сербалужыцкі паэт, перакладчык. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Лейпцыгу. З 1961 працаваў у Ін-це сербалужыцкага народазнаўства ў Будзішыне, з 1973 у Дзярж. ансамблі сербалужыцкай культуры. Друкуецца з 1959. У зб-ках «Новы час — новыя радасці» (1961), «Струга» (1967), «Ключы і дарогі» (1971), «Землеўпарадкаванне» (1972) маральна-экалагічныя праблемы. Зб-кам «Ты каля мяне» (1988), «Супраць вялікага пудзіла» (1990) уласцівы іранічны пачатак, мадэрнісцкія прыёмы. У 1965 наведаў Беларусь. Напісаў цыкл вершаў «З падарожжа ў Беларусь у 1965». Аўтар арт. «Слова «серб» ад «сябра» паходзіць» (1965). Пераклаў на верхнялужыцкую мову камедыю Я.Купалы «Паўлінка» (з А.Наўкам), асобныя вершы Я.Купалы, М.Танка, Н.Гілевіча, А.Зарыцкага. Асобныя вершы Л. на бел. мову пераклалі М.Танк, Гілевіч, Зарыцкі, А.Траяноўскі. Прэмія «Дамовіна» (1962, 1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ава́цыя, ‑і, ж.
Калектыўнае выказванне працяглымі воплескамі, радаснымі воклічамі (звычайна на тэатральных пастаноўках, мітынгах) адабрэння чаго‑н., захаплення чым‑н. Гучнай авацыяй і крыкам «ура» пакрылася прамова камандзіра.Каваль.Грыміць авацыя у зале — Нібы прыбой магутны б’е.Гілевіч.
[Лац. ovatio — радасць, весялосць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хва́лены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад хваліць.
2.узнач.прым. Які атрымаў высокую ацэнку; расхвалены. Забуду многіх музыкантаў хваленых, Але й прад смерцю прыгадаю зноў — Далёка ў полі, на пагорках варненскіх, Язычніцкія скрыпкі цвыркуноў.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлапе́ц, ‑пца, м.
Падлетак мужчынскага полу. Самсон Коркія трымаў за руку старэйшага сына, і пятнаццацігадовы хлапец чуў, як халадзее рука бацькі.Самуйлёнак.Шчаслівую ўчуўшы трывогу, Майструе хлапец-выпускнік Сабе чамадан у дарогу Для рэчаў студэнцкіх і кніг.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯРГА́Й (Сяргей Сцяпанавіч) (17.9.1907, Мінск — 25.12.1980),
бел.паэт. Скончыў Мінскую чыг. школу (1924) і агульнаадук. курсы (1927). Удзельнік падполля і партыз. руху на Беларусі ў Айч. вайну. У 1930-я г. працаваў у газ. «Звязда», з 1951 у час. «Полымя», у 1953—67 у час. «Вожык». Друкаваўся з 1938. Першы зб. «Вачыма будучыні» (1953). Гал. тэмы яго паэзіі (зб-кі «Крэмень аб крэмень», 1958, «Чатыры стыхіі», 1962, Літ. прэмія імя Я.Купалы 1964, «Свята ў будзень», 1964) — любоў да роднага краю, неаслабная ўвага да чалавека, клопат пра яго самаўдасканаленне, засяроджанасць на складаных праблемах часу, зварот да подзвігу бел. народа ў Вял.Айч. вайну. Дз. горача цікавіўся гіст. мінулым свайго народа (паэмы «Напрадвесні», 1960, «Над спакоем крыніц». 1962), паказваў пераўтварэнне чалавекам зямлі («Песня пра Туркменскі канал», 1951), ствараў гіст. эпас («Пушкін на шашы Энтузіястаў», 1953). Выкарыстанне разнастайных паэт. сродкаў і формаў, умелае валоданне фальклорна-песенным вершам, сучасным верлібрам, філасафічнасць, асацыятыўнасць мыслення, культура творчасці, руплівыя адносіны да роднай мовы зрабілі яго паэзію адметнай у бел. л-ры. Гумарыстычныя творы Дз. ў яго зб-ках «Цешча» (1959), «Салата з дзядоўніку» (1967). На бел. мову перакладаў паэмы «Гражына» А.Міцкевіча, «Бацька зачумленых» Ю.Славацкага, «Дванаццаць» А.Блока, «На ўвесь голас» У.Маякоўскага, «Сінія гусары» М.Асеева, «Сын» П.Антакольскага, «1905 год» Б.Пастарнака, асобныя творы Э.Багрыцкага, У.Бранеўскага, В.Брусава, У.Лугаўскога, Я.Райніса, М.Рыльскага, П.Тычыны і інш.
