1. Размнажацца, разводзіцца. У паўночнай частцы Ладажскага возера плодзіцца чорны сіг.«Маладосць».//Разм. Нараджаць вялікае патомства. — Жаніся, брат, пладзіся, напаўняй пінскія балоты, валодай імі, — гаварыў Лабановіч.Колас.
2.перан.З’яўляцца ў вялікай колькасці. Вокам кіну, вокам гляну, — Думкі роем плодзяцца.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
представа́тьнесов. станаві́цца (перад кім, перад чым); (являться)з’яўля́цца, паяўля́цца (перад кім, перад чым); паўстава́ць (перад кім, перад чым).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
kandidíerenvi (für A) выстаўля́ць сваю́ кандыдату́ру (на які-н. пост), з’яўля́цца кандыда́там
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
wégbleiben*vi(s) адсу́тнічаць; не з’яўля́цца;
sie blieb wegразм. яна́ стра́ціла свядо́масць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Выплыва́ць ’з’яўляцца на паверхні вады’ (БРС, Нас., Яруш., КЭС, лаг.); ’каласіцца’ (БРС, КЭС, лаг., Шн., 1); ’асыпацца ад пераспеласці’ (Шат.). Гл. плыць, плыву. Урбуціс (Baltistica, 2 (1), 46) з’яўленне ў бел. мове значэння ’каласіцца’ тлумачыць уплывам літоўскай мовы ў выніку змешвання двух дзеясловаў: išplaũkti ’выплываць’ і (iš)plaukti ’выкаласіцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГУ́ТЭНБЕРГ (Gutenberg) Іаган [1397 (1400?),
г. Майнц, Германія — 3.2.1468), нямецкі друкар, пачынальнік кнігадрукавання ў Еўропе. Вынаходнік друку з наборнай формы, прыстасавання для стандартнай адліўкі літар, а таксама сплаву, фарбаў і прэса для друкавання. Быў «залатых спраў» майстрам. У 1418—20 вучыўся ў Эрдгірцкім ун-це. Жыў у Страсбуры (Францыя, 1434 і 1436—44) і Майнцы (з 1448). У 1438 заснаваў прыватную друкарню. Выданні, надрукаваныя яго шрыфтам, пачалі з’яўляцца з 1448. Сярод іх т.зв. Майнцкі псалтыр, навукова-папулярныя кнігі павучальнага характару, календары, падручнікі і інш. У 1452—55 выдаў першае поўнааб’ёмнае выданне, шэдэўр ранняга друку — 42-радковую Біблію ў 2 т. (на лац. мове); з 180 экз. Бібліі вядома 48. У 1459—61 выдаў, відаць, у Бамбергу (цяпер г. Быдгашч, Польшча) на сродкі мясц. епіскапа 36-радковую Біблію. У 1901 у Майнцы засн. музей Гутэнберга.
Літ.:
Варбанец Н.В. Йоханн Гугенберг и начало книгопечатания в Европе: Опыт нового прочтения материала. М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛКО́ВЫ СПОРТ,
спартыўная стральба з ручной наразной агнястрэльнай і пнеўматычнай зброі — стральба кулявая і з гладкаствольнай — стральба стэндавая, а таксама стральба з лука. Страляюць у цірах, на стрэльбішчах і стралковых стадыёнах з дыстанцый 10, 25, 50, 100 і 300 м па мішэнях нерухомых, рухомых і якія паяўляюцца і знікаюць (напр., «бягучы алень», «бягучы дзік»), Састаўная частка розных мнагабор’яў і ваенізаваных спаборніцтваў.
Адзін з найб.стараж. відаў спарт. практыкаванняў. Папярэднічалі С.с. спаборніцтвы па трапнай стральбе з лука і арбалета. Спарт. стралковыя аб’яднанні, клубы, ціры пачалі з’яўляцца ў 19 ст. У праграму Алімп. гульняў стральба кулявая ўваходзіць з 1896, стральба стэндавая — з 1900. Першы чэмпіянат Расіі праведзены ў 1898 (г. Хабараўск). Міжнар. саюз С.с. засн. ў 1907. Найб. пашыраны С.с. ў Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Італіі, Нарвегіі, Расіі, Швецыі і інш.
На Беларусі С.с. развіваецца з пач. 1920-х г. (у гарадах Віцебск, Гомель, Мінск, Магілёў). Спаборніцтвы праводзяцца з 1923—24. Пад Мінскам у 1972 пабудаваны (рэканструяваны ў 1985) спартыўна-стралковы комплекс імя маршала С.К.Цімашэнкі.