2. Паказаць, выскаліць зубы (пра чалавека). — Аднак ты дужая, — ашчэрыў.. [гестапавец] жоўтыя зубы. — Мае ўдары вытрымлівае не кожны.Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.
Наклейваючы, пакрыць што‑н. чым‑н.; абляпіць. [Сцяпан] агледзеў усё: чыста пагабляваныя жоўтыя дошкі столі; квяцістыя шпалеры, якімі ён сам абклеіў сцены; ложак, стол, этажэрку.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жаўціня́, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і жаўцізна. Завывала ў топцы полымя, жоўтыя чырвоныя звіваліся вогненныя языкі. Як прымалі самыя нечаканыя абрысы, дзівосныя адценні: ад расплаўленага золата спелай жаўціні аўсянага снапа.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпу́дрыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Злёгку напудрыць сабе твар. Прыпудрыцца перад люстэркам.//перан. Злёгку пакрыцца пылам, мукой і пад. Трава ў канавах і жоўтыя мяцёлкі цытвору на ўзбочынах прыпудрыліся дарожным пылам.Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Сыкаць некаторы час. Пугач яшчэ трохі патузаўся, пасыкаў, пашчыпаў Ігната за рукаў, а потым, нібы прымірыўшыся са сваім лёсам, падкурчыў касматыя лапы, вытрашчыў жоўтыя вочы і заціх.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчыке́ты, ‑аў; адз. шчыкет, ‑а і ‑у, М ‑кеце, м.
Тое, што і штыкеты. Высокія шчыкеты навакол рынку былі аплецены зверху калючым дротам.Якімовіч.За шчыкетам квітнелі чырвоныя, жоўтыя і белыя цюльпаны.Аношкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРУ́ЧКА (Brassica napus rapifera),
двухгадовая караняплодная расліна роду капуста сям. капуставых. Пашырана ў Еўропе, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы, Аўстраліі. На Беларусі культывуюць кармавую і сталовую бручку.
У 1-ы год развіваецца разетка лісця і мясісты караняплод, на 2-і — кветаноснае сцябло і насенне. Кветкі залаціста-жоўтыя ў гронках, плод — шматнасенны стручок. Караняплоды круглыя, авальныя, жоўтыя ці жоўта-белыя. Вегетац. перыяд ва ўмовах Беларусі 120—130 сут. Вільгацелюбівая, холадаўстойлівая расліна (пераносіць замаразкі да -6...-8 °C). Добра расце на сугліністых і асушаных тарфяна-балотных глебах. Караняплоды маюць 10—16% сухіх рэчываў, 5—10% цукроў, карацін, аскарбінавую к-ту, мінер. рэчывы. Пашыраны сарты: Краснасельская (сталовы), Вышагародская палепшаная, Куузіку (кармавыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМСІ́Т,
дыгідрафенарсазінхларыд, HN(C6H4)2AsCl, гетэрацыклічнае злучэнне мыш’яку. Атрутнае рэчыва слёзатачывага дзеяння. Жоўтыя крышталі, tпл 195 °C. Лятучы, нерастваральны ў вадзе і большасці арган. растваральнікаў, хімічна ўстойлівы. Як хім. зброя ўпершыню выкарыстаны ў 1-ю сусв. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЁДАФО́РМ, трыёдметан,
арганічнае злучэнне, ёдвытворнае метану, СНІ3. Зеленавата-жоўтыя крышталі з непрыемным пахам, іпл 123 °C, шчыльн. 4008 кг/м³ (20 °C). Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра — у эфіры, хлараформе, воцатнай кіслаце. Выкарыстоўваюць як вонкавы антысептык у медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМО́НАК (Chamomilla),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 20 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 2 віды Р.: аптэчны, ці абадраны (Ch. recutita), і рамонкападобны, або пахучы (Ch. suaveolens). Трапляюцца ўздоўж дарог, на лугах, пашы, палях.
Аднагадовыя травяністыя пахучыя расліны. Сцёблы прамастойныя, уверсе галінастыя выш. да 80 см. Лісце перыстарассечанае. Суквецце — кошык, у якім краявыя кветкі язычковыя, белыя ці плёнчатыя, сярэдзінныя — трубчастыя, жоўтыя. Кошыкі дыяметрам да 2,5 см. Плод — сямянка. Таксама Р. называюць расліны з родаў нівянік, пірэтрум, пупок і інш., у якіх сярэдзінныя трубчастыя кветкі ў кошыку жоўтыя, а краявыя псеўдаязычковыя кветкі («пялёсткі») белыя. Сапраўдныя Р. — адналетнікі з канічным полым ложам суквецця і з сямянкамі, якія ў вільготным стане аслізняюцца. Лек., дэкар. расліны.