рака на ПнЗ Афрыкі, у Марока. Даўж. каля 1150 км, пл.бас. 15,1 тыс.км². Пачынаецца на паўд. схіле Высокага Атласа вытокамі Дадэ і Іміні, цячэ па зах. ускраіне Сахары. Упадае ў Атлантычны ак. толькі ў час паводкі, калі растаюць снягі ў гарах. Пастаяннае цячэнне ў гарах (каля 200 км), ніжэй воды ракі выкарыстоўваюцца на арашэнне. Даліна Д. густа населена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЯЦЫ́НТ (назва ад падабенства афарбоўкі да пурпурова-чырвоных кветак гіяцынта),
мінерал, празрыстая марганецзмяшчальная ювелірная разнавіднасць цыркону густа-чырвонага ці чырванавата-карычневага колеру. Крышталі — чатырохгранныя прызмы з пірамідальнымі галоўкамі. Бляск алмазны. Цв. 6,5—7,5. Шчыльн. 3,9—4,7 г/см³. Гіяцынты ювелірнай якасці трапляюцца пераважна ў шчолачна-высокагліназёмных базальтах, кімберлітавых і сіенітавых пегматытах. Здабыча ў Шры-Ланцы, Бразіліі, Аўстраліі, на Мадагаскары. Каштоўны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗУМРУ́Д, смарагд,
мінерал, рэдкая празрыстая разнавіднасць берылу, афарбаваная прымессю хрому (Cr3+ да 2%) у яркі густа-зялёны колер. Бездэфектныя крышталі масай больш за 5 каратаў цэняць вышэй, чым алмазы такіх жа памераў. Выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе як каштоўны камень 1-га класа. Гал. радовішчы І. ў Расіі, ПАР, Бразіліі, Індыі, Замбіі, Зімбабве і інш. Сінтэтычныя І. выкарыстоўваюць у квантавай электроніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аднако́лерны, ‑ая, ‑ае.
Афарбаваны ў адзін колер; аднаго колеру; аднатонны. [Неба] нейкае непрыхільнае, мабыць, таму, што чысцюткае, аднаколернае — густа-блакітнае.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
міргатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і мігатлівы. Неяк адразу і густа высыпалі на ўсім небе зоры, буйныя, міргатлівыя.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дурма́нлівы, ‑ая, ‑ае.
Які дурманіць, ап’яняе. Пасярэдзіне саду густа аплеценая пахучым дурманлівым хмелем прытульна схавалася за высокім арэхавым дрэвам .. альтанка.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стараве́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стараверства, старавера. [Бэла] жыла насупраць стараверскіх могілак, густа зарослых кашкай, акацыямі і старымі бярозамі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цуко́ра, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і цыкорыя. Мінаюць [палонныя] аблогу, густа запалоненую цукорай і лебядой, і паварочваюць да маладога ляска.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Птуша́чы, птушыны ў выразе птушачая (птушыная) дарога ’Млечны Шлях’ (Сержп. Грам., Байк. і Некр., Некр.). Да птушка; адносна семантыкі параўн. густа дорога ’тс’: гэто шые дорогі, шчо птаство ў поўрэй меціць (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ба́рва
(польск. barwa, ад с.-в.-ням. varwe)
1) колер, афарбоўка, фарба;
2) чырвань, густа-чырвоны колер;
3) гіст. форменнае адзенне (мундзір, ліўрэя) у Вялікім княстве Літоўскім.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)