КА́НІНГЕМ ((Cunningham) Уолтэр) (н. 16.3.1932, г. Крэстан, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Каліфарнійскі ун-т у Лос-Анджэлесе (1960). З 1951 у ВМС ЗША. У 1964—71 у групе касманаўтаў НАСА. 11—22.10.1968 з У.Шырам і Д.Эйзелам здзейсніў касм. палёт на караблі «Апалон-7» (праводзілася першае лётнае выпрабаванне асн. блока «Апалона»). Кіраваў групай касманаўтаў па праграме «Скайлэб». Правёў у космасе 10,83 сут (163 абароты вакол Зямлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СА ((Roosa) Сцюарт) (н. 16.8.1933, г. Дуранга, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС (з 1976 у адстаўцы). Скончыў Каларадскі ун-т (1962), школу падрыхтоўкі пілотаў для аэракасм. даследаванняў (1965). З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 31.1—9.2.1971 з А.Шэпардам і Э.Мітчэлам здзейсніў палёт вакол Месяца як пілот асн. блока касм. карабля «Апалон-14». У космасе правёў 9 сут. Медаль НАСА «За выдатныя заслугі».
касманаўт ЗША. Капітан 3-га рангу. З 1980 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (ΚΚ): 8—13.8.1989 на КК «Калумбія» (як пілот), 6—10.10.1990 на КК «Дыскаверы», 25.6—9.7.1992 на КК «Калумбія» і 9—20.9.1994 на КК «Дыскаверы» (як камандзір). Правёў у космасе 34,2 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
камандзі́р
(рус. командир, фр. commandeur)
1) начальнік вайсковай часці, падраздзялення, ваеннага судна і інш. ;
2) перан. старшы ў якой-н. грамадзянскай групе (напр. к. дружыны, к. будаўнічага атрада).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВАСІЛЕ́ЎСКІ (Ягор Васілевіч) (1.1.1922, в. Гарбачова Віцебскага р-на — 1.5.1991),
Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1939), Адэскую ваен. авіяшколу (1940), Ваенна-паветр. акадэмію (1955). У Чырв. Арміі з 1939. У Айч. вайну з мая 1943 на Сцяпным, Варонежскім, 2-м Укр. франтах, камандзір эскадрыллі знішчальнага авіяпалка. Зрабіў 296 баявых вылетаў, правёў 64 паветр. баі, збіў асабіста 21 варожы самалёт і 2 у групе. Да 1958 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІТУРУ́П,
самы вялікі востраў у групеКурыльскіх астравоў, у Сахалінскай вобл. Расіі. Пл. 6725 км², даўж. 200 км, шыр. ад 7 да 27 км. Размешчаны ў паўд. градзе, складаецца з вулканічных масіваў і горных кражаў. Выш. да 1634 м. Берагі высокія, стромкія. На ПнУ альховае драбналессе, у цэнтр.ч. пералескі курыльскай лістоўніцы, на ПдЗ — хваёва-шыракалістыя лясы з ліянамі. У падлеску зараснікі курыльскага бамбуку. На І. — г. Курыльск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАР ((Carr) Джэралд) (н. 22.8.1932, г. Дэнвер, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Паўднёва-Каліфарнійскі ун-т (1954). З 1949 у ВМС ЗША. З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 16.11.1973—8.2.1974 з Э.Гібсанам і У.Поўгам здзейсніў касм. палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (як камандзір 3-га экіпажа), у час якога тройчы выходзіў у адкрыты космас (агульны час 15 гадз 48 мін). Правёў у космасе 84,04 сут. Залаты медаль «Космас» (ФАІ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РВІН ((Kervin) Джозеф) (н. 1932),
касманаўт ЗША. Д-р медыцыны, капітан 1-га рангу ВМС ЗША. Скончыў каледж «Холі Крос» у Вустэры (1953), Паўн.-Зах.ун-т (1957, г. Чыкага), школу ваен.-марской авіяц. медыцыны. З 1965 у групе касманаўтаў НАСА. 25.5—22.6.1973 з П.Вейцам і Ч.Конрадам здзейсніў палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (як член 1-га экіпажа), у час якога выходзіў у адкрыты космас. Працягласць палёту 28,03 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ВЕРМАЕР ((Overmyer) Роберт) (н. 14.7.1936),
касманаўт ЗША. Палкоўнік марской пяхоты ў адстаўцы. Магістр навук па астранаўтыцы (1964). Скончыў каледж Болдуін-Уолес (1958), школу па падрыхтоўцы пілотаў для аэракасм. даследаванняў (1965). З 1969 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў (КК) «Спейс шатл»; 11—16.11.1982 — на КК «Калумбія» (як 2-і пілот), 29.4—6.5.1985 — на КК «Чэленджэр» (як камандзір). У космасе правёў 12,1 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ДАС (Rhodos),
востраў у Эгейскім м., каля ўзбярэжжа Малой Азіі; найб. ў групе астравоў Паўд. Спарады. Тэр. Грэцыі. Пл. 1404 км². Берагі слаба расчлянёныя. Выш. да 1215 м (г. Атавірас). Складзены пераважна з вапнякоў і мармураў. Характэрны горы, укрытыя міжземнаморскімі лясамі, і ўзгоркі, парослыя хмызнякамі. Вырошчванне збожжавых, цытрусавых, вінаграду, маслін; аліўкавыя гаі. Рыбалоўства, лоў губак. Р. — цэнтр стараж.-грэч. культуры. Помнікі ант. і сярэдневяковай архітэктуры. Курорты. Гал. горад і порт — Родас.