магматычныя горныя пароды, адносна бедныя крэменязёмам (44—53% SiO2) і багатыя магніем і кальцыем. Важнейшыя мінералы асноўных горных парод — асноўныя плагіяклазы (лабрадор, бітаўніт, анартыт), піраксены, алівін. Могуць быць інтрузіўныя (габра, нарыты, анартазіты і інш.) і эфузіўныя (базальты і інш.). Пашыраны найб. у літасферы Зямлі, Месяца, Венеры, Марса. Пераважаюць у акіянскай кары Зямлі, на кантынентах больш чым у 5 разоў перавышаюць па аб’ёме іншыя вылітыя магматычныя горныя пароды. Пашыраны ва ўсіх складкавых паясах (Урал, Каўказ і інш.) і кратонах (Еўрапейская, Сібірская і інш. платформы). З кожнай серыяй асноўных горных парод звязаны спецыфічныя карысныя выкапні (руды медзі, нікелю, плаціны, рэдкіх элементаў і гэтак далей). Выкарыстоўваюцца ў многіх галінах буд. індустрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ЙКІ,
група парод універсальных паляўнічых сабак. Пашыраны ў тундравай і лясной зонах Паўн. паўшар’я. Некат. пароды выкарыстоўваюцца як ездавыя (Л. эскімоская, паўн.-ўсходняя ездавая, аляскінскі маламут), пастухоўскія (Л. ненецкая). На Беларусі гадуюць Л.: руска-еўрап. (выш. ў карку да 58 см, масць чорная з белым), зах.-сібірскую (выш. да 60 см, масць белая, шэрая, рабая), усх.-сібірскую (выш. да 63 см, масць белая, шэрая, рабая, рыжая), карэла-фінскую (выш. да 48 см, масць рыжая).
Склад цела сухі, моцны. Галава клінападобная, вушы стаячыя, трохвугольныя. Поўсць прамая, з густым падшэрсткам. Хвост загнуты на спіну. Вынослівыя, рухавыя сабакі з развітым паляўнічым інстынктам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКАСЕ́ЦКІ,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл. Створаны ў 1991 з мэтай захавання ў прыродным стане балотна-лугавога ландшафтнага комплексу ПдБел. Паазер’я з рэдкімі, знікаючымі і гаспадарча-каштоўнымі відамі раслін. Пл. 78 га. Спадзістыя схілы лагчын паміж балотамі і сухадоламі, дзе пераважаюць кусты і дробналессе; сухадольныя і нізінныя лугі, нізінныя балоты. Вял. разнастайнасць экатонаў. У флоры вужоўнік звычайны, званочак персікалісты, першацвет веснавы і інш. расліны, у т. л. занесеныя ў Чырв. кнігу Беларусі: асокі воласападобная і птушканожкавая, касач сібірскі, пярэсна еўрапейская, шпажнік чарапіцавы, пустапялёснік зялёны, тайнік яйцападобны, ядрушка даўгарогая, ятрышнікі мужчынскі і дрэмлік. З 1999 у складзе нац. парку Нарачанскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯЎНІ́ЧЫЯ ЖЫВЁЛЫ,
віды дзікіх звяроў і птушак, якія здабываюцца паляўнічымі ў спартыўных, аматарскіх і прамысловых мэтах; аб’екты палявання. На Беларусі 22 віды П.ж. (млекакормячых); лось, алень высакародны, казуля, дзік, зайцы бяляк і русак, бабёр, вавёрка, андатра, палёўка вадзяная, воўк, ліс, янотападобны сабака, куніцы лясная і каменная, тхор, норкі еўрапейская і амерыканская, выдра, гарнастай, ласка, крот; 31 від паляўнічых птушак (у залежнасці ад экалагічных умоў пражывання адрозніваюць балотную, баравую, вадаплаўную, палявую); глушэц, цецярук, рабчык, курапатка шэрая, крыжанка, гусь шэрая, таксама гусі белалобая, гуменнік і піскулька, чыркі траскунок і свістунок, чэрнеці чубатая і чырвонагаловая, лысуха, драч, турухтан вялікі і інш. Здабыча П.ж. рэгулюецца адпаведнымі заканад. і нарматыўнымі актамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРАЛЬНАЛЯСНЫ́ ЗАПАВЕ́ДНІКбіясферны.
