грамадская арг-цыя беларусаў у ЗША. Засн. 1.2.1951 у г. Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі). Асн. мэта — змаганне за дзярж. незалежнасць Беларусі. Выканаўчы орган — Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі. У 1969 да кангрэса далучылася Беларуска-амерыканскае аб’яднанне ў Нью-Йорку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УПРА́ВА,
назва многіх органаў мясц. кіравання і самакіравання ў Рас. імперыі. 1) Выканаўчы орган губернскіх і павятовых земскіх устаноў (земскіх сходаў) і гарадскіх дум. Складалася са старшыні і некалькіх членаў, падпарадкоўвалася мін-ву ўнутр. спраў і губернатару.
2) Орган саслоўнага самакіравання (купецкага, мяшчанскага, рамеснага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Pfändungsbefehlm -(e)s, -e юрыд. зага́д на а́рышт; выкана́ўчы ліст
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Аблвыкамзах, гл. Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ РА́ДА (ВБР),
каардынацыйны цэнтр бел.нац.-вызв. руху ў кастр.—снеж. 1917. Утворана на 2-й сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (28.10—6.11.1917). Пастаянна дзеючым органам ВБР быў Выканаўчык-т з 24 чал. У яго ўваходзілі В.А.Адамовіч (старшыня), А.У.Прушынскі (Алесь Гарун) і А.А.Смоліч (нам. старшыні), Л.А.Сівіцкая (Зоська Верас) і А.Сакалоўскі (сакратары) і інш.К-т падзяляўся на аддзелы ў адпаведнасці з галінамі кіравання. У кантакце з ім працавалі 9 генеральных камісараў Рады (Я.Я.Варонка, Б.А.Тарашкевіч, З.Х.Жылуновіч і інш.). Выканаўчык-т разам з камісарамі ўтваралі Малую Раду («Савет 33-х»).
ВБР выступала за аўтаномію Беларусі ў складзе Рас. федэрацыі, развіццё нац. культуры і мовы. Разглядала сябе як зародак вышэйшага органа дзярж. улады будучай аўтаномнай Беларусі. Разам з Цэнтральнай беларускай вайсковай радай вяла работу па стварэнні бел.нац. войска. Выступіла з ініцыятывай і разам з Бел.абл. к-там склікала Усебеларускі з’езд 1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕ́НСКАЕ БЕЛАРУ́СКАЕ ПРАДСТАЎНІЦТВА»,
«Беларускае народнае прадстаўніцтва», палітычнае аб’яднанне бел. партый і груп ліберальнай і правасацыялістычнай арыентацыі ў 1918 — пач. 1919. Створана 25.2.1918 з прадстаўнікоў Беларускай народнай партыі сацыялістаў, партыі сацыялістаў-аўтанамістаў, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, Бел. праваслаўнага аб’яднання, Бел. саюза зямельных уласнікаў і інш. У выканаўчык-т «М.б.п.» ўваходзілі протаіерэй П.Кульчыцкі, К.А.Кандратовіч, Р.А.Скірмунт, В.Гадлеўскі, У.М.Уласаў, П.П.Аляксюк, В.І.Чавусаў, Р.А.Зямкевіч, А.Русецкі. Друкаваны орган — газ.«Беларускі шлях». Аб’ядноўвала паліт. сілы, якія супрацьстаялі Беларускай сацыялістычнай грамадзе ў барацьбе за ўладу ва ўмовах ням. акупацыі. У праграмным дакуменце заявіла, што «прадстаўляе інтарэсы беларускага народа і з’яўляецца палітычным цэнтрам», які абараняе незалежнасць Беларусі, культуру і самабытнасць бел. народа. Выступала за стварэнне адзінага нац. цэнтра, цесны саюз з Германіяй, захаванне буйнога землеўладання. 12.4.1918 выканаўчык-т «М.б.п.» кааптаваны ў склад Рады БНР. З нарастаннем вызв. барацьбы бел. народа супраць ням. акупантаў паліт. ўплыў «М.б.п.» зніжаўся, паступова яно распалася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМАПРЫВО́Д, пнеўматычны выканаўчы механізм,
сілавое прыстасаванне для дыстанцыйнага ўздзеяння (напр., клапанам, засоўкай, кранам) у сістэмах кіравання; выкарыстоўваецца і для прыводу рабочых машын. Паводле характару ўздзеяння адрозніваюць П. з паступальным і вярчальным рухам. Найб. пашыраны П. з паступальным рухам, у якіх перапад ціску паветра пераўтвараецца ў рух (перамяшчэнне поршня ці мембраны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Kréisratm -(e)s, -räte гіст. крайсра́т, саве́т раёна (выканаўчы орган крайстага)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДЖУ́НТА (італьян. giunta),
выканаўчы орган муніцыпалітэта ў камунах, правінцыях і абласцях Італіі. Выбіраецца на 4 гады адпаведнымі муніцыпальнымі саветамі з ліку іх членаў. На чале Дж. ў камунах стаіць сіндык (мэр), у правінцыях і абласцях — прэзідэнт муніцыпальнага савета. Рашэнні Дж. кантралююцца прадстаўнікамі цэнтр. улады — прэфектамі правінцый і абл. камісарамі. Важныя рашэнні ніжэйстаячых муніцыпальных органаў зацвярджаюць вышэйстаячыя Дж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГА́Д,
1) акт кіраўніка органа дзярж. кіравання або кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый. Паводле юрыд. прыроды можа быць нарматыўным актам, у якім змешчаны нормы права, што рэгулююць пэўныя грамадскія адносіны, і актам выкарыстання норм права.
2) Ва ўзбр. сілах пісьмовае або вуснае распараджэнне начальніка падначаленым, абавязковае для выканання.
3) Выканаўчы дакумент, на падставе якога выконваецца рашэнне гасп. суда.