драўляная 8-гранная ў плане вежа ў абарончым дойлідстве зах. і ўсх. славян у 16—17 ст. Часам былі квадратнага сячэння ў 1-м ярусе з 8-граннымі наступнымі ярусамі і высокім шатровым дахам. У Віцебскіх замках 17 ст. былі К.: Валконскі, Духаўскі, Шарамецеў, Бабарыкін, Мяшчанскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кадзь, ‑і, Т ‑ддзю, ж.
Вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі, для захоўвання розных сельскагаспадарчых прадуктаў. Калі трохі вочы прывыклі да змроку, сталі відаць — кадзь з капустаю, кадушачка з агуркамі.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чан, ‑а, м.
Вялікая драўляная ці металічная пасудзіна, якая формай нагадвае бак, бочку. Направа, за плотам, узвышалася чырвоная цагляная будыніна без [акон] і дзвярэй. Ля яе ляжалі пад сонцам вялізныя драўляныя чаны.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кружо́к, ‑жка, м.
1.Памянш.да круг (у 1, 2 і 3 знач.). Сесці ў кружок. Нарысаваць кружок.
2. Круглая драўляная падстаўка пад скавараду. На драўляны прамаслены кружок паставіла [маці] патэльню з яечняй.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.
Драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак¹ для заквашвання цеста і пад.
Хапіў з дзежкі, аж не бачыць сцежкі (з нар.).
|| памянш.дзе́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.дзе́жачны, -ая, -ае ідзе́жкавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бікла́га, бакла́га
(тат. baklak)
невялікая драўляная ці металічная дарожная пасудзіна для вады, якую носяць на рэмені.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дзеравя́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
Разм.
1. Невялікі кавалак дрэва; драўляная частка чаго‑н. Глуха ляпаюць адна аб адну дзеравяшкі прыкладаў.Паўлаў.
2. Штучная драўляная нага. Вунь ідзе дзядзька Пракоп на дзеравяшцы... Па ўезджанай коўзкай саннай дарозе ён неяк смешна ступае.Сабаленка.У вялікім утульным крэслі драмаў вартаўнік — яшчэ не стары чалавек з дзеравяшкаю, прывязанаю да калена.Грахоўскі.
3.мн. (дзеравя́шкі, ‑шак). Абутак на драўлянай падэшве. Алёша стаў на лавачку, разуўшыся: кінуў дзеравяшкі пад прызбу.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ВЕ́ГА»,
драўляная, парусна-паравая зверабойная шхуна (пабудавана ў 1873; водазмяшчэнне 360 т), на якой рус.-швед.навук. арктычная экспедыцыя Н.А.Э.Нордэншэльда ў 1878—79 упершыню прайшла Паўночна-Усходнім праходам уздоўж паўн. ўзбярэжжа Еўропы і Азіі з З на У з Атлантычнага ак. ў Ціхі ак. Абагнуўшы Еўразію, «Вега» праз Суэцкі канал вярнулася ў Швецыю (з адным зімаваннем за 200 км ад Берынгава м.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬТА́НКА, альтана (італьян. altana),
драўляная ці мураваная дэкар. пабудова каркаснай (слупавой) канструкцыі для адпачынку, аховы ад сонца і ападкаў. Звычайна размяшчаецца ў маляўнічых кутках паркаў, гар. і прыгарадных зялёных зон, у дварах жылых дамоў, каля вадаёмаў і г.д. Найчасцей вырашалася ў выглядзе ратонды ў пейзажных і рэгулярных парках стыляў барока і класіцызму. У мураваных альтанках стылю класіцызму выкарыстоўваліся шмат’ярусныя ордэрныя кампазіцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЭ́ЛЬ (ад ням. Paneel),
1) плоскі буйнапамерны элемент (канструкцыя) заводскага вырабу. Шырока выкарыстоўваецца пры буд-ве будынкаў і збудаванняў (напр., П. перакрыцця, сценавая).
2) Драўляная абшыўка, дэкаратыўная аддзелка (пластыкам, масленай фарбай і інш.) ніжняй часткі сцяны ў памяшканні.
3) Пешаходная дарожка па баках вуліцы, тратуар.
4) Частка эл. шчыта, пульта кіравання, радыётэхн. прыстасавання, трансп. сродкаў і інш., дзе размяшчаецца сігнальная, кантрольная, вымяральная апаратура.