МА́РКАЎ (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 1.5.1946, г. Чавусы Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі і тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1997), праф. (1999). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1968). З 1970 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні ўзаемадзеянняў і раздзяленні фаз у цепламасаабменных апаратах. Распрацаваў высокаэфектыўныя апараты-кантактары для газавай (асушка прыроднага газу) і інш. галін прам-сці.
Тв.:
Анализ движения взвешенных частиц в роторном сепараторе (разам з Ф.У.Пруднікавым) // Инженерно-физ. журн. 1991. Т. 60, № 3;
К расчету устройств для сепарации капель жидкости // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1998. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСТАВА́ЛАЎ (Леанід Васілевіч) (8.8.1902, Масква —15.9.1970),
расійскі геолаг. Чл.-кар.АНСССР (з 1953). Скончыў Маскоўскі ун-т (1924). У 1934—62 праф. Маск. ін-та нафтахім. і газавай прам-сці, адначасова ў 1943—53 у Ін-це геал. навук АНСССР. У 1953—60 нам. старшыні Савета па вывучэнні вытв. сіл АНСССР і кіраўнік шэрагу комплексных экспедыцый. Навук. працы па петраграфіі і геахіміі асадкавых утварэнняў. Прапанаваў класіфікацыю асадкавых парод. Распрацаваў вучэнне аб геахім. фацыях асадкавай тоўшчы. Абгрунтаваў палажэнне аб дыферэнцыяцыі рэчыва ў зоне асадканамнажэння і палажэнне аб перыядычнасці ва ўтварэнні асадкавых парод і карысных выкапняў асадкавага паходжання. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Камі́нак, каміно́к, камяно́к ’выемка ў печы, месца ля чалеснікаў, дзе раскладалі агонь для асвятлення хаты’ (ТСБМ, КЭС, лаг.; Інстр. I, Сцяшк.), ’пярэдняя частка печы’ (Яруш.), ’выступ на коміне для запалак, гзымс’ (Сцяц.; Мат. Маг.; в.-дзвін.Шатал.; Сцяшк.) ’шкло ў газавай лямпе’ (мін., Кар.; Жд. 2; КЭС, лаг.; Інстр. I; жытк., Жыв. сл.). Запазычана з польск.kominek. Да комін (гл.). Сюды ж каміна́р ’чысцільшчык комінаў’, ’запэцканы ў сажу’ (ТСБМ, Некр., Сцяц., Жд. 3, Гарэц., Сцяшк.) і камінарнік ’тс’ (стаўбц., Жыв. сл.; шчуч., Нар. лекс.; вілей., Нар. сл.; Сцяшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІСКРАВА́Я КА́МЕРА,
кіроўны трэкавы дэтэктар часціц, дзеянне якога заснавана на ўзнікненні іскравага разраду ў газе ў месцы праходжання зараджанай часціцы. Выкарыстоўваецца ў ядз. фізіцы (даследаванне ядз. рэакцый), фізіцы элементарных часціц (эксперыменты на паскаральніках), астрафізіцы (вывучэнне касм. прамянёў), медыцыне.
І.к. мае разрадны прамежак, запоўнены газам. Тэлескоп лічыльнікаў (сцынтыляцыйных, чаранкоўскіх) па-за І.к. фіксуе з’яўленне часціцы і падае на электроды камеры высакавольтны імпульс напружання. Апошні паскарае электроны, што ўзнікаюць у газавай камеры на шляху зараджанай часціцы, і выклікае іскравы разрад уздоўж следу (трэку) часціцы. Разрады фіксуюцца фатаграфічным, акустычным, відыконным і інш. метадамі. У параўнанні з інш. трэкавымі дэтэктарамі ядзерных выпрамяненняў І.к. вызначаецца малой інерцыйнасцю, прастатой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКАМАТЫ́Ў (франц. locomotive ад лац. loco moveo зрушваю з месца),
самаходная цягавая машына для перамяшчэння па рэйкавым пуці цягнікоў або асобных вагонаў; частка чыг.рухомага саставу.
