гістарычная вобласць на З Нідэрландаў. Утварылася ў 10 ст. як графства. У 1299—1354 аб’яднана з графствам Генегаў (Эно). У 1433—77 у складзе Бургундыі. З 1477 (канчаткова з 1482) пад уладай Габсбургаў, адна з 17 правінцый Нідэрландаў гістарычных. Найб. эканамічна развітая правінцыя (сукнаробства, рыбалоўства, мараходства, суднабудаванне, гандаль), адыграла вядучую ролю ў Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі, у ходзе якой утворана незалежная Рэспубліка Злучаных правінцый (наз. таксама Галандская рэспубліка або проста Галандыя) з эканам. і паліт. ядром у Галандыі. У 1806—10 існавала залежнае ад Францыі Галандскае каралеўства на чале з Луі Банапартам. У складзе сучаснага Каралеўства Нідэрландаў (з 1830; неафіцыйна наз. Галандыя) падзяляецца на 2 правінцыі — Паўн. (адм. цэнтр г. Харлем) і Паўд. (адм. цэнтр г. Гаага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЖА́НІЧ (Križanić) Юрый (каля 1618, Обрх, Славенія — 12.9.1683),
харвацкі рэліг. дзеяч, публіцыст, адзін з папярэднікаў панславізму. Д-р багаслоўя (1642). Каталіцкі свяшчэннік-місіянер. Прапагандаваў ідэю «славянскага адзінства». У 1647 наведаў Маскоўскую дзяржаву. У час другога прыезду ў Маскву (1659) выступаў за унію праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, рэліг. аб’яднанне ўсіх слав. народаў пад вяршэнствам рым. папы, палітычнае — рас. цара, намагаўся стварыць штучную агульнаслав. мову; сасланы рас. ўладамі ў г. Табольск (1661—76). У 1678 прыехаў у Вільню і ўступіў у ордэн дамініканцаў. У складзе войска Рэчы Паспалітай дапамагаў вызваляць ад тур. аблогі Вену, каля якой і загінуў. Аўтар тэалагічных, філас., мовазнаўчых і інш. трактатаў, у г.л. «Палітыка» (1663—66), «Тлумачэнне гістарычных прароцтваў» (1674).
Тв.:
Рус.пер. — Политика. М., 1965.
Літ.:
Пушкарев Л.Н. Юрий Крижанич: Очерк жизни и творчества. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСКЕ́ВІЧ Алена Аляксандраўна (н. 10.6.1967, Мінск),
бел. філолаг, журналіст, пісьменніца. Дачка А.Яскевіча. Д-рфілал.н. (2003), Скончыла БДУ (1989). З 1990 у Ін-це л-ры Нац.АН Беларусі. Даследуе традыцыі бел. і слав. гуманітывістыкі. Аўтар манаграфій «Творы Францыска Скарыны: Жанравая структура, філасофскія погляды, мастацтва слова» (1995), «Старабеларускія граматыкі: Да праблемы агульнафілалагічнай цэласнасці» (1996), «Абранне Вечнасці: Універсалізм традыцый і гістарызм сучаснасці» (1999), «Спрадвечная Ахоўніца Беларусі: Духоўныя пошукі старабеларускага этнасу ў гістарычных даляглядах» (2000), «Падзвіжнікі і іх святыні: Духоўная культура старажытнай Беларусі» (2001) і інш. Піша вершы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ле́тапіс, ‑у, м.
Пагадовы запіс гістарычных падзей у старажытныя часы; кніга з такімі запісамі. Ноўгарадскі летапіс. Летапіс Аўраамкі.//перан.; чаго. Паслядоўны запіс якіх‑н. падзей; хроніка, гісторыя чаго‑н. Летапіс ваеннай славы.
•••
Жывы летапіс — пра таго, хто добра памятае ўсе сучасныя яму падзеі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУЛАХО́ЎСКІ Леанід Арсенавіч (26.4.1888, г. Харкаў, Украіна — 4.4.1961),
украінскі мовазнавец. Акад.АН Украіны (1939), чл.-кар.АНСССР (1946). Засл. дз. нав. Украіны (1941). Скончыў Харкаўскі ун-т (1910). Праф. Пермскага (з 1917), Харкаўскага (з 1921) і Маскоўскага (1943—44) ун-таў. У 1944—61 дырэктар Ін-та мовазнаўства АН Украіны. Даследаванні ў галіне агульнага, параўнальна-гіст., слав., укр. і рус. мовазнаўства. Шматлікія працы Булахоўскага прысвечаны малавывучаным пытанням і гісторыі індаеўрап. моў, узаемаадносінам балт. і слав. моў, слав., у т. л.бел., акцэнталогіі. Аўтар даследаванняў «З гістарычных каментарыяў да ўкраінскай мовы» (1946—52), «Пытанні паходжання ўкраінскай мовы» (1956) і інш.
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—5. Киев, 1975—83.
