шкату́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Невялікая скрыначка з вечкам для захоўвання дробных, звычайна каштоўных рэчаў. Пачалі работнікі капаць і выкапалі панскую шкатулку з грашыма. Якімовіч.

[Ад польск. szkatuła.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыфанье́р

(фр. chiffonnier)

шафа для бялізны і дробных рэчаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВАЛЬЕ́РА (франц. volière),

агароджаная пляцоўка з клеткамі ці домікамі для ўтрымання дробных жывёл і птушак. Бываюць закрытыя (з навесам) і адкрытыя. Робяць у заапарках, зверагаспадарках, запаведніках.

т. 3, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУКН-ФІЁРД (Boknfjord),

заліў Паўночнага м., каля паўд.-зах. берагоў Нарвегіі. Даўж. 52 км, шыр. да 25 км, глыб. да 917 м. Шмат дробных астравоў. Порт — Ставангер.

т. 3, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

калектывіза́цыя, ‑і, ж.

Аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сацыялістычныя гаспадаркі — калгасы. — Правільная палітыка нашай камуністычнай партыі, — гаварыў Кастусь, — палітыка .. развіцця індустрыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі — апраўдала сябе выдатна. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажда́к, ‑у, м.

Горная парода, якая складаецца з дробных зярнят карунду і прымесей іншых мінералаў. // Парашок з гэтага мінералу, які ўжываецца для шліфоўкі або чысткі металічных вырабаў, шкла і пад.

[Цюрк. nadžak.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разжа́лаваны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разжалаваць.

2. у знач. прым. Якога разжалавалі. Сярод [гайдуцкага] племені трапляліся розныя людзі: дзеці дробных збяднелых паноў, чыноўнікаў, разжалаваныя афіцэры царскай арміі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рабі́на, -ы, мн. -ы, -бін, ж.

Дрэва з гронкамі дробных гаркаватых аранжава-чырвоных пладоў, а таксама ягады гэтага дрэва.

Пад акном расцвіла маладая р.

Чарнаплодная рабіна — куст сямейства ружакветных, які дае плады ў выглядзе вялікіх чорных ягад.

|| памянш. рабі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. рабі́навы, -ая, -ае.

Рабінавая настойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рака́за (rakáza) ’струменьчык вады з дробных капах на шыбе’, ’пацёкі на твары ад слёз’ (Варл.). Варыянт лексемы рага́за (гл.) з аглушэннем г (відаць, выбухнога). Параўн. рагі ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БА́ТЭРСТ (Bathurst),

група з 10 буйных і мноства дробных астравоў у цэнтр. ч. Канадскага Арктычнага архіпелага, тэр. Канады. Пл. 18,2 тыс. км². Выш. да 457 м. Пераважаюць арктычныя пустыні.

т. 2, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)