Бываюць з эл. рухавіком (электравоз), дызелем (цеплавоз, матавоз), газавай турбінай (газатурбавоз), паравой машынай (паравоз) і камбінаваныя (напр., дызель-электравоз). Функцыі Л. выконваюць таксама маторныя вагоны ў складзе дызель-паяздоў, аўтаматрысы. Адрозніваюць Л. магістральныя, манеўровыя, прамысловыя, у т. л. тыя, што працуюць на кар’ерах, у рудніках, на ўнутрызаводскіх пуцях і інш.
Лакаматывы: 1 — першы лакаматыў (створаны англійскім вынаходнікам Р.Трэвіцікам у 1804); 2 — «лакамашына» (першы Паравоз на дзяржаўнай чыгунцы Англіі, пабудаваны ў 1825); 3 — пасажырскі паравоз (1915, Расія); 4 — цеплавоз ТЭ-3 (СССР).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАНДТЛЬ ((Prandtl) Людвіг) (4.2.1875, г. Фрайзінг, Германія — 15.8.1953),
нямецкі вучоны ў галіне механікі, адзін са стваральнікаў эксперым. аэрадынамікі. Скончыў вышэйшае політэхн. вучылішча ў Мюнхене (1899). З 1904 праф. Гётынгенскага ун-та, у 1925—47 дырэктар Ін-та гідрааэрадынамікі (г. Гётынген). Навук. працы па тэорыі пругкасці і пластычнасці, гідрааэрамеханіцы, газавай дынаміцы, дынамічнай метэаралогіі. Увёў уяўленне аб пагранічным слоі і адрыўным цячэнні пры абцяканні цел. Выканаў фундаментальныя даследаванні турбулентнага цячэння ў трубах, турбулентнасці свабоднай атмасферы і звышгукавога выцякання газаў, увёў крытэрый падобнасці пры цеплаперадачы (лік П.) у рухомых патоках вадкасцей і газаў.
Тв.:
Рус.пер. — Гидроаэромеханика. 2 изд. М., 1951.
Літ.:
Лойцянский Л.Г. Механика жидкости и газа. 5 изд. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАЧАЎСТО́ЙЛІВЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
металічныя матэрыялы, паверхня якіх не паддаецца хім. разбурэнню пад уздзеяннем паветра або інш. акісляльнага газавага асяроддзя пры высокіх т-рах; неметал. матэрыялы (напр., бетон), што не паддаюцца хім. і мех. разбурэнню пры высокіх т-рах. Гарачаўстойлівасць металаў і сплаваў вызначаецца ўласцівасцямі акаліны, якая перашкаджае дыфузіі газаў у глыб металу і развіццю газавайкарозіі металаў.
Гарачаўстойлівая сталь слаба акісляецца пры т-ры больш за 550 °C, што абумоўлена шчыльнай і тонкай плёнкай легіравальных элементаў. Мех. ўласцівасці яе паляпшаюць тэрмаапрацоўкай. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці труб, цеплаабменнікаў, дэталей кацельных установак, турбін і інш.Гарачаўстойлівыя сплавы характарызуюцца значным супраціўленнем газавай карозіі металаў пры высокай т-ры (800—1200 °C). Звычайна маюць нікелевую, жалезную або жалеза-нікелевую аснову, а таксама хром, крэмній, алюміній, якія ўтвараюць на паверхні ахоўныя аксідныя плёнкі. Іх гарачаўстойлівасць павышаюць тэрмічнай апрацоўкай, алітаваннем, храміраваннем, нанясеннем розных пакрыццяў. Ідуць на выраб камер згарання, жаравых труб, сапловых лапатак газавых турбін, фарсажных камер і інш.Гарачаўстойлівы бетон захоўвае фіз.-мех. ўласцівасці пры працяглым уздзеянні т-р да 1770 °C і вышэй. Вяжучымі для яго з’яўляюцца гліназёмісты цэмент, вадкае шкло, партланд-цэмент і інш., запаўняльнікамі — тугаплаўкія і вогнетрывалыя горныя пароды, бой вогнетрывалых вырабаў і інш. Ідзе на будаўніцтва цеплавых агрэгатаў, фундаментаў прамысл. печаў і інш.Гарачаўстойлівы чыгун мае ўстойлівасць супраць інтэнсіўнага акіслення і павелічэння памераў у розных газавых асяроддзях пры павышаных т-рах. Ахоўныя вокісныя плёнкі на ім утвараюцца легіраваннем алюмініем, хромам і крэмніем. Ідзе на выраб дэталей пячнога абсталявання, карпусоў гарэлак і інш.
