Пастано́ва ’калектыўнае рашэнне’, ’распараджэнне дзяржаўнай установы’ (ТСБМ). Укр. постано́ва ’пастанова, рашэнне’. Бел.-укр. ізалекса. Утворана паводле установа, якая таксама з’яўляецца аддзеяслоўным утварэннем. Да пастанаві́ць ’прыняць пастанову, вырашыць’, ’вызначыць’, ’прызначыць’, ’паставіць што-н.’, ’пабудаваць’ (ТСБМ, Янк. 1, Касп., Ян.) < прасл. stanoviti. Гл. ста́віць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кірава́нне, -я, н.

1. гл. кіраваць.

2. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады.

Органы дзяржаўнага кіравання.

3. Сукупнасць прыбораў, пры дапамозе якіх кіруюць механізмам.

Аўтаматычнае к.

4. У граматыцы: сінтаксічная сувязь, якая выражаецца ў тым, што адно слова патрабуе пасля сябе дапаўнення (у 3 знач.) у пэўным склоне.

Дзеяслоўнае к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сейм, ‑а, м.

1. Саслоўна-прадстаўнічы орган у феадальнай Польшчы, Літве, Чэхіі і некаторых іншых дзяржавах Усходняй Еўропы.

2. Назва вышэйшага органа дзяржаўнай улады ў Польскай Народнай Рэспубліцы.

[Польск. sejm.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КДБ (Камітэт дзяржаўнай бяспекі) Komitee für Staatssicherheit (in der ehemaligen UdSSR und in der Republik Belarus)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сеньяры́я, ‑і, ж.

Гіст.

1. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — вобласці, якая належала сеньёру (у 1 знач.).

2. У сярэднія вякі ў Заходняй Еўропе — выбарны орган дзяржаўнай улады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзаві́зм, ‑у, м.

Апартуністычная плынь у РСДРП, што ўзнікла пасля рэвалюцыі 1905 г. і патрабавала адазвання сацыял-дэмакратычных дэпутатаў з Дзяржаўнай думы і аднаўлення ад легальных форм масавай партыйнай работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзеку́тар, ‑а, м.

1. Чыноўнік, які загадваў гаспадарчымі справамі і наглядам за знешнім парадкам у якой‑н. дзяржаўнай установе царскай Расіі.

2. Уст. Той, хто ўчыняў экзекуцыю або кіраваў ёю.

[Ад лац. exsecutor — выканаўца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заграні́ца, ‑ы, ж.

Зарубежныя краіны. Свае гарады ўспаміналі з любоўю Салдаты, стаміўшыся ад заграніц. Панчанка. // Тэрыторыя па той бок дзяржаўнай мяжы. З таго берага рэчкі, з заграніцы, чуваць крыкі пеўняў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмба́рга, нескл., н.

Забарона дзяржаўнай уладай увозу ці вывазу за мяжу чаго‑н. (тавараў, каштоўнасцей). Эмбарга на лес. // Затрыманне суднаў і грузаў, якія належаць іншай дзяржаве, у сувязі з палітычнымі ўскладненнямі.

[Ісп. embargo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́нцлер, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адна з вышэйшых урадавых пасад у некаторых краінах Заходняй Еўропы, Вялікабрытаніі і інш., а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

2. Начальнік канцылярыі вялікага князя ў Вялікім Княстве Літоўскім, хавальнік дзяржаўнай пячаткі (гіст.).

3. Вышэйшы грамадзянскі чын у Расіі да 1917 г. (гіст.).

|| прым. ка́нцлерскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)