самастрэ́л¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Від старажытнай зброі для кідання стрэл і камення, якая складаецца з лука з прыкладам і спускавога механізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сла́лам, -а, м.

Від спорту — скарасны спуск на лыжах з гары па зададзеным складаным маршруце.

Займацца слаламам.

|| прым. сла́ламны, -ая, -ае.

Слаламная дыстанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

какаіні́зм, ‑у, м.

Хваравітая цяга да какаіну як наркатычнага сродку; від наркаманіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

джэйра́н, ‑а, м.

Від газелі ​2, распаўсюджаны ў Афганістане, Сірыі, Іране, Закаўказзі.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казіне́т, ‑у, М ‑неце, м.

Від (даўнейшай) тоўстай баваўнянай або паўшарсцяной тканіны для верхняга адзення.

[Ням. Kasinett.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мальсабі́нкавід хатняй расліны, якая цвіце невялікімі чырвонымі кветкамі’ (докш., Янк. Мат.). У выніку перастаноўкі мб з бм. Параўн. віл. бальсаві́нка (Сл. ПЗБ) з бальзамі́нка < бальзамін ’расліна Impatiens balsamina Desp.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

джэйра́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Від газелі¹, пашыраны на пустынных і паўпустынных тэрыторыях Закаўказзя, Пярэдняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.

|| прым. джэйра́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэ́пці, ‑яў; адз. тэпаць, ‑пця, м.

Разм. Від лёгкага хатняга абутку, часцей дзіцячага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чачо́тка³, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Від бярозы з прыгожай узорнай драўнінай на разрэзе; карэльская бяроза.

|| прым. чачо́ткавы, -ая, -ае.

Чачоткавая шкатулка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чы́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. гл. чытаць.

2. Чытанне ўголас чаго-н.

3. Чытанне акцёрамі п’есы па ролях (від рэпетыцыі).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)