Г.Г.Паніч.
Канструкцыя з гарачаўстойлівых матэрыялаў (тунэльная печ з гарачаўстойлівага жалезабетону); 1 — панэль скляпення; 2 — сценавая панэль; 3 — цеплаізаляцыя; 4 — фундаментны блок.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАВІ́ЛАВА ЗАКО́Н,
вызначае залежнасць квантавага выхаду фоталюмінесцэнцыі ад даўжыні хвалі ўзбуджальнага святла. Адкрыты С.І.Вавілавым (1924), ляжыць у аснове тэорыі люмінесцэнцыі. Паводле Вавілава закона квантавы выхад фоталюмінесцэнцыі пастаянны ў шырокім інтэрвале даўжынь хваляў узбуджальнага святла і рэзка памяншаецца пры даўжынях хваляў, большых за тую, пры якой назіраецца максімум інтэнсіўнасці спектра люмінесцэнцыі.
Пастаянства квантавага выхаду абумоўлена квантавай прыродай святла, хуткім пераразмеркаваннем энергіі ва ўзбуджаным электронным стане па вагальных і інш. падузроўнях і перадачай энергіі навакольнаму асяроддзю. Вавілава закон выконваецца ў вадкіх і цвёрдых растворах; для складаных малекул у газавай фазе не мае месца, што тлумачыцца захаваннем лішку вагальнай энергіі, набытай у акце паглынання святла. Вавілава закон атрымаў тэарэт. тлумачэнне ў працах бел. вучоных Б.І.Сцяпанава і М.К.Барысевіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ВУШКІН (Яраслаў Міхайлавіч) (8.11.1913, Масква — 2.7.1996),
бел. і расійскі хімік-арганік. Акад.АН Беларусі (1970), д-ртэхн.н. (1948), праф. (1949). Скончыў Маскоўскі хім.-тэхнал.ін-т (1938). З 1945 у Ін-це нафтахім. і газавай прам-сці (Масква). З 1970 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН Беларусі (заг. аддзела). З 1974 у Ін-це гаручых выкапняў (Масква). Навук. працы па нафтахім. сінтэзе паліва і спец. відаў палімераў, хіміі рэактыўнага паліва, тэрмічным ператварэнні вуглевадародаў. Адкрыў рэакцыю алкіліравання араматычных вуглевадародаў алефінамі. Распрацаваў новыя метады сінтэзу шмат’ядз. араматычных поліамінаў і поліфенолаў.
Тв.:
Нефтехимическая наука и промышленность. Мн., 1972;
Жидкие и твердые химические ракетные топлива. М., 1978;
Технология нефтехимического синтеза. 2 изд. М., 1985 (разам з С.В.Адэльсон, Т.П.Вішняковай).
бел. хімік. Д-рхім.н. (1973), праф. (1975). Скончыў Ленінградскі ун-т (1959). З 1966 у Бел.тэхнал. ін-це (у 1973—79 заг. кафедры). З 1979 у Магілёўскім тэхнал. ін-це (у 1979—86 рэктар, заг. кафедры). Навук. працы па хім. тэрмадынаміцы газападобных галагенідаў рэдказямельных і рэдкіх элементаў, даследаванні асаблівасцей працэсаў паратварэння гэтых злучэнняў, устойлівасці іх каардынацыйных злучэнняў з аміякам і малекуламі вады. Распрацаваў метады ацэнкі нявызначаных тэрмадынамічных велічынь, разліку высокатэмпературных хім. раўнаваг з удзелам газавай фазы.
Тв.:
Галогениды редкоземельных элементов низшей степени окисления (разам з Г.І.Новікавым) // Успехи химии. 1964. Т. 33, № 6;
Образование и устойчивость низшего оксихлорида фосфора (разам з Г.П.Дудчык) // Докл.АНСССР. 1978. Т. 241, № 5.