экстра-

(лац. extra = звыш, паза)

першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам «звыш», «па-за», «дадаткова».

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

падляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак., што.

Разм. Прыляпіць, прыклеіць пад чым‑н. // і чаго. Прыляпіць дадаткова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысы́паць ’насыпаць дадаткова; засыпаць’, ’пачаць мацней ісці, сыпаць’ (ТСБМ), ’прынесці’ (віл., Жд. 1). Да сы́паць (гл.). Адносна семантыкі параўн. рус. дыял. присы́пать ’прымчацца’, присыпа́ться ’з’явіцца ў мностве’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дадра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дзяры́; -дра́ны; зак., што (разм.).

1. Скончыць драць.

Д. паперы.

2. Надраць дадаткова, да пэўнай меры.

Д. моху.

Д. бульбы.

3. Знасіць да дзірак (вопратку, абутак і пад.).

Д. боты.

|| незак. дадзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

xtra

adv спецыя́льна

1) асаблі́ва, дадатко́ва

2) тэрміно́ва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

паджа́ць, падажну, падажнеш, падажне; падажнём, падажняце; зак., што.

Разм. Зжаць тое, што засталося, зжаць дадаткова. Паджаць загон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што і чаго.

Разм. Узараць дадаткова. Падараць яшчэ крыху поля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Забінтаваць наспех або дадаткова паверх забінтаванага. Падбінтаваць раненага. Падбінтаваць павязку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыко́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прыкарміць.

2. Карміць чым‑н. дадаткова (пра грудных дзяцей).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што і чаго.

Разм. Намалаціць дадаткова, дадаць да намалочанага раней. Прымалаціць збожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)