, сам чалавек дужы, не беларучка, парадаваўся яго сіле.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саладо́сць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і якасць салодкага (у 1 знач.). Саладосць цукерак.
2. Прыемнае адчуванне, задавальненне, выкліканае чым‑н. Сэрца захліпалася ад невядомае саладосці, шчымела і ныла.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́ўрыка, выкл.
Вокліч, які выражае задавальненне, радасць пры знойдзеным рашэнні, пры ўзнікненні ўдалай думкі і пад. — Эўрыка! — крыкнуў.. [Платон] і кінуўся ў знямозе ў мяккае крэсла бухгалтара. — Знайшоў! Прыдумаў!Нядзведскі.
[Ад грэч. héurēka — я знайшоў; паводле падання, так усклікнуў Архімед, калі адкрыў названы яго імем закон.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)