Sofórthilfe f -

1) тэрміно́вая [неадкла́дная] дапамо́га

2) нечарго́вая аднаразо́вая дапамо́га

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

запамо́га, ‑і, ДМ ‑зе, ж.

Абл. Падтрымка, дапамога. — Ты мне будзеш запамогай, Сіл крыніцаю жывых. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дата́цыя, ‑і, ж.

Дзяржаўная грашовая дапамога прадпрыемствам, установам і арганізацыям для пакрыцця перавыдаткаў і для іншых патрэб.

[Ад лац. dotatio — дар.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

своечасо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, выконваецца ў належны, у вызначаны час. Своечасовая дапамога. Своечасовы прыход на працу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

субсідзі́раваць

(ад лац. subsidium = дапамога, падтрымка)

выдаваць субсідыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

РАДЗІ́ЛЬНЫ ДОМ,

комплексная лячэбна-прафілактычная ўстанова для аказання мед. дапамогі цяжарным жанчынам, парадзіхам, нованароджаным, гінекалагічным хворым. Бывае агульнага і спецыялізаванага (паводле віду паталогіі — сардэчна-сасудзістых, эндакрынных захворваннях, невыношванні цяжарнасці і інш.) тыпаў. Аказвае дапамогу паводле тэр. прынцыпу (першая і неадкладная мед. дапамога незалежна ад месца жыхарства). Мае стацыянар (аддзяленні: родавае, пасляродавае, паталогіі цяжарных, абсервацыі, гінекалогіі, нованароджаных) і жаночую кансультацыю (амбулаторная лячэбна-прафілакт. дапамога цяжарным жанчынам і гінекалагічным хворым).

У.​І.​Дуда.

т. 13, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

філантро́пія, ‑і, ж.

Дапамога бедным, заступніцтва за бедных; дабрачыннасць. Гуманізм.. [новага чалавека Маякоўскага] варожы якой-небудзь сентыментальнасці, філантропіі, пацыфізму. «Полымя». // Уст. Чалавекалюбства.

[Грэч. philanthrōpia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стыпе́ндыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

Рэгулярная грашовая дапамога, якая выплачваецца навучэнцам вышэйшых і спецыяльных навучальных устаноў, аспірантам, дактарантам, а таксама спецыялістам рознымі фондамі.

○

Імянная стыпендыя — прысуджаецца за асаблівыя поспехі.

|| прым. стыпендыя́льны, -ая, -ае.

С. фонд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бескары́слівы úneigennützig, sélbstlos;

бескары́слівая дапамо́га úneigennützige Hílfe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПАЦЫЕ́НТ [ад лац. patiens (patientis) які пакутуе],

асоба, якой аказваецца мед. дапамога.

т. 12, с. 243

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)