цягавая прылада для розных малагабарытных трансп. і с.-г. машын і механізмаў. Прызначана для механізацыі работ на прысядзібных участках, напр., ворыва, баранавання, апрацоўкі міжрадкоўяў бульбы і буракоў, кашэння травы, транспартавання грузаў, выканання работ з навяснымі механізмамі, у т. л. з прыводам ад вала адбору магутнасці. Зманціравана на 1-восевым шасі, мае аўтаномны рухавік. На Беларусі выпускаецца М. МТЗ-0,5 «Беларусь» з камплектам адпаведных механізмаў.
Мотаблок МТЗ-0,5 «Беларусь» з камплектам абсталявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сі́-і-і ‘выгук, якім спыняюць вала ці каня’ (Варл.). Няясна; параўн. укр.сі, сі‑ссі ‘выгукі, якімі адганяюць кароў’, сі‑сі ‘вокліч, якім падклікаюць ягнят’ — таксама няяснага паходжання, гл. ЕСУМ, 5, 249.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапя́сы ’пярэсты (вол, карова)’ (мазыр., ЛА, 1), ’масць вала, кабана’ (Янк. 2). З перапялясы ’з доўгімі палосамі’ (Нас.) (гл.) з менай ‑ля‑ на ‑я‑ пад уплывам лексемы пояс ’пас. паласа’. Параўн. таксама перапалосы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вол (род.вала́) м. вол;
◊ рабі́ць як чо́рны в. — рабо́тать как вол;
ні вала́ ні кала́ — ни кола́ ни двора́;
з аднаго́вала́ дзвюх шкур не дзяру́ць — погов. с одного́ вола́ двух шкур не деру́т;
адзі́н хоць з’еш вала́, дык адна́ хвала́ — посл. оди́н хоть съешь вола́, так одна́ сла́ва;
стары́ в. баразны́ не псуе́ — погов. ста́рый конь борозды́ не по́ртит;
(прыйшо́ўся) як вол да карэ́ты — погов. (годи́тся) как вол для каре́ты
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
запрацава́цьсов., в разн. знач. зарабо́тать;
~ва́ла машы́на — зарабо́тала маши́на;
з. на пражыццё — зарабо́тать на прожи́тие
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вярмо́ ’ярмо’ (Шн., 2; Шн., 1; Сцяшк.; Жд., 1); ’вупраж для вала’ (Мат. АС Гродз.). Да ярмо́ (гл.). Пачатковае в‑ — пераасэнсаванне пратэзы i̯‑ ў гродзенскіх гаворках, дзе маецца і адваротная з’ява; параўн. вавёрка — яе́рка (ДАБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АНТАНІ́НАЎ ВАЛ (англ. Antonine Wall),
старажытнарымскае абарончае збудаванне паміж нізоўямі р. Клайд і залівам Ферт-оф-Форт у Шатландыі. Пабудаваны ў 145 н.э. Лоліем Урбікам у час праўлення імператара Антаніна Пія для абароны паўн. межаў Рымскай імперыі ад варвараў. Мае 19 асн. і шэраг дадатковых фортаў па-за межамі вала для абароны флангаў. Выш. 3 м, шыр. каля 4,5 м, з паўн. боку ўмацаваны ровам. У 155 Антанінаў вал часова пакінуты, у канцы 2 ст. закінуты канчаткова.
Пад’есці, перастаць быць галодным. Трэзар наеўся, лёг на лаве каля мяне і спакойна заснуў.Бядуля.Узяліся меншыя браты абед варыць: зарэзалі вала, разабралі і зварылі. Самі наеліся і брата накармілі.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Месца, дзе можна праехаць. У праёме вала, які служыў праездам у Гарадок, бялелі нізенькія фігурныя, з тонкіх рэечак вароты, як праехаць грузавіку.Ракітны.// Вуліца або завулак, якія злучаюць дзве паралельныя вуліцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грэ́бень
1. Прадаўгаватая, хвалістая вяршыня гары, вала, баразны на раллі (Слаўг.).
2. Невялікае прадаўгаватае ўзвышша, грыўка (Слаўг.).
□в. Грэбень Жытк., в. Грабянёва Маг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)