У Цвярской вобл. (Расія), на ПдЗВалдайскага ўзвышша, на водападзеле рэк Волга і Зах. Дзвіна. Засн. ў 1931 для захавання і вывучэння прыроднага комплексу яловых лясоў і вярховых сфагнавых балот лясной зоны, Пл. 42,3 тыс.га. Рэльеф слабаўзгорысты. Глебы падзолістыя, слабападзолістыя, балотныя. Пераважаюць яловыя і ялова-шыракалістыя лясы. У рачных поймах насаджэнні чорнай вольхі. Сфагнавыя балоты займаюць 18% тэр. У флоры 546 відаў раслін, у Чырв. кнізе чаравічак сапраўдны і луннік ажываючы. У Ц.з. праходзіць паўд. мяжа арэала бярозы карлікавай. У фауне — буры мядзведзь, воўк, рысь, лось, казуля, дзік, бабёр, куніца, выдра, норка еўрапейская, ласка, ліс, палятуха і інш.; 195 відаў птушак, у Чырв. кнізе беркут, чорны бусел.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́ХНАЎСКІ біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Мінскім р-не. Засн. ў 2001 у мэтах аховы ў натуральным стане каштоўных лясных фармацый з комплексам рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 221 га. Рэльеф сярэднеўзгорысты з хваёвымі лясамі на дзярнова-слабападзолістых глебах, ёсць марэнныя ўзгоркі з бярозавымі лясамі. У флоры 315 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, у т. л. 6 відаў ахоўных: купальнік чорны, пылкагалоўнік даўгалісты, баранец звычайны, лілея кучаравая, чына горная, пярэсна еўрапейская. У фауне 5 відаў амфібій, 5 — рэптылій, 78 — птушак (у т. л. каршачок і касманогі сыч), 14 — млекакормячых (у т. л. казуля, дзік, лясны тхор, янотападобны сабака, лясная куніца, гарнастай і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗЬКО́ Рыгор Рыгоравіч (н. 28.5.1948, в. Вулька 1-я Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (2003). Скончыў БДУ (1973). З 1973 працуе ў Гомельскім ун-це (у 1984—98 заг., з 2002 праф. кафедры ўсеаг. гісторыі). Даследуе палітыку Польшчы ў 1918—39, польска-бел. адносіны ў міжваен. перыяд, бел. праблемы ў польска-сав. адносінах. Аўтар кніг «Перад патопам: Еўрапейская палітыка Польшчы (1932—1939)», «Навейшая гісторыя краін Еўропы і Амерыкі 1945—1999 гг.» (абедзве 2000), адзін з аўтараў шэрагу навуч. дапаможнікаў і падручнікаў па сусв. гісторыі навейшага часу.
Тв.:
Беларусь у еўрапейскай палітыцы, 1918—1925 гт.: Нарысы. Гомель, 2003 (разам з А.М.Кротавым, М.М.Мязгой).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХО́ЎНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
віды раслін, адносна якіх мясцовымі, дзярж. ці міжнар. актамі, пагадненнямі і канвенцыямі агавораны і дзейнічаюць спец. меры аховы. Звычайна гэта рэдкія для пэўнага рэгіёна і тыя, што знікаюць, асабліва карысныя ці каштоўныя па пэўных якасцях віды дзікарослых раслін, якім пад уплывам негатыўных прыродных ці антрапагенных уздзеянняў пагражае скарачэнне колькасці або знікненне з флоры. Асн. частка іх занесена ў міжнар., рэгіянальныя ці нац.Чырвоныя кнігі. У Чырв. кнізе Беларусі 180 відаў ахоўных раслін, у т. л. 156 сасудзістых (бяроза карлікавая, венерын чаравічак сапраўдны, кадзіла сармацкае, купальнік горны, цыбуля мядзведжая, гарлачык белы, піхта белая, пазнацвет асенні, пярэсна еўрапейская, хвошч вялікі і інш.), 15 мохападобных (андрэя скальная, меркія ірландская, сфагнум мяккі, цынклідотус дунайскі і інш.), 9 водарасцяў (гільдэнбрантыя рачная, нітэла грацыёзная, хара грубая і інш.), 17 відаў грыбоў (пархавік вялізны, спарасіс кучаравы, труфля летняя і інш.) і 17 лішайнікаў (лабарыя ямістая і лёгачная, уснея квітучая і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ФРЫ (ад араб. кафір — няверуючы, няверны),
еўрапейская назва паўд.-афр. народа коса. З сярэдзіны 18 ст. К. і роднасныя ім плямёны жылі на тэр. паміж Драконавымі гарамі, рэчкамі Грэйт-Фіш і Умзімкулу. У 1770—1880-я г. вялі ўзбр. барацьбу супраць афрыканераў, з пач. 19 ст. — супраць англічан (т. зв. кафрскія войны); найб. значныя ваен. сутыкненні адбыліся ў 1779—81, 1789—93, 1799—1803, 1811—12, 1818—19, 1834—35, 1846—47, 1850—53, 1858, 1877—79. Да пач. 1880-х г. каланізавана ўся тэр. рассялення коса. Цяпер К. жывуць на У Капскай прав.Паўд.-Афр. Рэспублікі Агульная колькасць 7,39 млн.чал. (1992). Мова — коса (ісікоса). Значная ч. К. прытрымліваецца традыц. вераванняў (культ продкаў і сіл прыроды), ёсць хрысціяне. Займаюцца земляробствам, жывёлагадоўляй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСА́ДЫ,
біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Мінскім р-не. Створаны ў 1999 з мэтай захавання рэкрэацыйна- і пейзажна каштоўнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 1079 га. Рэльеф узгорысты. Лясны масіў з мноствам крыніц, ручаёў, «вісячых балотцаў» у месцах выкліньвання грунтавых вод. Пашыраны яловыя і хваёвыя (па 34%), бярозавыя (20%), асінавыя (7%) сярэдне- і высокаўзроставыя лясы з дамешкамі дуба, клёна, ліпы. Мноства лек., харч., кветкава-дэкар. і інш. раслін, з якіх баранец звычайны, белакапытнік гібрыдны, званочак шыракалісты, купальнік горны, пярэсна еўрапейская, смярдзюх звычайны, спарасіс кучаравы і інш. занесены ў Чырв. кнігу. У фауне 17 відаў млекакормячых, 82 віды птушак, у т. л. бусел чорны, дзяцел зялёны, зімародак і пустальга звычайныя занесены ў Чырв. кнігу.