наро́дніцтва, ‑а, н.
Грамадска-палітычны рух у асяроддзі дробна-буржуазнай інтэлігенцыі Расіі ў другой палове 19 ст., які ідэалізаваў сялянскую абшчыну і адмаўляў рэвалюцыйную барацьбу пралетарыяту.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сацыяльна-эканамічная фармацыя 2/478, гл. Грамадска-эканамічная фармацыя
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
публіцы́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Жанр грамадска-палітычнай літаратуры на тэмы сучаснасці. Лепшым узорам беларускай публіцыстыкі дарэвалюцыйнага часу з’яўляюцца пісьмы К. Каліноўскага, што друкаваліся ў газеце «Мужыцкая праўда». А. Макарэвіч. // Наяўнасць (у творах, у творчасці) надзённых грамадска-палітычных пытанняў. У апошніх частках рамана Чорнага залішне многа публіцыстыкі. Барсток.
2. зб. Творы гэтага жанру. Публіцыстыка і сатыра [К. Чорнага] шырока выкарыстоўваліся ў плакатах і лістоўках. Луфераў.
[Ад лац. publicus — грамадскі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зменаве́хаўства, ‑а, н.
Грамадска-палітычны рух часткі рускай белаэмігранцкай інтэлігенцыі, якая праводзіла ў перыяд увядзення нэпа палітыку супрацоўніцтва з Савецкай уладай у разліку на яе буржуазнае перараджэнне.
[Па назве зборніка «Змена вех», які быў выдадзен у Празе ў 1921 г. групай белаэмігрантаў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
публіцы́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Пісьменнік, які піша творы на грамадска-палітычныя тэмы. Якуб Колас з’яўляецца паэтам шырокага літаратурнага дыяпазону, выдатным празаікам.., драматургам, сатырыкам і публіцыстам. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
славянафі́льства, ‑а, н.
Кансерватыўная грамадска-палітычная плынь сярэдзіны 19 ст., якая ідэалізавала самабытны шлях развіцця Старажытнай Русі, яе патрыярхальнасць, сялянскую абшчыну, праваслаўе і супрацьпастаўляла развіццю заходніх краін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сацыялагі́зм, ‑у, м.
Спрошчанае разуменне грамадска-гістарычнай абумоўленасці фактаў і з’яў, якое ігнаруе спецыфіку розных форм грамадскага быцця. Вялікую шкоду прынёс літаратуры і вульгарны сацыялагізм. Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарма́цыя ж., в разн. знач. форма́ция;
пе́рмская ф. — геол. пе́рмская форма́ция;
○ грама́дска-эканамі́чная ф. — обще́ственно-экономи́ческая форма́ция
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)