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Мн., 1977. Т. 2. С. 61—78;
Л.А. Булаховский и современное языкознание: К 100-летию со дня рождения: Сб. науч. тр. Киев, 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВІ́ДЭ (Quidde) Людвіг (23.3.1858, г. Брэмен, Германія — 4.3.1941),
нямецкі гісторык, грамадскі дзеяч, пацыфіст. Д-р філасофіі. Скончыў Страсбурскі і Гётынгенскі ун-ты. У 1889 заснаваў час. «Zeitschrift für Geschichtswissenschaft» («Часопіс гістарычных навук»). З 1891 чл.Герм.т-ва міру. У 1894 стварыў у Мюнхене антываен. групу. Чл. савета Міжнар. бюро міру, старшыня Сусв. кангрэса міру (г. Глазга, Вялікабрытанія, 1901). У 1907 арганізаваў Сусв. кангрэс міру ў Мюнхене. З пач. 1-й сусв. вайны (1914) у эміграцыі. Удзельнік Гаагскай антываен. канферэнцыі (1915). Пасля вайны ў Германіі, з 1919 дэп.нар. асамблеі. Выступаў супраць Версальскага мірнага дагавора 1919, паводле якога адказнасць за вайну ўскладалася на Германію. Падтрымаў стварэнне Лігі Нацый. Пасля прыходу да ўлады Гітлера (1933) у эміграцыі. Аўтар прац «Ліга Нацый і дэмакратыя» (1920), «Гісторыя грамадскага міру ў Германіі ў сярэднія вякі» (1930). Нобелеўская прэмія міру 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРЦО́Ў Уладзімір Нічыпаравіч (н. 9.11.1935, в. Клімаўка Гомельскага р-на),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1988), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі (2001). Скончыў БДУ (1958) і з 1966 працуе у БДУ (з 1992 заг. кафедры). Асн. кірункі даследаванняў — гісторыя Беларусі, рабочага класа, гістарыяграфія і метадалогія гісторыі, гіст. інфарматыка. Адзін з аўтараў і складальнікаў абагульняльных прац, вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ, у т. л. «Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР» (т. 2, 1985), «Гісторыя Беларусі, XX ст.» (2-е выд., 1993), «Сусветная гісторыя навейшага часу» (кн. 1—2, 1993), «Гісторыя Беларусі, 1917—1996» (1997), «Гістарычная інфарматыка: (Інфарматыка для гістарычных спецыяльнасцей)» (1998) і інш.
Тв.:
Классы и партии в период Великой Октябрьской социалистической революции. Мн., 1971;
Государственная деятельность рабочего класса БССР (1921—1937 гг.). Мн., 1978;
Методология исторического исследования (механизм творчества историка). Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАБО́Н [Strabōn; 64/63 да н.э., г. Амасья (цяпер Турцыя) — 23/24 н.э.],
старажытнагрэчаскі географ і гісторык. Атрымаў філасофскую адукацыю. Падарожнічаў па Грэцыі, М. Азіі, Італіі, Егіпце. Аўтар «Гістарычных запісак» (не захаваліся), створаных як працяг «Гісторыі» Палібія (апісаны падзеі 146—31 да н.э.), і «Геаграфіі», у якой абагульніў і супаставіў усе вядомыя на яго час звесткі па геаграфіі. 1-я і 2-я кнігі «Геаграфіі» прысвечаны матэм. геаграфіі, 3—10-я — Еўропе, 11—16-я — Азіі, 17-я — Афрыцы; у кнізе ёсць звесткі па гісторыі паўд. тэрыторый Расіі, Украіны, Грузіі, Арменіі, Азербайджана і Паўн. Каўказа. Лічыў Гамера аўтарытэтам у галіне геаграфіі. Выкарыстоўваў лакальныя гіст. і геагр. працы, асабліва звесткі гісторыкаў Мітрыдатавых войнаў. У працах С. багаты факталагічны матэрыял па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі ант. свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫЖКО́Ў Васіль Андрэевіч (н. 18.2.1921, в. Валымер Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. гісторык, журналіст. Д-ргіст.н. (1967), праф. (1968). Засл. дз. культ. Беларусі (1967). Скончыў БДУ (1958). З 1938 на журналісцкай рабоце, у 1943—51 заг. аддзела, нам. рэдактара газ. «Советская Белоруссия». З 1951 нам., у 1954—69 рэдактар газ. «Звязда». З 1969 у БДУ. Асн. працы па тэорыі і практыцы друку. Чл.ЦККПБ у 1954—71. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1955—68. Чл.К-та па Ленінскіх прэміях у галіне л-ры і мастацтва пры СМСССР (1962—64).
Тв.:
Друк Беларусі ў барацьбе за выкананне гістарычных рашэнняў XXI з’езда КПСС. Мн., 1960;
Газета і сучаснасць. Мн., 1965;
Журналіст у эканамічным пошуку. Мн., 1973;
Ад партрэта сучасніка да гісторыі сучаснасці. Мн., 1975.