Тв.:
Выбранае. Мн., 1967;
Вершы. Мн., 1974;
На вогненнай сцяжыне. Мн., 1977;
Чатыры стыхіі. Мн., 1988.
Літ.:
Арочка М. Сатырычная паэзія // Сучасная беларуская паэзія. Мн., 1970;
Бярозкін Р. Пошук сапраўднага // Бярозкін Р. Постаці. Мн., 1971;
Гілевіч Н. Словы трывалыя, прачулыя, разумныя // Гілевіч Н. У гэта веру. Мн., 1978;
Лойка А. Зайдзі ў мой дом // Лойка А. Паэзія і час.Мн.. 1981;
Гніламёдаў У. Сучасная беларуская паэзія. Мн., 1983. С. 223—227;
Сачанка Б. Круты стол Сяргея Дзяргая // Сачанка Б. Жывое жыццё. Мн., 1985;
Сіпакоў Я Сяргей Сцяпанавіч // Сіпакоў Я. Журба ў стылі рэтра. Мн., 1990.
Змяшчаць у сабе, умяшчаць; размяшчаць, даваць прыстанішча. Невялікі ўтульны пакой бібліятэкі мясціў у сабе цяжкі пісьмовы стол і дзве шырокія шафы.Галавач.У старога сёння свята, І гасцей не месціць хата.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыдлёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Рмн. ‑лёвак; ж.
Ручная прылада для капання; металічная лапата. Мы ўзяліся за работу: я рыдлёўкай выкопваў бульбу, а Ганка падбірала яе.М. Стральцоў.Бясшумна кідалі рыдлёўкі зямлю, Тужліва гучаў У прасторы салют.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смертано́сны, ‑ая, ‑ае.
Які нясе, выклікае смерць (у 2 знач.). Смертаносны сок. Смертаносныя мікробы. □ [Алаіза] хоча зазірнуць у душу салдата, які пасылаў у натоўп смертаносныя кулі.Арабей.Недзе дождж прайшоў.. — Ды не той — Гаючы, жыватворны, А — атрутны, смертаносны лівень.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чырванафло́цец, ‑флотца, м.
Воінскае званне радавога саставу Ваенна-Марскіх Сіл СССР з 1935 да 1946 г., калі яно было заменена званнем «матрос». Калі б ведалі дзяўчаты. Што за служба ў іхніх хлопцаў, У адважных, слаўных хлопцаў — Маракоў-чырванафлотцаў.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сербалужыцкі і нямецкі пісьменнік. Чл.АМ ГДР. Піша на сербалужыцкай і ням. мовах. Друкуецца з 1946. Аўтар зб-каў вершаў «Да новага часу» (1950), «Свет будзе прыгажэйшы» (1952), «Наш дзень звычайны» (1955), «Пасма лета» (1958), зб-каў апавяд. «Першая баразна» (1951), «Старая Янчова» (1952), аповесці «Мая жонка Магдалена» (1949), п’ес «Пачаткі» (1955), «Марыя Янчова» (1960), кн. нарысаў «Па вуліцы і на вуліцу» (1955). Найб. вядомыя творы — аўтабіягр. трылогія «Фелікс Гануш — пакаленне горкага досведу» (1958—64); раманы гіст. «52 тыдні складаюць год» (1953), міфалагічны «Крабат, ці Пераўтварэнне свету» (1976), філас. «Партрэт бацькі» (1982). Нац. прэмія ГДР 1951, 1964. На бел. мову яго творы перакладалі Н.Гілевіч, А.Зарыцкі, А.Траяноўскі.