2.Вайсковая адзінка ў большай вайсковай часці (батальён у палку, рота ў батальёне, узвод у роце і пад.). Падабраў [Шутаў] усе рэзервы, усе дапаможныя падраздзяленні і ўмацаваў батальён.Мележ.Пераважную.. большасць падраздзяленняў брыгады.. [Злобіч] адцягнуў сюды, на бальшак.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́нец, ‑нца, м.
Паходная вайсковая або вучнёўская сумка, якую носяць на лямках за спіной. [Сцёпа] наўмысна доўга тупаў ля парога каванымі абцасамі, быццам абіваючы снег. Потым з размаху кідаў праз увесь клас на сваю парту ранец з кніжкамі.Курто.[Адась Гушка] дастае з ранца пачак газет і раскідае па акопе.Чорны.
[Ням. Ranzen.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вайско́вая вучэ́льня Kríegsschule f -, -n, Militärschule f, пяхо́тная вучэ́льня Infanteríeschule f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
канфедэра́тка
(польск. konfederatka, ад лац. confoederatus = які ўваходзіць у аб’яднанне)
1) польскі галаўны ўбор у выглядзе чатырохвугольнай шапкі без казырка, якую насілі некалі канфедэраты;
2) польская вайсковая шапка з чатырохвугольным верхам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
разве́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Абследаванне чаго-н. са спецыяльнай мэтай.
Р. карысных выкапняў.
2. Дзеянні вайсковых груп, дазораў і пад. для атрымання звестак аб праціўніку і мясцовасці, якую ён займае.
У разведку пайшлі дабравольцы.
Паветраная р.
3.Вайсковая група, падраздзяленне і пад., якія збіраюць звесткі аб праціўніку.
Камандзір разведкі.
4. Здабыванне звестак аб эканамічным, палітычным становішчы іншых дзяржаў, іх ваенным патэнцыяле; арганізацыя, група асоб, занятая здабываннем такіх звестак.
|| прым.разве́дачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВІ́ЛЕНСКАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ,
саюз шляхты ў ВКЛ супраць палітыкі абсалютызму, што намагаўся ўвесці ў Рэчы Паспалітай кароль Аўгуст II Моцны. Створана 23.3.1716 на шляхецкім з’ездзе ў Вільні. Яе маршалкам выбраны ашмянскі харунжы К.Сулістроўскі. Віленская канфедэрацыя далучылася да Тарнагродскай канфедэрацыі, якая патрабавала вываду саксонскіх войск з Рэчы Паспалітай. Падтрымалі Віленскую канфедэрацыю войска ВКЛ, магнаты, якія і да гэтага выступалі за абмежаванне ўлады караля. Атрады канфедэратаў змагаліся з каралеўскімі войскамі на тэр. ўсёй Рэчы Паспалітай. 3.11.1716 пры пасрэдніцтве рас. дыпламатаў паміж каралём і абедзвюма канфедэрацыямі падпісана пагадненне, паводле якога саксонскія войскі выводзіліся з Рэчы Паспалітай, улада караля абмежавана (не меў права пачынаць вайну без згоды сейма, арыштоўваць шляхціца без суда, раздаваць пасады чужаземцам і некатолікам), а правы шляхты пашыраліся (пацверджана права ліберум вета, абмежавана вайсковая ўлада гетманаў). Пагадненне зацверджана Нямым сеймам 1717.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
about-face
[ə,baʊtˈfeɪs]1.
n.
паваро́т на 180 гра́дусаў
About face! — Круго́м! (вайско́вая кама́нда)
2.
v.i.
павярну́цца на 180 гра́дусаў, завярну́цца наза́д
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
паўсо́тня1, ‑і; Рмн. ‑яў; ж.
Тое, што і паўсотні. Паўсотня, не больш, кіламетраў аддзяляе Завоссе — радзіму Адама Міцкевіча — ад Мікалаеўшчыны — радзімы Якуба Коласа.Лойка.Калісьці тут, каля Друці, Паміж лясоў дрымучых, Паўсотня згорбленых хацін Стаяла па-над кручай.Жычка.
паўсо́тня2, ‑і; Рмн. ‑яў; ж.
Палавіна сотні як вайсковая адзінка казацкага войска ў дарэвалюцыйнай Расіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часцьж.вайск. Trúppe f -, -n, Éinheit f -, -en; Abtéilung f -, -en;
вайско́вая часць Trúppenteil m -s, -e;
дзяжу́рная часць Beréitschaft f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)