Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нераўнапра́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае няроўныя правы з кім‑, чым‑н., пазбаўлены раўнапраўя. Нераўнапраўны дагавор. Нераўнапраўнае становішча. □ Дзеля выратаванне сацыялістычнай рэвалюцыі Савецкі ўрад падпісаў цяжкі, нераўнапраўны Брэсцкі мір.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАСЦЮ́ШКІ,
шляхецкі род бел. паходжання герба «Рох III». Першы вядомы прадстаўнік роду Фёдар памёр да 1509. Яго сын Канстанцін (Касцюшка), быў дзякам велікакняжацкай канцылярыі, суддзёй і гараднічым у Камянцы, валодаў маёнткам Сяхновічы (Жабінкаўскі р-н), ад назвы якога род часам называўся К.-Сяхновіцкія. Сыны Канстанціна Іван і Фёдар далі пачатак 2 галінам К.-Сяхновіцкіх: Іванавічаў (старэйшай) і Фёдаравічаў (малодшай). Найб. вядомыя прадстаўнікі галіны Фёдаравічаў:
Амброжы Казімір (1667—1722?), пісар земскі брэсцкі, падчашы оўруцкі, войт кобрынскі і гарадзецкі. Фаўстын Бенядзікт (1672—1755), падстолі, стражнік брэсцкі, харунжы кіеўскі. Людвік Тадэвуш (?—1757), палкоўнік войска ВКЛ, мечнік брэсцкі. Бацька А.Т.Б.Касцюшкі — апошняга прадстаўніка галіны Фёдаравічаў. Ян Непамуцэн (каля 1720 — пасля 1788), харунжы кіеўскі, мечнік оўруцкі (1764), пісар земскі жытомірскі, радца Барскай канфедэрацыі (1769). Юзаф (1743—89), абозны брэсцкі, суддзя Трыбунала ВКЛ (1766, 1771). Найб. вядомыя прадстаўнікі галіны Іванавічаў: Міхал (?—1708), стольнік оўруцкі, войт кобрынскі і гарадзецкі. Павел, пісар гродскі, лоўчы брэсцкі (1699). Інш. галіны К. былі вядомы ў Гродзенскім пав., Навагрудскім, Мінскім, Мсціслаўскім (К.-Валюжынічы), Полацкім ваяв., Інфлянтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПЦІ,
службовыя асобы роду герба «Роля» («Крое») змененая ў ВКЛ. Родапачынальнік Копаць у 1447—53 служыў «рускім» пісарам у вял.кн. Казіміра IV. Найб. вядомыя прадстаўнікі роду:
Сідар Васілевіч (Копаць Васілевіч; ? — 1531), з 1506 служыў у велікакняжацкай канцылярыі Аляксандра і Жыгімонта I як «рускі» пісар, у 1524 — у канцылярыі вял. княгіні Боны, у 1520 адначасова маршалак гаспадарскі. Атрымаў ад Аляксандра шматлікія зямельныя падараванні. У 1510 намеснік жыжмарскі, у 1516 перавальскі, у 1527 дзяржаўца медніцкі, потым дарсунішскі. Лукаш Васілевіч (?—1621), брэсцкі падкаморы ў 1612, кашталян з 1615. Васіль Васілевіч (? — лют. 1636), падкаморы брэсцкі, кашталян навагрудскі з 1626. Ян Кароль (?—1.5.1681), староста брэсцкі ў 1652—65 і 1670—80, чашнік ВКЛ з 1656, падстолі ВКЛ у 1658, ваявода полацкі з 1658, кашталян трокскі з 1670. У 1660-я г. стаў дзяржаўцам дрыскім, бельскім, ковенскім, трымаў Гродзенскую эканомію. У паліт. дзейнасці цесна звязаны с П.Сапегам, М.К.Радзівілам, у 1664—65 падтрымліваў групоўку Пацаў. Францішак Аляксандр (? — пасля 1709), кашталян брэсцкі ў 1643—51. Юзаф (16.5.1762—1827), гл.Копаць Ю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мемарыя́л1, ‑а, м.
1.Уст. Кніга для запісаў.
2.Спец. Бухгалтарская кніга для запісу гандлёвых аперацый.
[Лац. memorialis — памятны.]
мемарыя́л2, ‑а, м.
Манументальнае скульптурнае збудаванне-помнік на месцы якой‑н. падзеі. Валгаградскі мемарыял. Брэсцкі мемарыял. Мемарыял Хатынь.
[Лац. memorialis — памятны.]
мемарыя́л3, ‑у, м.
Традыцыйнае спартыўнае спаборніцтва ў гонар якой‑н. асобы ці падзеі.
[Лац. memorialis — памятны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЕСКЕ́ВІЧ (Валерый Георгіевіч) (н. 19.8.1951, г. Брэст),
бел. архітэктар. Скончыў Брэсцкіінж.-буд. ін-т (1973). Працаваў у Гродзенскім філіяле ін-та «Белкалгаспраект», з 1974 у ін-це «Брэстграмадзянпраект» (з 1986 гал. архітэктар праектаў). Асн. работы (усе ў Брэсце): комплекс гаражоў (1978), будынак выд-вагаз. «Зара» (1984), жылы дом на бульвары Касманаўтаў (1985), Брэсцкі аэравакзал (1986, Дзярж. прэмія Беларусі 1988) — усе ў сааўт. Прэмія міжнар. конкурса ЮНЕСКА і Міжнар. саюза архітэктараў «Жыллё — заўтра» (1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАГАВО́Р АБ ПЕРАМІ́Р’І 1917,
пагадненне аб часовым спыненні ваен. дзеянняў паміж Сав. Расіяй і дзяржавамі герм. блока, заключанае 2(15).12.1917 у Брэст-Літоўску. Гл.Брэсцкі мір 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́ЧАЎСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—56. Утвораны 15.1.1940 у Брэсцкай вобл. Цэнтр — г.п.Дамачава. Пл. 0,5 тыс.гакм². 12.10.1940 падзелены на 7 сельсаветаў. Скасаваны 17.12.1956, тэр. перададзена ў Брэсцкі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАЦІ́НКА,
пашыраная сярод нумізматаў назва медных шэлегаў Польскага Каралеўства і ВКЛ 1659—66, якія чаканіліся па ініцыятыве трымальніка манетных двароў Ціта Лівія Бараціні. На Беларусі барацінкі выпускаў Брэсцкі манетны двор.