Другая састаўная частка складаных назоўнікаў — назваў навук, што аб’ядноўваюць сумежныя галіны ведаў, адным з кампанентаў якіх з’яўляецца хімія, напрыклад: біяхімія, геахімія, мікрахімія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
глаўк, ‑а, м.
Орган кіравання ў міністэрствах, ведамствах і пад., якому падпарадкоўваюцца прадпрыемствы адной галіны прамысловасці адпаведнага міністэрства або прадпрыемствы і ўстановы пэўнага раёна.
[Скарачэнне рускіх слоў: главный комитет (галоўны камітэт).]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Апусціць уніз, не могучы ўтрымаць. Дрэва пад цяжарам яблыкаў абвесіла галіны.
2. Тое, што і абвешаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патаўсце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць тоўстым, таўсцейшым. [Ларыса] пахарашэла. Загарэла. І, здаецца, крыху патаўсцела.Асіпенка.Толькі дзве ніжнія галіны [бярозы] значна патаўсцелі, сталі даўжэйшымі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kluczowy
kluczow|y
ключавы; галоўны, асноўны;
~e gałęzie przemysłu — асноўныя галіны прамысловасці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
матэматызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
Увесці (уводзіць) матэматычныя метады і дасягненні матэматыкі ў іншыя навукі, галіны ведаў і пад. Матэматызаваць вытворчы працэс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
major3[ˈmeɪdʒə]adj.
1. бо́льшы, больш ва́жны, зна́чны, сур’ёзны;
major industries гало́ўныя галіны́ прамысло́васці;
a major work of art зна́чны маста́цкі твор;
of major importance ва́жны
2.mus. мажо́рны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КАСЦЮ́ШКІ,
шляхецкі род бел. паходжання герба «Рох III». Першы вядомы прадстаўнік роду Фёдар памёр да 1509. Яго сын Канстанцін (Касцюшка), быў дзякам велікакняжацкай канцылярыі, суддзёй і гараднічым у Камянцы, валодаў маёнткам Сяхновічы (Жабінкаўскі р-н), ад назвы якога род часам называўся К.-Сяхновіцкія. Сыны Канстанціна Іван і Фёдар далі пачатак 2 галінам К.-Сяхновіцкіх: Іванавічаў (старэйшай) і Фёдаравічаў (малодшай). Найб. вядомыя прадстаўнікі галіны Фёдаравічаў:
Амброжы Казімір (1667—1722?), пісар земскі брэсцкі, падчашы оўруцкі, войт кобрынскі і гарадзецкі. Фаўстын Бенядзікт (1672—1755), падстолі, стражнік брэсцкі, харунжы кіеўскі. Людвік Тадэвуш (?—1757), палкоўнік войска ВКЛ, мечнік брэсцкі. Бацька А.Т.Б.Касцюшкі — апошняга прадстаўніка галіны Фёдаравічаў. Ян Непамуцэн (каля 1720 — пасля 1788), харунжы кіеўскі, мечнік оўруцкі (1764), пісар земскі жытомірскі, радца Барскай канфедэрацыі (1769). Юзаф (1743—89), абозны брэсцкі, суддзя Трыбунала ВКЛ (1766, 1771). Найб. вядомыя прадстаўнікі галіны Іванавічаў: Міхал (?—1708), стольнік оўруцкі, войт кобрынскі і гарадзецкі. Павел, пісар гродскі, лоўчы брэсцкі (1699). Інш.галіны К. былі вядомы ў Гродзенскім пав., Навагрудскім, Мінскім, Мсціслаўскім (К.-Валюжынічы), Полацкім ваяв., Інфлянтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
славя́не, -вя́н, адз. славяні́н, -а, м.
Адна з самых вялікіх у Еўропе груп роднасных па мове і культуры народаў (беларусы, палякі, балгары і інш.), якія ўтвараюць тры галіны: усходне-, заходне- і паўднёваславянскую.
|| ж.славя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым.славя́нскі, -ая, -ае.
Славянскія мовы.
С. эпас.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шкіле́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шкілета (у 1 знач.), належыць яму. Шкілетныя мышцы. Шкілетныя косці.
2.Спец. Галоўны, асноўны, апорны. Шкілетныя галіны дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)