дыслака́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Размяшчэнне ваенных аб’ектаў, сухапутных войск, размеркаванне ваеннай авіяцыі або караблёў на месцах базіравання.

2. Зрушэнне касцей пры пераломах суставаў.

Д. касцей.

3. Зрушэнне пластоў зямной кары.

Д. горных парод.

|| прым. дыслакацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

продвиже́ние ср., прям., перен. прасо́ўванне, -ння ср.; (движение вперёд) рух напе́рад;

продвиже́ние това́ров на перифери́ю прасо́ўванне тава́раў на перыферы́ю;

продвиже́ние де́ла прасо́ўванне (рух напе́рад) спра́вы;

продвиже́ние войск рух напе́рад (прасо́ўванне) войск;

продвиже́ние по рабо́те прасо́ўванне па рабо́це.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВАЕ́ННАЯ АКАДЭ́МІЯ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1995 на базе Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага (з 1953) і Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага (з 1980) вучылішчаў. Рыхтуе: камандзіраў падраздзяленняў мотастралковых, танкавых, паветрана-дэсантных, інжынерных, аўтамабільных, унутраных, пагранічных войск; камандзіраў падраздзяленняў тылавога забеспячэння, артылерыі, афіцэраў-псіхолагаў, лётчыкаў, ваен. інжынераў ракетных войск і артылерыі, войск сувязі, супрацьпаветранай абароны, ваенна-паветраных сіл. У 1995—96 навуч. г. ф-ты: камандна-штабны, агульнавайсковы, ракетных войск і артылерыі, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, інжынерных і аўтамаб. войск, авіяцыйны, падрыхтоўкі замежных ваеннаслужачых, унутр. войск Мін-ва ўнутр. спраў, пагранічных войск. Ад’юнктура з 1956, дактарантура з 1993. Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый з 1967, доктарскіх — з 1978.

С.​Л.​Савік.

т. 3, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дывізіён, ‑а, м.

1. Асноўнае тактычнае і агнявое падраздзяленне ракетных войск і артылерыі. Артылерыйскі дывізіён. Ракетны дывізіён.

2. Атрад ваенных караблёў аднаго класа. Дывізіён мінаносцаў.

[Ад фр. division — дзяленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пара́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Урачысты агляд войск. Сягоння на Плошчы Чырвонай Святочны вайсковы парад. Аўрамчык. // Урачыстае шэсце (спартыўных, школьных і пад. арганізацый). Фізкультурны парад.

[Фр. parade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кватарма́йстар, ‑тра, м.

Службовая асоба ў арміях некаторых краін і рускай арміі ў мінулым, якая займаецца размяшчэннем войск па кватэрах і забеспячэннем іх харчамі і фуражом.

[Ням. Quartiermeister.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агля́д, -ду м.

1. осмо́тр, обозре́ние ср., обозрева́ние ср., обзо́р;

2. осмо́тр, освиде́тельствование ср.;

1, 2 см. агле́дзець 1, 2;

3. воен. смотр;

а. войск — смотр войск;

4. (сжатое сообщение) обзо́р, обозре́ние ср.;

крыты́чны а. — крити́ческий обзо́р, крити́ческое обозре́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каменда́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Начальнік войск крэпасці або ўмацаванага раёна. Камендант крэпасці.

2. Вайсковы начальнік, які наглядае за дысцыплінай, парадкам і правільным нясеннем службы ў гарнізоне. Камендант горада. Камендант гарнізона.

3. На шляхах зносін — асоба, якая наглядае за парадкам перамяшчэння войск, ваеннаслужачых і вайсковых грузаў. Ваенны камендант.

4. Асоба, адказная за ахову і гаспадарку якога‑н. грамадскага будынка. Камендант інтэрната. Камендант вучэбнага корпуса.

[Фр. commandant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зуа́ў, зуава, м.

Гіст.

1. Салдат французскіх каланіяльных войск, якія фарміраваліся з жыхароў Паўночнай Афрыкі і французскіх дабравольцаў.

2. Салдат наёмных стралковых часцей у арміі султанскай Турцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыспазі́цыя, ‑і, ж.

1. План размяшчэння войск, флоту для бою або на месцы стаянкі.

2. У 18–19 стст. — пісьмовы загад войскам на бой або на марш.

[Лац. dispositio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)